БЕЛАРУСКI
24
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ
ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ.
Захавайце гэтую інструкцыю
Ўключэнне фена
Перад уключэннем пераканайцеся, што
напруга электрычнай сеткі адпавядае
працоўнай напрузе фена.
– Устаўце вілку сеткавага шнура ў элек-
трычную разетку.
– Усталюйце патрэбную хуткасць перамы-
качом хуткасці падачы паветра (5):
0 = выключаны.
1 = нізкая хуткасць;
2 =высокая хуткасць;
– Усталюйце перамыкачом ступені нагрэ-
ву (4) неабходную тэмпературу паветра-
нага струменя.
1 = слабы нагрэў
2 = сярэдні нагрэў
3 = максімальны нагрэў
Догляд за валасамі
Для дасягнення аптымальных вынікаў
(перад сушкай і укладкай) вымыйце
валасы шампунем, вытрыце іх ручніком для
выдалення залішняй вільгаці і расчашыце.
Хуткая сушка
Усталюйце перамыкач (4) у становішча
максімальнага нагрэву (становішча 3),
абярыце неабходную хуткасць падачы
паветра перамыкачом (5) і прасушыце
валасы. Рукой ці грабянцом стрэсвайце
з валасоў залішнюю вільгаць і ўвесь час
перасоўвайце фен над валасамі.
Выпростванне
Усталюйце перамыкач (4) у становішча
максімальнага нагрэву (становішча 3),
абярыце адпаведную хуткасць падачы
паветра перамыкачом (5) і папярэдне
прасушыце валасы. Калі валасы
амаль высахнуць, усталюйце насадку–
канцэнтратар (1), паменшыце ступень
нагрэву паветра перамыкачом (4) і хуткасць
падачы паветра перамыкачом (5).
Размяркуйце валасы на пасмы і пласты,
пачніце выпростванне з ніжніх пластоў.
Выкарыстоўваючы круглую ці плоскую
шчотку, расчэсвайце валасы зверху ўніз
і адначасова накіроўвайце на іх гарачае
паветра, якое выходзіць з насадкі–
канцэнтратара. Такім чынам, павольна
распроствайце кожную пасму валасоў ад
каранёў да кончыкаў. Калі вы распрастаеце
пасмы ніжняга пласта валасоў, пачніце
распростваць пасмы сярэдняга пласта
і завершыце працэс распростваннем
пасмаў верхняга пласта валасоў.
Натуральная хвалістая структура
валасоў
Усталюйце перамыкач (4) у становішча
слабога нагрэву паветра (становішча
1), перамыкач (5) у становішча 1, дужа
зацісніце пасмы валасоў паміж пальцамі,
павярніце іх у бок натуральнага закручвання
і высушыце іх, накіроўваючы струмень
паветра паміж пальцамі. Калі вы дасягнулі
жаданага эфекту, націсніце кнопку падачы
«халоднага паветра» (3) і замацуйце
кожную пасму.
Пад'ем і аб'ем
Выкарыстоўваючы фен у рэжымах нагрэву/
хуткасці ад слабога да максімальнага,
прасушыце карані валасоў, пачынальна з
задняга боку галавы.
Стварэнне стылю прычоскі
Усталюйце перамыкачы (4, 5) у становішча
слабога нагрэву/хуткасці і ўсталюйце
на фен насадку–канцэнтратар (1) для
накіраванага струменя паветра.
Размяркуйце валасы на пасмы і
стварайце патрэбны стыль з дапамогай
круглай шчоткі для ўкладкі валасоў.
Падчас стварэння прычоскі накіроўвайце
паветраны струмень непасрэдна на валасы
ў жаданым кірунку.
Пры неабходнасці, накіроўвайце брую
паветра на кожную пасму на працягу 2–5
секунд для замацавання валасоў. Час,
неабходны для укладкі пасмаў валасоў,
MW_2011_INSTRUKZ-2 vida.indd 24
MW_2011_INSTRUKZ-2 vida.indd 24
29.06.2011 16:37:14
29.06.2011 16:37:14