32
БЕларускi
• Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся за
сеткавую віілку і акуратна выміце яе з разеткі.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу пры пашкоджанні сеткавай вілкі ці шнура, калі яна
працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення. Не спрабуйце самастойна рамантаваць
прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца
ў якасці пакавання, без нагляду.
• увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі ці плёнкай. Небяспека
ўдушша!
ПРЫБОР ПРЫЗНАЧАНЫ ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ
ПравІла карЫстаННЯ Чарай
• Прылада і яе дэталі выкарыстоўвайце строга па прызначэнні. Забаронена выкарыстоўваць
чару з іншымі награвальнымі прыборамі ці паверхнямі.
• Не замяняйце чару іншай ёмістасцю.
• Сачыце за тым, каб паверхня награвальніка і дно чары былі чыстымі і сухімі.
• Не выкарыстоўвайце чару ў якасці ёмістасці для змешвання прадуктаў. Ніколі не здрабняй-
це прадукты непасрэдна ў чары ў пазбяганне пашкоджанняў антыпрыгарнага пакрыцця.
• Не пакідайце ў чары палонік (16) і іншыя прадметы.
• Прадукты ў чары змешвайце толькі пластыкавым палонікам (16) ці выкарыстоўвайце кухон-
ныя аксэсуары, прызначаныя для выкарыстання з антыпрыгарным пакрыццём.
• Не стукайце па ўнутранай паверхні чары.
• Пасля прыгатавання страў з выкарыстаннем запраў і спецый неабходна адразу вымыць
чару (гл. частку «Чыстка і догляд»).
кНОПкІ ПаНЭлІ кІраваННЯ (3)
Кожны націск актыўных кнопак панэлі кіравання (3) суправаджаецца гукавым сігналам.
кнопка (25) «старт/стоп»
Націсніце кнопку (25) «Старт/Стоп» адзін раз для запуску загадзя выбранай праграмы,
індыкатар (24) будзе гарэць увесь час. Для прыпынку праграмы націсніце кнопку (25) «Старт/
Стоп» паўторна, індыкатар (24) пачне міргаць.
Нататка: Пры націску кнопкі (25) «Старт/Стоп» без папярэдняга выбару праграмы
прыгатавання, прылада пачынае працу ў праграме «Хуткае прыгатаванне».
кнопка (26) «Праграмы»
Паўторнымі націскамі кнопкі (26) выбярыце праграму «Падагрэў», «Булён», «Суп»,
«Прыгатаванне на пару» ці «Тушэнне». Час прыгатавання ў праграмах «Булён», «Суп»,
«Прыгатаванне на пару» і «Тушэнне» Вы можаце ўсталяваць уручную. Індыкатары праграм (29)
адлюстраваны на ніжняй частцы дысплея.
Працягласць прыгатавання
Праграма
Працягласць
(у гадзінах
)
усталявана па змаўчанні (у гадзінах)
Падагрэў
0:25
0:25
Булён
1:00 – 4:00
1:00
Суп
1:00 - 4:00
1.:00
Прыгатаванне на пару
0:05 – 1:00
0:15
mw-3801.indd 32
01.02.2013 10:22:57