33
Беларуская
Нататкі:
– Забараняецца заліваць у рэзервуар для вады
(1) араматызаваныя вадкасці, воцат, раствор
крухмалу, рэагенты для выдалення накіпу,
хімічныя рэчывы і т.п.
– Не налівайце ваду вышэй адзнакі «MAX».
ВЫКАРЫСТАННЕ ПРЫЛАДЫ
– Ўстанавіце прыладу на роўнай, устойлівай,
цеплаўстойлівай і вільгацеўстойлівай паверхні
так, каб прылада знаходзілася на адным узроўні
з вашай прасавальнай дошкай. Пры ўстаноўцы
паравой станцыі на прасавальную дошку,
пераканайцеся ў надзейнасці і ўстойлівасці
дошкі.
– Пры першым уключэнні награвальны элемент
праса абгарае, таму магчыма з’яўленне
старонняга паху, гэта звычайная з’ява.
– Пасля ўключэння і падчас працы вы пачуеце
характэрныя гукі працуючай помпы. Дадзеныя
гукі з’яўляюцца вынікам звычайнай працы і не
з’яўляюцца няспраўнасцю.
– Перад пачаткам эксплуатацыі паспрабуйце
прапрасаваць кавалачак тканіны, каб прачысціць
паравыя каналы падэшвы праса (6) і бойлер. Пры
першым выкарыстанні магчымы выхад часціц з
адтулін падэшвы праса (6), гэта звычайная з’ява і
не з’яўляецца няспраўнасцю.
– Пасля ўстаноўкі рэгулятарам тэмпературы (9)
неабходнай тэмпературы падэшвы праса (6)
пачынаецца яе нагрэў, падчас нагрэву падэшвы
(6) з паравых адтулін падэшвы праса (6) магчыма
выцяканне кропель вады ці выхад невялікай
колькасці пары. Гэта звычайная з’ява.
Увага!
Корпус бойлера (14), пляцоўка для ўстаноўкі
праса (4), падэшва праса (6) і паравы шланг (16)
награваюцца падчас працы, не дакранайцеся да
гарачых паверхняў прылады, прас трымайце толькі
за ручку (7).
– Сачыце за тым, каб падчас працы паравы шланг
(16) не перахіляўся і не перакручваўся.
– Пры першым выкарыстанні паравой станцыі ці
ў тым выпадку, калі вы не карысталіся паравой
станцыяй некаторы час, націсніце некалькі
разоў на клавішу падачы пары (8), накіроўваючы
пару ў бок ад бялізны, гэта дазволіць выдаліць
кандэнсат з паравога шланга (16).
– Падчас працы падтрымліваецца пастаянная
тэмпература падэшвы праса (6), пры гэтым
індыкатар (10) перыядычна загараецца і пагасае.
– Падчас паравога прасавання награвальны
элемент бойлера перыядычна ўключаецца ці
выключаецца, пры гэтым адзін з індыкатараў
устаноўленай інтэнсіўнасці параўтварэння (22)
будзе ці міргаць ці свяціцца ўвесь час, гэта
звычайная з’ява.
– Перш, чым прыступаць да паравога прасавання,
дачакайцеся
разагравання
бойлера
да
неабходнай
тэмпературы
(індыкатар
устаноўленай інтэнсіўнасці параўтварэння (22)
гарыць увесь час) і разагравання падэшвы
праса (6) (індыкатар (10) пагас), інакш магчыма
выцяканне кропель вады з паравых адтулін
падэшвы (6).
ТЭМПЕРАТУРА ПРАСАВАННЯ
– Кожны
раз
перад
прасаваннем
рэчаў
звяртайце ўвагу на ярлык выраба, дзе паказана
рэкамендуемая тэмпература прасавання.
– Калі ярлык з указаннямі па прасаванню
адсутнічае, але вы ведаеце тып матэрыялу, то для
выбару тэмпературы прасавання карыстайцеся
ніжэйпрыведзенай табліцай.
Пазначэнні
Тып тканіны (тэмпература)
•
Сінтэтыка, нейлон, акрыл, поліэстэр,
шоўк (нізкая тэмпература) -
толькі
сухое прасаванне
••
Шэрсць (сярэдняя тэмпература)
•••
Бавоўна, лён (высокая
тэмпература)
MAX
Максімальная тэмпература
– Табліца прымяніма толькі для гладкіх матэрыялаў.
Калі матэрыял іншага тыпу (гафраваны, рэльефны
і т.п.), то лепш за ўсё яго прасаваць пры нізкай
тэмпературы.
– Спачатку адсартуйце рэчы па тэмпературы
прасавання: сінтэтыку - да сінтэтыкі, шэрсць да
шэрсці, бавоўна - да бавоўны і г.д.
– Прас награваецца хутчэй, чым астывае. Таму
спачатку рэкамендуецца прасаваць рэчы пры
нізкай тэмпературы (напрыклад, сінтэтычныя
тканіны).
– Затым прыступайце да прасавання пры больш
высокіх тэмпературах (шэрсць). Вырабы з
бавоўны і лёну варта прасаваць у апошнюю чаргу.
– Калі ў склад тканіны ўваходзяць змешанныя
валокны, то неабходна ўстанавіць самую нізкую
тэмпературу прасавання (напрыклад, калі выраб
складаецца з акрылу і бавоўны, то яго варта
прасаваць пры тэмпературы, якая падыходзіць
для акрылу «•»).
– Калі вы не можаце вызначыць склад тканіны, то
знайдзіце на вырабе месца, якое не кідаецца пры
нашэнні, і шляхам досведу абярыце тэмпературу
прасавання (заўсёды пачынайце з самай нізкай
тэмпературы і паступова павялічвайце яе, пакуль
не даб’ецеся жаданага выніку).
– Вельветавыя і іншыя тканіны, якія хутка
пачынаюць ільсніцца, варта прасаваць строга
VT1284.indd 33
28.01.2014 15:05:17
Summary of Contents for VT-1284 G
Page 1: ...1 3 9 17 23 30 37 Steam station 4 G VT1284 indd 1 28 01 2014 15 05 13...
Page 2: ...VT1284 indd 2 28 01 2014 15 05 13...
Page 9: ...9 8 8 8 VT1284 indd 9 28 01 2014 15 05 14...
Page 15: ...15 3 38 7 1070 20 9 20 1 1 8 6 14 VT1284 indd 15 28 01 2014 15 05 15...
Page 16: ...16 8 8 8 VT1284 indd 16 28 01 2014 15 05 15...
Page 18: ...18 8 8 1 1 1 2 6 6 14 1 1 3 2 1 2 1 3 1 25 14 1 20 13 2 1 1 VT1284 indd 18 28 01 2014 15 05 15...
Page 23: ...23 8 i 8 8 VT1284 indd 23 28 01 2014 15 05 16...
Page 29: ...29 3 2004 108 2006 95 8 6 14 VT1284 indd 29 28 01 2014 15 05 16...
Page 30: ...30 8 i 8 8 i i i VT1284 indd 30 28 01 2014 15 05 16...
Page 36: ...36 220 240 50 60 2400 6 1 7 3 8 6 14 VT1284 indd 36 28 01 2014 15 05 17...
Page 44: ...2014 GOLDER ELECTRONICS LLC 2014 VT1284 indd 44 28 01 2014 15 05 18...