41
БЕЛАРУССКАЯ
•
Па пытаннях тэхнічнага абслугоўвання
звяртайцеся
ў
аўтарызаваныя
(упаўнаважаныя) сэрвісныя цэнтры.
•
Перавозьце вагі толькі ў завадской упакоўцы.
•
Захоўвайце вагі ў сухім прахалодным месцы,
недаступным для дзяцей.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ВАЖНА
Электрамагнітная сумяшчальнасць
Электронныя вагі могуць быць адчувальныя
да электрамагнітнага выпраменьвання іншых
прылад, размешчаных у непасрэднай блізкасці
(такіх як мабільныя тэлефоны, партатыўныя
радыёстанцыі,
пульты
радыёкіравання
і
мікрахвалевыя печы). У тым выпадку, калі
з’явіліся прыкметы такога ўздзеяння (на дысплеі
адлюстроўваюцца памылковыя ці супярэчлівыя
дадзеныя), выкарыстоўвайце вагі ўдалечыні ад
крыніцы перашкод.
ВЫКАРЫСТАННЕ ВАГОЎ
Пасля
транспартавання
ці
захоўвання
прылады
пры
паніжанай
тэмпературы
неабходна вытрымаць яе пры хатняй
тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
– Выміце вагі з упакоўкі, зніміце любыя
наклейкі, якія замінаюць працы прылады.
– Пратрыце платформу для ўзважвання (1) і
корпус вагоў мяккай, злёгку вільготнай
тканінай, пасля чаго вытрыце насуха.
Устаноўка элемента сілкавання
•
Зніміце вечка батарэйнага адсека (6) і
ўстанавіце элемент сілкавання «CR2032»
(уваходзіць у камплект пастаўкі), строга
выконваючы палярнасць.
•
Устанавіце вечка батарэйнага адсека (6) на
месца.
Нататка:
Пры
наяўнасці
ізалявальнай
пракладкі ў батарэйным адсеку адкрыйце
вечка батарэйнага адсека (6), дастаньце
пракладку і ўстанавіце вечка батарэйнага
адсека (6) на месца.
Замена элемента сілкавання
– Знак «Lo» паказвае на нізкі зарад батарэі,
у гэтым выпадку варта замяніць элемент
сілкавання.
– Адкрыйце вечка батарэйнага адсека (6) і
замяніце элемент сілкавання, пры ўстаноўцы
новага элемента сілкавання (CR2032)
строга выконвайце палярнасць, пасля
замены элемента сілкавання зачыніце вечка
батарэйнага адсека (6).
– Калі вагі не будуць выкарыстоўвацца
працяглы час, дастаньце элемент сілкавання
з батарэйнага адсека.
ШТО ЎЯЎЛЯЕ САБОЮ ЗАЛІШНЯЯ ВАГА?
Вядома, што залішняя вага можа адмоўна
адбіцца на здароўі. Лішак вагі можа стаць
прычынай паўнаты, праблем з сэрцам, развіцця
атэрасклерозу ці астэапарозу. Да развіцця
астэапарозу таксама можа прывесці і недахоп
вагі. (Астэапароз - сістэмнае захворванне
шкілета, пры якім назіраецца зніжэнне масы
косткі ў адзінцы аб’ёму і парушэнне структуры
касцяной тканкі, у выніку чаго косткі становяцца
больш ломкімі, узрастае рызыка іх пераломаў ад
мінімальнай траўмы ці нават без такой).
Вядома, што мышцы і тканкі чалавека са
звычайнай вагой утрымоўваюць больш вады,
чым тлушчу, вядома і тое, што электрычны ток
лепш праходзіць скрозь ваду, чым праз тлушч.
Прапускаючы слабы электрычны ток праз цела,
вагі досыць лёгка і хутка вылічваюць утрыманне
тлушчу і вады ў целе чалавека.
Пазбавіцца ад залішняй вагі можна з дапамогай
фізічных практыкаванняў і ўмеранай дыеты, а
дадзеныя вагі дапамогуць вам кантраляваць вагу.
РЭКАМЕНДАЦЫІ
– Праводзьце ўзважванні ў адзін і той жа час
сутак.
– Вымярэнне адсоткавага ўтрымання тлушчу
і вады рэкамендуецца праводзіць увечары
перад вячэрай.
– Пасля прыёму ежы павінна прайсці не меней
2-3 гадзін.
– Пасля інтэнсіўных фізічных практыкаванняў
павінна прайсці не меней 10-12 гадзін.
– Адсоткавае ўтрыманне тлушчу ў арганізме
залежыць ад розных фактараў і можа
змяняцца на працягу дня.
– Пры вылічэнні адсоткавага ўтрымання тлушчу
і вады ў дзяцей, малодшых за 6 гадоў, могуць
быць атрыманы недакладныя вынікі.
– Недакладныя вынікі вылічэнняў могуць быць
у прафесійных спартсменаў, у асоб, схільных
да ацёкаў, у людзей з нестандартнымі
прапорцыямі цела.
Нататка:
Дадзеныя пра адсоткавае ўтрыманне
тлушчавай, касцяной, мышачнай тканак і вады
могуць быць вылічаны толькі пры правільна
ўведзеных асабістых дадзеных (пол, узрост,
рост, узровень фізічнай падрыхтоўкі) і ў тым
выпадку, калі вы стаіце на вагах басанож.
MW-2665.indd 41
11.10.2013 15:31:56