88
Беларуская
•
Забараняецца гатаваць і разаграваць у мікрахвалевай печы яйкі ў шкарлупіне і яйкі, звараныя ўкрутую, бо
яны могуць выбухнуць з-за павышэння ўнутранага ціску.
•
Перад прыгатаваннем тоўстую лупіну прадуктаў (напрыклад, бульбы, кабачкоў або яблыкаў) праколвайце
ў некалькіх месцах.
•
Бутэлечкі для кармлення і слоікі з дзіцячым харчаваннем трэба змяшчаць у печ без накрывак і сосак.
Змесціва трэба перамешваць або перыядычна ўстрэсваць. Перад кармленнем трэба праверыць
тэмпературу змесціва, каб не дапусціць апёкаў.
•
Падчас прыгатавання бекону не кладзіце яго непасрэдна на шкляны паддон, мясцовы перагрэў шклянога
паддона можа прывесці да з’яўлення ў ім трэшчын.
•
Падчас прыгатавання выкарыстоўвайце посуд, прызначаны для мікрахвалевых печаў, усталяваўшы яго
на шкляны паддон.
•
Для раўнамернага прагрэву прадуктаў змяшчайце таўсцейшыя кавалкі прадуктаў бліжэй да краёў посуду.
•
Сачыце за працягласцю прыгатавання прадуктаў. Спачатку ўсталюйце найменшую працягласць
прыгатавання прадуктаў, у выпадку неабходнасці можна павялічыць час прыгатавання.
•
Не перавышайце працягласць прыгатавання прадуктаў, гэта можа прывесці да іх узгарання.
•
Гатуйце прадукты пад накрыўкай, прыдатнай для выкарыстання ў мікрахвалевых печках. Накрыўка
прадухіліць распырскванне соку або тлушчу і дапаможа прадуктам гатавацца раўнамерна.
•
Для паскарэння працэсу прыгатавання адзін раз перавярніце прадукты хуткага прыгатавання, напрыклад,
гамбургеры. Вялікія кавалкі мяса трэба пераварочваць падчас прыгатавання як мінімум двойчы.
•
Падчас прыгатавання перамешвайце прадукты, перамяшчаючы іх зверху ўніз і ад цэнтра да краёў посуду.
РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ВЫБАРЫ ПОСУДУ
У гэтай прыладзе можна выкарыстоўваць толькі той посуд, які прызначаны для мікрахвалевых печаў.
•
Ідэальны матэрыял посуду для мікрахвалевых печаў павінен быць «празрыстым» для мікрахваль, гэта
дазваляе мікрахвалевай энергіі праходзіць праз посуд і разаграваць прадукты.
•
Мікрахвалі не могуць пранікаць праз метал, таму выкарыстоўваць у ЗВЧ-печы металічны посуд або талеркі
з металічным аздабленнем забараняецца.
•
Нельга змяшчаць у печ прадметы, вырабленыя з паперы паўторнага выкарыстання, бо яна можа
ўтрымліваць часцінкі металу, якія могуць стаць прычынай узгарання ўпакоўкі.
•
Круглыя і авальныя талеркі больш пажаданыя для выкарыстання ў мікрахвалевай печы, чым
прамавугольныя.
•
Не выкарыстоўвайце посуд са сколамі і трэшчынамі.
ПРАВЕРКА ПОСУДУ ПЕРАД ВЫКАРЫСТАННЕМ ЯЕ Ў ЗВЧ-ПЕЧЫ
•
Усталюйце паддоследну
•
ю пасудзіну (напрыклад, талерку) у працоўную камеру печы, пастаўце на яе шклянку з халоднай вадой.
•
Уключыце мікрахвалевую печ на максімальную магутнасць і ўсталюйце працягласць працы не больш за
1 хвіліну.
•
Пасля гэтага акуратна дакраніцеся да паддоследнай пасудзіны: калі яна нагрэлася, а вада ў шклянцы
халодная, то выкарыстоўваць такую пасудзіну для прыгатавання прадуктаў у мікрахвалевай печы нельга.
•
Старайцеся не перавышаць час выпрабавання больш як на 1 хвіліну.
Матэрыялы і посуд, прыдатныя для выкарыстання ў мікрахвалевай печы
Посуд для смажання
Кіруйцеся ўказаннямі вытворцы. Дно посуду для смажання павінна быць на 5 мм таўсцейшым,
чым у шклянога паддона. Няправільнае выкарыстанне посуду для смажання можа прывесці да
з’яўлення трэшчын у самым посудзе і ў шкляным паддоне.
Абедзенны посуд
Выкарыстоўваць можна толькі той посуд, які мае адпаведную маркіроўку. Кіруйцеся ўказаннямі
вытворцы посуду. Не выкарыстоўвайце посуд з трэшчынамі або сколамі.
Шкляныя ёмістасці
Выкарыстоўваць можна толькі ёмістасці, вырабленыя з гарачатрывалага шкла. Пераканайцеся
ў адсутнасці металічных абадкоў. Не выкарыстоўвайце ёмістасці з трэшчынамі або сколамі.
Шкляны посуд
Выкарыстоўваць можна толькі посуд, выраблены з гарачатрывалага шкла. Пераканайцеся ў
адсутнасці металічных абадкоў. Не выкарыстоўвайце посуд з трэшчынамі або сколамі.
Выкарыстанне адмысловых
мяшкоў
Кіруйцеся ўказаннямі вытворцы. Не закрывайце мяшкі, выкарыстоўваючы металічныя закруткі
або перацяжкі. У мяшках трэба зрабіць некалькі адтулін для выхаду пары.
VT1654_china.indd 88
15.11.2013 11:11:49