90
Беларуская
•
Прадукты і посуд для прыгатавання прадуктаў трэба ставіць толькі на шкляны паддон (5).
•
Падчас працы печы шкляны паддон (5) можа круціцца па гадзіннікавай стрэлцы або супраць яе.
•
Пры ўзнікненні трэшчын або сколаў на шкляным паддоне (5) неадкладна замяніце яго.
УСТАЛЯВАННЕ ПЕЧЫ
– Перад падключэннем мікрахвалевай печы пераканайцеся ў тым, што рабочае напружанне і спажываная
магутнасць адпавядаюць параметрам электрычнай сеткі.
– Падключайце мікрахвалевую печ да электрычнай разеткі, якая мае надзейнае зазямленне.
– Усталюйце мікрахвалевую печ на цвёрдую плоскую паверхню, здольную вытрымаць яе вагу і максімальную
вагу прадуктаў, якія будуць у ёй гатавацца.
– Не ўсталёўвайце печ ў месцах з павышанай вільготнасцю і высокай тэмпературай, а таксама паблізу
лёгкаўзгаральных прадметаў.
– Усталёўвайце печ ў недасяжным для дзяцей месцы.
– Усталюйце печ так, каб ад сцяны да задняй і бакавых сценак печы заставалася адлегласць не менш за 20
см, а вольная прастора над печчу складала не менш за 30 см.
– Не знімайце апорныя ножкі з днішча мікрахвалевай печы.
– Не закрывайце вентыляцыйныя адтуліны на корпусе мікрахвалевай печы.
– Трэба размяшчаць мікрахвалевую печ воддаль ад тэлевізійных прыёмнікаў і радыёпрыёмнікаў, каб
пазбегнуць з’яўлення перашкод падчас прыёму тэле- і радыёсігналаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ:
У выпадку выхаду з ладу мікрахвалевай печы па віне ўладальніка ён пазбаўляецца права на
бясплатнае гарантыйнае абслугоўванне і рамонт.
ЭКСПЛУАТАЦЫЯ ПЕЧЫ
Усталяванне бягучага часу
1. Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную разетку, на дысплэі (7) адлюструюцца сімвалы «
1:00
». Вы
можаце ўсталяваць час у інтэрвале ад «
0:00
» да «
23:59
».
2. Націсніце на кнопку (13) «
Гадзіннік
», загарыцца сімвал фармату адлюстравання часу: 12 гадзін («hr12»)
або 24 гадзіны («hr24»).
3. Паўторнымі націсканнямі на кнопку (13) «
Гадзіннік
» выберыце патрэбны фармат адлюстравання часу.
4. Кнопкамі (9) усталюйце бягучы час:
•
«10 сек.»
- наладжванне часу ў хвілінах з крокам 1 хвіліна,
•
«1 Хвіл.»
- наладжванне часу ў хвілінах з крокам 10 хвілін,
•
«10 Хвіл.»
- наладжванне часу ў гадзінах.
5. Для захавання наладаў націсніце на кнопку (13) «
Гадзіннік
».
Заўвагі:
- Калі гадзіннік не наведзены, бягучы час адлюстроўвацца не будзе.
- Калі вы не захавалі налады, то праз 20 секунд пасля апошняга націску кнопак усталявання адбываецца
зварот да папярэдніх значэнняў.
- Калі падчас наладжвання часу вы націснеце на кнопку (15) «Паўза/Скасаваць», прылада вернецца да
папярэдніх наладаў.
- Для прагляду бягучага часу падчас прыгатавання націсніце на кнопку (13) «Гадзіннік».
ПРЫГАТАВАННЕ ПРАДУКТАЎ У ЗВЧ-ПЕЧЫ
Перш чым пачаць прыгатаванне, задайце патрэбны рэжым прыгатавання, узровень магутнасці мікрахваль,
працягласць прыгатавання або выберыце праграму аўтаматычнага прыгатавання.
Агульныя звесткі
– Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную разетку і усталюйце на дысплэі (7) бягучы час.
– Адчыніце дзверцы печы і змясціце прадукты ў працоўную камеру. Каб прадухіліць забруджанне працоўнай
камеры, накрыйце прадукты засцерагальнай пластыкавай накрыўкай (21). Зачыніце дзверцы печы.
– Наладзьце праграму прыгатавання прадуктаў або выберыце праграму аўтаматычнага прыгатавання (гл.
ніжэй).
– Для скасавання наладаў націсніце на кнопку (15) «
Паўза/Скасаваць
» і паўторна запраграмуйце прыладу.
– Завяршыўшы наладжванне, уключыце рэжым прыгатавання, націснуўшы кнопку (16) «
Старт/Хуткі старт
».
– Калі прыгатаванне прадуктаў будзе скончана, прагучаць чатыры гукавыя сігналы, пры гэтым прылада
адключыцца.
VT1654_china.indd 90
15.11.2013 11:11:49