34
БеЛАрусскАя
рОсТЭр
Інструкцыя па эксплуатацыі
Ростэр (ад англ. «to roast» – «падсмажваць»)
выкарыстоўваецца для прыгатавання ежы.
У ростэры можна прыгатаваць рыбу, мяса,
выпечку, разаграваць ці размарожваць
прадукты.
Два награвальных элемента забяспечваюць
хуткі і эфектыўны нагрэў, рэжым канвекцыі
забяспечвае
цыркуляцыю
гарачага
паветра ўсярэдзіне працоўнай камеры, а з
дапамогай ражна, які ўваходзіць у камплект
пастаўкі, можна якасна запекчы птушку.
Апісанне
1. Індыкатар працы
2. Рэгулятар тэрмастата «ТЭМПЕРАТУРА»
3. Пераключальнік
рэжымаў
працы
«ФУНКЦЫІ»
4. Ручка таймера «ТАЙМЕР»
5. Дзверца
6. Апоры для ўстаноўкі бляхі/рашоткі
7. Трымальнікі ражна
8. Ручка дзверцы
9. Рашотка
10. Бляха
11. Ручка для здымання бляхі/рашоткі
12. Ражон
13. Ручка для здымання ражна
Ўвага!
Для
дадатковай
аховы
ў
ланцуг
электрасілкавання
кухні
мэтазгодна
ўстанавіць прыладу ахоўнага адключэння
(ПАА) з намінальным токам спрацоўвання,
які не перавышае 30 мА; пры ўстаноўцы
трэба звярнуцца да адмыслоўца.
ВАЖнЫя МерЫ БяспекІ
Перад пачаткам эксплуатацыі ростэра
ўважліва
прачытайце
сапраўдную
інструкцыю па эксплуатацыі і захавайце
яе для выкарыстання ў якасці даведкавага
матэрыялу.
Выкарыстоўвайце ростэр толькі па яго
прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі. Няправільны зварот
з ростэрам можа прывесці да яго паломкі,
прычынення шкоды карыстачу ці яго
маёмасці.
каб пазбегнуць апёкаў, паражэння
электрычным
токам,
пажару
і
прычынення
шкоды
здароўю
неабходна выконваць ніжэйзгаданыя
рэкамендацыі.
•
Перад першым уключэннем ростэра
пераканайцеся ў тым, што напружанне
ў электрычнай сетцы адпавядае
напружанню прылады.
•
Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
уключайце яе ў электрычную разетку,
якая мае надзейны кантакт зазямлення.
•
Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення
пажару не выкарыстоўвайце перахаднікі
пры
падключэнні
прылады
да
электрычнай разеткі.
•
Прылада прызначана для прыгатавання
ці падагрэву прадуктаў і не прызначана
для лабараторнага ці камерцыйнага
выкарыстання.
•
Не захоўвайце і не выкарыстоўвайце
прыладу па-за памяшканнямі.
•
Не выкарыстоўвайце прыладу зблізку
ёмістасцяў з вадой, у непасрэднай
блізкасці ад кухоннай ракавіны, у сырых
падвальных памяшканнях ці побач з
басейнам.
•
Прыгатаванне прадуктаў з вельмі нізкім
утрыманнем вільгаці можа прывесці да
іх падгарання ці ўзгарання.
•
Калі ўзгаранне адбылося:
– не адчыняйце дзверцу ростэра;
– неадкладна выключыце прыладу і
выцягніце вілку сеткавага шнура з
электрычнай разеткі;
– пакіньце дзверцу зачыненай, каб не
даць агню распаўсюдзіцца.
•
Не выкарыстоўвайце працоўную камеру
для захоўвання якіх-небудзь прадметаў,
не пакідайце ў ёй паперу ці прадукты.
MW-1851.indd 34
13.11.2013 16:44:32