8
BE
•
Прылада павінна быць устаноўлена ў адпаведнасці з
мясцовымі нормамі электрамантажу.
•
Пры неабходнасці замены кабелю сілкавання, гэту работу
павінен выконваць упаўнаважаны персанал, карыстаючыся
толькі арыгінальнымі запаснымі часткамі.
•
Гэтая прылада павінна быць заземлена належным чынам, каб
паменшыць рызыку паражэння электрычным токам.
•
Забараняецца абразаць або выдаляць штыр зазямлення з
вілкі сілкавання.
•
Падлучэнне клемы перахадніка зазямлення да шрубы
накрыўкі насценнай разеткі заземліць прыладу, калі шруба
металічная і ізаляваная, а насценная разетка падлучана да
зазямлення хатняй электраправодкі.
•
Калі вы неўпэнены ў належным зазямленні кандыцыянера,
звярніцеся да кваліфікаванага электрыка, каб ён праверыў
насценную разетку і электраправодку.
•
Для холадагента і ізаляцыйнага газу, якія выкарыстоўваюцца ў
прыладзе, патрабуецца спецыяльная ўтылізацыя. Перад іх
утылізацыяй атрымайце даведку ў спецыяліста па сэрвіснаму
абслугоўванню.
•
Для замены кабелю сілкавання у выпадку яго пашкоджання,
звярніцеся да вытворцы або яго спецыялістаў па сэрвіснаму
абслугоўванню, каб пазбегнуць небяспекі.
•
Прылада павінна захоўвацца ў памяшканнях з добрай
вентыляцыяй, памер якіх адпавядае пазначанаму для яе
працы.
•
Прылада павінна захоўвацца ў памяшканнях, у якіх
адсутнічаюць адкрытае полымя (напрыклад, газавае
абсталяванне) і крыніцы ўзгарання (напрыклад,
электранагравальнік).
•
Прылада павінна захоўвацца такім чынам, каб пазбегнуць яе
механічнага пашкоджання.