38
БеЛАрусскАя
чыстка і догляд
•
Перад чысткай выключыце ростэр
і выцягніце вілку сеткавага шнура з
электрычнай разеткі.
•
Не дапушчайце траплення вільгаці на
панэль кіравання, чысціце яе мяккай,
злёгку вільготнай тканінай, пасля чаго
вытрыце насуха.
•
Трымайце працоўную камеру ростэра
ў чысціні. Калі на сценках прылады
засталіся кавалачкі прадуктаў ці падцёкі,
удаліце іх вільготнай сурвэткай.
•
Пры моцна забруджанай працоўнай
камеры можна выкарыстоўваць мяккі
мыйны сродак.
•
Не карыстайцеся для чысткі ростэра
звонку і ўсярэдзіне абразіўнымі мыйнымі
сродкамі, драцянымі шчоткамі. Сачыце
за тым, каб вада ці мыйны сродак не
патрапілі ў адтуліны, прызначаныя для
адводу паветра і пары.
•
Знешнія паверхні корпуса працірайце
вільготнай сурвэткай, пасля чаго
вытрыце насуха.
•
Трымайце дзверцу ростэра ў чысціні.
Не дапушчайце збірання крошак і
кавалачкаў прадуктаў паміж дзверцай і
пярэдняй панэллю ростэра.
•
Сачыце за чысцінёй награвальных
элементаў, забруджванні ўдаляйце
вільготнай тканінай.
•
Рэгулярна чысціце ад пылу і бруду
вентыляцыйныя адтуліны на корпусе
ростэра, для ачысткі вентыляцыйных
адтулін можна выкарыстоўваць пыласос
з адпаведнай насадкай.
•
Рашотку (9), бляху (10), ражон (12) і
ручкі (11 і 13) мыйце цёплай вадой з
нейтральным мыйным сродкам.
Захоўванне
•
Правядзіце чыстку ростэра перад тым,
як прыбраць прыладу на захоўванне.
•
Захоўвайце
прыладу
ў
сухім,
прахалодным месцы, недаступным для
дзяцей.
Тэхнічныя характарыстыкі
Электрасілкаванне: 220-240 В ~ 50 Гц
Максімальная спажываная магутнасць:
1600 Вт
Аб’ём камеры: 30 л
камплект пастаўкі
Ростэр - 1 шт.
Рашотка - 1 шт.
Бляха - 1 шт.
Ручка для бляхі/рашоткі - 1 шт.
Ражон - 1 шт.
Ручка для ражна - 1 шт.
Інструкцыя - 1 шт.
Вытворца захоўвае за сабой права змяняць
дызайн і тэхнічныя характарыстыкі прыбора
без папярэдняга апавяшчэння.
Тэрмін службы прыбора - 3 гады
Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага
абслугоўвання могут быць атрыманы у таго
дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры
звароце за гарантыйным абслугоўваннем
абавязкова павінна быць прад'яўлена
купчая альбо квітанцыя аб аплаце.
MW-1851.indd 38
13.11.2013 16:44:32