43
БЕЛАРУССКАЯ
што адбываецца вылічэнне адсоткавага
ўтрымання тлушчу, вады, мышачнай і
касцяной тканкі.
•
Пасля вылічэнняў на дысплеі (3) будуць
адлюстроўвацца наступныя дадзеныя:
– вага карыстача ў абраных адзінках вымярэння
(kg/lb/st);
- адсоткавае ўтрыманне тлушчу,
- адсоткавае ўтрыманне вады,
- адсоткавае ўтрыманне мышачнай тканкі,
- адсоткавае ўтрыманне касцяной тканкі,
KCAL - рэкамендуемы ўзровень дзённага
спажывання кілакалорый,
«
--
» - вага ніжэй нормы,
«
---
-» - звычайная вага,
«
------
» - залішняя вага,
«
--------
» - атлусценне.
•
Вынікі вылічэнняў адлюструюцца на дысплеі
(3) тры разы, пасля чаго вагі аўтаматычна
выключацца.
Увага!
•
Калі на дысплеі (3) адлюстраваўся
знак «Err», гэта азначае, што вагі
перагружаныя. Тэрмінова сыдзіце з
вагоў, каб прадухіліць іх пашкоджанне.
•
Знак «Еrr-2» паказвае на памылку ў
вылічэннях. Сыдзіце з вагоў і паўтарыце
ўзважванне.
Нататкі:
Дадзеныя пра адсоткавае ўтрыманне
тлушчу і вады могуць быць атрыманы толькі ў
тым выпадку, калі вы ўвялі дадзеныя карыстача
і стаіце на вагах басанож.
Змена адсоткавай колькасці тлушчу ў
арганізме на працягу дня
На паказчыкі адсоткавага ўтрымання тлушчу
ў арганізме ўплываюць такія фактары, як лад
жыцця, фізічныя нагрузкі, стан здароўя, а
таксама колькасць вадкасці ў арганізме.
Варта ўлічваць наступныя фактары:
•
дадзеныя пра ўтрыманне тлушчу могуць
быць ніжэй пасля прыёму ванны ці душа,
•
дадзеныя пра ўтрыманне тлушчу могуць
быць вышэй пасля прыёму ежы ці вадкасці,
•
утрыманне вадкасці ў арганізме можа
паменшыцца, змяніўшы тым самым паказчыкі
адсоткавага ўтрымання тлушчу, падчас і
пасля хваробы, а таксама пасля фізічных
практыкаванняў.
Утрыманне вады ў арганізме
Адсоткавае ўтрыманне вады ў арганізме - гэта
колькасць вадкасці ў целе чалавека ў адсотках
да агульнай вагі. Вада мае першарадную ролю
для тканак і органаў чалавека, паколькі 50-
65 % нашага арганізма складаецца з вады,
а з дапамогай дадзеных вагоў вы можаце
кантраляваць адсоткавую колькасць вады ў
целе і карэкціраваць гэты важны для чалавечага
арганізма паказчык.
Што такое мышачная маса?
Паказчык мышачнай масы ўлічвае вагу мышц
апорна-рухальнай сістэмы, гладкіх мышц (сэрца
і стрававальнай сістэмы) і вады, змешчанай у
гэтых мышцах.
Кантраляваць мышачную масу асабліва важна
для людзей, якія пакутуюць ад залішняй вагі і
атлусцення. Зніжэнне вагі можа прывесці да
памяншэння тлушчавых тканак, але толькі ў
тым выпадку, калі пры гэтым будзе адбывацца
назапашванне мышачнай масы.
Што такое касцяная маса?
Аснову шкілета чалавека складаюць касцяныя
тканкі, якія з’яўляюцца цвёрдымі і ўстойлівымі
да знешніх уздзеянняў, ахоўваючы пры гэтым
унутраныя органы, а сумесна з мышачнай
тканкай забяспечваюць здольнасць чалавека да
руху.
У аснове вымярэння касцяной масы ляжыць
вызначэнне
масы
мінеральных
рэчываў
у арганізме (кальцыя ці іншых рэчываў).
Даследаванні паказалі, што развіццё мышачных
тканак узмацняе косткі шкілета. Гэты факт
неабходна ўлічваць пры складанні дыеты і
разліку фізічных нагрузак, каб косткі заставаліся
дужымі і здаровымі.
Касцяная маса практычна не змяняецца, пры
гэтым некаторае зніжэнне ўсё ж магчыма пад
дзеяннем шматлікіх фактараў (маса, рост,
узрост, пол). Таму дадзеная інструкцыя не мае
нарматыўных значэнняў і рэкамендацый адносна
адсоткавага ўтрымання касцяной тканкі.
Рэкамендуемы
ўзровень
дзённага
спажывання калорый
Узровень дзённага спажывання калорый - гэта
колькасць энергіі, якое патрабуецца арганізму
ў стане поўнага супакою для забеспячэння сваіх
асноўных функцый жыццядзейнасці (напрыклад,
калі вы 24 гадзіны проста ляжыце ў пасцелі).
Велічыня неабходнай колькасці калорый у
значнай ступені залежыць ад вагі, роста і
ўзросту чалавека. Дадзеная колькасць калорый
патрабуецца арганізму, і яна павінна быць
вернута яму ў выглядзе прадуктаў сілкавання.
Калі на працягу доўгага часу вы атрымліваеце
меншую колькасць калорый, тое гэта можа
пашкодзіць здароўю.
MW-2665.indd 43
11.10.2013 15:31:57