9
BE
УВАГА!
Каб паменшыць рызыку нязначных траўм, няправільнай
работы або пашкоджання вырабу ці маёмасці пры
карыстанні вырабам, выконвайце наступныя меры
засцярогі.
Устаноўка
•
Не ўстанаўлівайце кандыцыянер у месцах уздзеяння марскога
ветру (або дасягальных для салёнай вады).
•
Устанавіце зліўны шланг належным чынам для
бесперашкоднага адводу кандэнсату.
•
Будзьце асцярожнымі падчас распакоўкі і ўстаноўкі
кандыцыянера.
•
Не дакранайцеся да выцеклага холадагенту падчас устаноўкі
або рамонту.
•
Задзейнічайце двух і больш чалавек або электрапагрузчык для
транспартыроўкі кандыцыянера.
•
Устанавіце вонкавы блок у месцы, недасягальным для прамых
сонечных променяў. Не ўстанаўлівайце ўнутраны блок у
месцы, на якое праз вокны трапляе сонечны свет.
•
Бяспечна ўтылізуйце ўпаковачныя матэрыялы: шрубы, цвікі, а
таксама элементы сілкавання пасля ўстаноўкі або рамонту.
•
Устанавіце кандыцыянер такім чынам, каб шум ад вонкавага
блока або выпарэнні не перашкаджалі суседзям. У
адваротным выпадку гэта можа прывесці да канфлікту з
суседзямі.
Эксплуатацыя
•
Выдаліце элементы сілкавання з пульта дыстанцыйнага
кіравання, калі ён не выкарыстоўваецца працяглы перыяд
часу.