7
BE
•
Прасачыце за тым, каб кабель харчавання не выцягвалі ці
пашкоджвалі падчас працы.
•
Не чапайце трубаправод холадагенту ці водны трубаправод, ці
іншыя ўнутраныя часткі падчас працы блоку або адразу пасля
завяршэння яго працы.
Абслугоўванне
•
Не распырсквайце ваду непасрэдна на прыладу падчас яе
ачысткі.
•
Перад ачысткай або абслугоўванні адключыце сілкаванне і
дачакайцеся поўнага спынення вентылятара.
Тэхнічная бяспека
•
Устаноўка або рамонт, зробленыя неўпаўнаважанымі асобамі,
могуць прадстаўляць небяспеку.
•
У асобы, якая працуе з контурам холадагенту, павінен быць
сертыфікат, пацверджаны адпевадным органам сертыфікаціі,
які ацэньвае яе кваліфікацыю па бяспечнай працы з
холадагентамі згодна правіл і нормаў дадзенай галіны.
•
Абслугоўванне павінны выконвацца згодна рэкамендацыяў
выробніка абсталявання. Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт,
для якіх патрабуецца дапамога іншага кваліфікаванага
персаналу, неабходна выконваць пад наглядам асобы, якая
мае адпаведныя веды па абыходжанню з вогненебяспечнымі
холадагентамі.
•
Інфармацыя, якая змяшчаецца ў гэтым кіраўніцтве,
прызначана для выкарыстання кваліфікаваным спецыялістам,
які азнаёмлены з правіламі бяспекі і мае неабходныя
інструменты і вымяральныя прылады.
•
Невыкананне інструкцый гэтага кіраўніцтва можа прывесці да
няправільнай работы абсталявання, пашкоджання маёмасці,
траўм або смерці.