89
Беларуская
Папяровыя талеркі і кубкі
Папяровыя талеркі і кубкі выкарыстоўвайце толькі для кароткачасовага прыгатавання/
разагравання прадуктаў. Не пакідайце мікрахвалевую печ без нагляду падчас прыгатавання/
разагравання прадуктаў у папяровым посудзе.
Папяровыя ручнікі
Папяровымі ручнікамі можна накрыць прыгатаваныя прадукты для ўтрымання цяпла ў іх і для
прадухілення распырсквання тлушчу. Выкарыстоўваць папяровыя ручнікі можна толькі пры
пастаянным кантролі і толькі для кароткачасовага прыгатавання/падагрэву.
Пергаментная папера
Выкарыстоўвайце пергаментную паперу з мэтай прадухілення распырсквання тлушчу або ў
якасці абгорткі.
Пластык
Выкарыстоўваць можна толькі тыя вырабы з пластыку, якія маюць адпаведную маркіроўку:
“Прыдатна для мікрахвалевай печы”. Кіруйцеся ўказаннямі вытворцы. Некаторыя пластыкавыя
ёмістасці могуць размякчыцца ў выніку нагрэву змешчаных у іх прадуктаў. Герметычна закрытыя
пластыкавыя пакеты трэба пракалоць або прарэзаць, як паказана на саміх упакоўках.
Пластыкавая абгортка
Выкарыстоўваць можна толькі тыя вырабы з пластыку, якія маюць адпаведную маркіроўку.
Васковая папера
Выкарыстоўвайце васковую паперу для прадухілення распырсквання тлушчу, а таксама для
захавання вільгаці.
Матэрыялы і посуд, непрыдатныя для выкарыстання ў мікрахвалевай печы
Алюмініевыя
падносы
і
фольга
Алюмініевы посуд або фольга могуць выклікаць іскрэнне. Карыстайцеся посудам, адмыслова
прызначаным для выкарыстання ў мікрахвалевай печы.
Кардонны кубак з металічнай
ручкай
Металічная ручка можа выклікаць іскрэнне. Карыстайцеся посудам, адмыслова прызначаным
для выкарыстання ў мікрахвалевай печы.
Посуд металічны або посуд з
металічным вобадам
Метал экрануе энергію мікрахваль. Металічны вобад можа выклікаць іскрэнне.
Металічныя закруткі
Металічныя закруткі могуць выклікаць іскрэнне, а таксама ўзгаранне ўпакоўкі падчас
прыгатавання/разагравання прадуктаў.
Папяровыя пакеты
Могуць выклікаць узгаранне ў мікрахвалевай печы.
Мыла
Мыла можа расплавіцца і выклікаць забруджанне працоўнай камеры мікрахвалевай печы.
Драўляны посуд
Драўляны посуд можа высахнуць, растрэскацца і загарэцца.
ЗБОРКА МІКРАХВАЛЕВАЙ ПЕЧЫ
Пасля захоўвання мікрахвалевай печы ва ўмовах нізкіх тэмператур або пасля транспартавання печы
ў зімовых умовах уключаць яе ў электрычную сетку можна не раней, чым праз 2 гадзіны знаходжання
ва ўмовах хатняй тэмпературы ў распакаваным выглядзе.
– Выдаліце пакавальны матэрыял і аксесуары з працоўнай камеры печы.
– Агледзьце мікрахвалевую печ на прадмет якіх-небудзь пашкоджанняў. Асаблівую ўвагу ўдзяліце
спраўнасці дзверцаў печы. Калі вы выявілі якую-небудзь няспраўнасць, не ўсталёўвайце і не ўключайце
мікрахвалевую печ.
Засцерагальнае пакрыццё
Корпус: Калі на корпусе ёсць засцерагальная плёнка, выдаліце яе з паверхні корпуса.
Не выдаляйце светла-шэрую слюдзяную пласціну знутры працоўнай камеры ў месцы выхаду ЗВЧ-
хваль (6), якая служыць для абароны магнетрона.
Усталяванне шклянога паддона
1. Адчыніце дзверцы печы (1).
2. Усталюйце апору (3) шклянога паддона на адтуліну, размешчаную на днішчы працоўнай камеры.
3. Усталюйце ролікавае кольца (4) на днішча працоўнай камеры.
4. Акуратна ўсталюйце шкляны паддон (5), сумясціўшы выступы на ім з пазамі апоры (3). Ніколі не
ўсталёўвайце шкляны паддон ніжняй часткай уверх.
Заўвагі:
•
Не перашкаджайце вярчэнню шклянога паддона (5) падчас працы печы.
•
Заўсёды выкарыстоўвайце шкляны паддон (5), ролікавае кольца (4) і апору шклянога паддона (3) для
прыгатавання прадуктаў.
VT1654_china.indd 89
15.11.2013 11:11:49