87
Беларуская
•
Бутэлечкі для кармлення і слоікі з дзіцячым харчаваннем трэба змяшчаць у печ без накрывак і сосак.
Пры гэтым змесціва трэба перамешваць або перыядычна ўстрэсваць. Перад кармленнем дзіцяці трэба
праверыць тэмпературу змесціва слоічка або бутэлечкі, каб не дапусціць апёкаў.
•
Ніколі не пакідайце прыладу без нагляду падчас працы.
•
Дзеля бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі, без
нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі або пакавальнай плёнкай. Небяспека
ўдушша!
•
Будзьце асабліва пільныя, калі паблізу ад прылады падчас яе працы знаходзяцца дзеці або асобы з
абмежаванымі магчымасцямі.
•
Не дазваляйце дзецям дакранацца да прыбора і да сеткавага шнура падчас працы.
•
Гэтая прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі ва ўзросце менш за 8 гадоў.
•
Гэты прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі (уключаючы дзяцей ва ўзросце больш за 8 гадоў)
з фізічнымі, нервовымі, псіхічнымі парушэннямі або без дастатковага вопыту і ведаў. Выкарыстанне
прыбора такімі асобамі магчыма толькі ў тым выпадку, калі яны знаходзяцца пад наглядам асобы, якая
адказвае за іх бяспеку, пры ўмове, што ім былі дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі аб бяспечным
карыстанні прыладай і тых небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
•
Ажыццяўляйце нагляд за дзецьмі, каб не дапусціць выкарыстання прыбора ў якасці цацкі.
•
Не закрывайце вентыляцыйныя адтуліны на корпусе мікрахвалевай печы.
•
Прыбор не павінен размяшчацца ў шафе.
•
Не апускайце сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя вадкасці.
•
Не дапускайце кантакту сеткавага шнура і вілкі з гарачымі паверхнямі і вострымі кантамі мэблі.
•
Пры адлучэнні вілкі сеткавага шнура ад электрычнай разеткі трымайцеся за вілку сеткавага шнура, а не
за сеткавы шнур.
•
Не бярыцеся за вілку сеткавага шнура мокрымі рукамі, гэта можа прывесці да паражэння электрычным
токам.
•
Не выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ, калі пашкоджаны сеткавы шнур або вілка сеткавага шнура, калі
печ працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення.
•
Каб пазбегнуць паражэння электрычным токам, забараняецца самастойна разбіраць і рамантаваць печ,
пры выяўленні няспраўнасці звяртайцеся толькі ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
•
Забараняецца выкарыстоўваць прыбор па-за памяшканнямі.
•
Перавозьце прыладу толькі ў заводскай упакоўцы.
•
Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных для дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ
УКАЗАННІ ПА ЗАЗЯМЛЕННІ ПЕЧЫ
Мікрахвалевая печ павінна быць надзейна заземлена. У выпадку якога-небудзь унутранага замыкання
зазямленне змяншае рызыку атрымання ўдару электратокам, паколькі адбудзецца адток току па
зазямляльным провадзе. У мікрахвалевай печы выкарыстоўваюцца сеткавы шнур з зазямляльным провадам
і сеткавая вілка з кантактам зазямлення.
Вілка падключаецца да сеткавай разеткі, якая таксама павінна мець кантакт зазямлення.
Папярэджанне:
•
Выкарыстанне сеткавай вілкі з кантактам зазямлення, уключанай у электрычную разетку без кантакта
зазямлення можа прывесці да рызыкі атрымання ўдару электратокам.
•
Пракансультуйцеся з кваліфікаваным электрыкам, калі вам не зразумелыя інструкцыі па зазямленні печы
або існуюць сумненні, што мікрахвалевая печка надзейна заземлена.
•
Каб прадухіліць заблытванне сеткавага шнура, мікрахвалевая печ аснашчана кароткім сеткавым шнуром.
•
Пры неабходнасці выкарыстання падаўжальніка выкарыстоўвайце толькі 3-правадны падаўжальнік з
кантактамі зазямлення не толькі на сеткавай вілцы, але і ў электрычнай разетцы.
•
Маркіроўка сячэння правадоў сеткавага шнура мікрахвалевай печы і маркіроўка на сеткавым шнуры
падаўжальніка павінны супадаць.
•
Сеткавы шнур падаўжальніка не павінен звісаць з кантаў стала, дзе за яго могуць пацягнуць дзеці, таму
шнур павінен быць пракладзены такім чынам, каб выключыць хаджэнне па ім.
АГУЛЬНЫЯ ПРАВІЛЫ ПРЫГАТАВАННЯ ПРАДУКТАЎ У ЗВЧ-ПЕЧКАХ
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад разаграваннем або прыгатаваннем прадуктаў у герметычнай або
вакуумнай упакоўцы не забудзьцеся распячатаць яе. У адваротным выпадку ва упакоўцы створыцца
ціск, які можа яе разарваць.
VT1654_china.indd 87
15.11.2013 11:11:49