42
БЕЛАРУССКАЯ
•
Не разбірайце прыбор самастойна, у выпадку
выяўлення няспраўнасці, а таксама пасля
яго падзення звярніцеся ў найбліжэйшы
аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны
цэнтр.
•
Перавозьце прыладу толькі ў завадской
упакоўцы.
•
Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных
для дзяцей і людзей з абмежаванымі
магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
АСАБЛІВАСЦІ МЯСАСЕЧКІ
Функцыя зваротнага кручэння шнэка
Функцыя
«REV» (рэверс)
прызначана для
выдалення затораў, якія ўтварыліся падчас
перапрацоўкі прадуктаў.
Латок для прадуктаў
забяспечвае зручнае
размяшчэнне прадуктаў падчас іх перапрацоўкі.
Тры рашоткі з адтулінамі рознага памеру
прызначаны для розных ступеняў драбнення
прадуктаў.
Спецыяльныя
прылады
-
насадка-
агароднінарэзка, насадкi для набівання каўбасак
і прыгатавання «кеббе».
ЎВАГА!
•
Перад падключэннем да электрычнай
сеткі пераканайцеся ў тым, што прылада
выключана.
•
Перад пачаткам рубкі мяса абавязкова
пераканайцеся ў тым, што ўсе косткі і лішкі
тлушчу выдалены.
•
Забараняецца прапіхваць прадукты якімі-
небудзь староннімі прадметамі ці пальцамі
рук, карыстайцеся толькі штурхачом (1), які
ўваходзіць у камплект пастаўкі.
•
Ні ў якім разе не апускайце корпус мясасечкi
ў ваду ці ў іншыя вадкасці.
•
Падчас выкарыстання насадак «кеббе» (16,
17) нельга ўстанаўліваць рашоткі (11, 12, 13)
і нож (10).
•
Не спрабуйце перапрацоўваць мясасечкай
харчовыя прадукты з цвёрдымі валокнамі
(напрыклад, імбір ці хрэн).
•
Каб пазбегнуць зяўлення затораў не
прыкладвайце
празмерных
высілкаў,
прапіхваючы мяса.
•
Калі які-небудзь цвёрды кавалак, які
захраснуў, прыводзіць да прыпынку кручэння
шнэка і нажа, неадкладна выключыце прыладу
і, перад тым як працягваць працу, ачысціце
затор, выкарыстоўваючы функцыю ўключэння
адваротнага кручэння шнэка «REV» (рэверс).
ПАДРЫХТОЎКА МЯСАСЕЧКІ
Пасля
транспартавання
ці
захоўвання
прылады пры паніжанай тэмпературы
неабходна вытрымаць яе пры пакаёвай
тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
•
Дастаньце мясасечку з пакавання і ачысціце
ад ўсіх пакавальных матэрыялаў, пратрыце
корпус вільготнай тканінай.
•
Усе здымныя дэталі прамыйце цёплай вадой
з нейтральным мыйным сродкам, апаласніце
і перад зборкай старанна прасушыце.
•
Перад уключэннем пераканайцеся ў тым,
што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае
працоўнай напрузе прылады.
АСНОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ПРАЦЫ З
МЯСАРУБКАЙ
•
Мясасечка прызначана для перапрацоўкі
прадуктаў і прыгатавання паўфабрыкатаў
толькі ў хатніх умовах.
•
Збярыце прыладу і ўстанавіце яе на роўнай
сухой паверхні.
•
Пераканайцеся ў тым, што вентыляцыйныя
адтуліны на корпусе не заблакаваны.
•
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
•
Пастаўце пад галоўку мясасечкі (3)
падыходны посуд.
•
Пераканайцеся ў тым, што мяса цалкам
адтала, выдаліце лішкі тлушчу і ўсе косткі,
парэжце мяса на кубікі ці палоскі такога
памеру, каб яны вольна праходзілі ў адтуліну
латка (2).
•
Уключыце прыладу, націснуўшы на кнопку (8)
«ON/OFF».
•
Не спяшаючыся, прапіхвайце мяса ў раструб
галоўкі мясасечкі (3) пры дапамозе штурхача
(1).
•
Выкарыстоўвайце падчас працы толькі
той штурхач (1), які ўваходзіць у камплект
пастаўкі.
•
Забараняецца
выкарыстоўваць
для
праштурхоўвання прадуктаў якія-небудзь
прадметы, ні ў якім разе не прапіхвайце мяса
пальцамі.
•
Не прыкладайце празмерных высілкаў для
прапіхвання мяса ці іншых прадуктаў.
•
Падчас рубкі мяса можа ўтварыцца затор,
для ўстаранення затораў, якія ўтварыліся,
варта скарыстацца функцыяй адваротнага
кручэння шнэка (REV). Для пераключэння ў
рэжым адваротнага кручэння шнэка (REV)
выключце мясасечку, націснуўшы на кнопку
(8) «ON/OFF», заты націсніце і ўтрымлівайце
кнопку (7), шнэк будзе круціцца ў зваротным
кірунку.
MW-1259.indd 42
14.10.2013 16:54:04
Содержание MW-1259 ST
Страница 1: ...MW 1259 ST 9 20 14 25 30 34 39 44 MW 1259 indd 1 14 10 2013 16 53 59...
Страница 2: ...MW 1259 indd 2 14 10 2013 16 53 59...
Страница 3: ...MW 1259 indd 3 14 10 2013 16 53 59...
Страница 4: ...1 2 3 4 5 6 7 8 10 9 11 12 MW 1259 indd 4 14 10 2013 16 54 00...
Страница 6: ...6 6 8 8 8 REV 1 16 17 11 12 13 10 REV MW 1259 indd 6 14 10 2013 16 54 00...
Страница 37: ...37 REV 1 16 17 11 12 13 10 REV 3 2 8 ON OFF 3 1 1 REV REV 8 ON OFF 7 MW 1259 indd 37 14 10 2013 16 54 03...
Страница 42: ...42 REV i 1 i 16 17 11 12 13 10 REV 3 2 8 ON OFF 3 1 1 REV REV 8 ON OFF 7 MW 1259 indd 42 14 10 2013 16 54 04...
Страница 51: ...MW 1259 indd 51 14 10 2013 16 54 05...
Страница 52: ...2013 GOLDER ELECTRONICS LLC 2013 MW 1259 indd 52 14 10 2013 16 54 05...