31
БЕларускi
• Перад уключэннем пераканайцеся, што напруга электрычнай сеткі адпавядае працоўнай
напрузе прылады.
• Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»; уключайце яе ў разетку, якая мае надзейны кан-
такт зазямлення.
• Пры падлучэнні прылады да сеткі, не выкарыстоўвайце перахаднікі.
• Сачыце за тым, каб сеткавы шнур быў шчыльна ўстаўлены ў адпаведны раздым мультываркі
і сеткавую разетку.
• Выкарыстоўвайце толькі сеткавы шнур з камплекта пастаўкі і не выкарыстоўвайце яго з
іншымі прыладамі.
• Выкарыстоўвайце толькі здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
• Размяшчайце прыладу на роўнай цеплаўстойлівай паверхні ўдалечыні ад уздзеяння вады,
волкасці і адкрытага агню.
• Усталёўвайце прыладу так, каб доступ да сеткавай разеткі быў вольным.
• Выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з добрай вентыляцыяй.
• Не падвяргайце прыбор уздзеянню прамых сонечных прамянёў.
• Не размяшчайце прыбор у непасрэднай блізкасці ад сцяны і мэблі.
• Не дапушчайце судотыкі сеткавага шнура з гарачымі і вострымі паверхнямі. Пазбягайце
пашкоджання ізаляцыі сеткавага шнура.
• Забараняецца брацца за сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура мокрымі рукамі.
• Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду і любыя іншыя вадкасці.
• У выпадку падзення прыбора ў ваду, неадкладна адключыце яго ад сеткі. Пры гэтым ні ў якім
разе не апускайце ў ваду рукі. Па пытанні далейшага выкарыстання прыбора звярніцеся ў
аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
• Не ўстаўляйце староннія прадметы, у тым ліку металічныя дэталі, такія як шпількі ці іголкі, у
адтуліны ці любыя іншыя дэталі прылады.
• Не пакідайце прыладу без нагляду. Заўсёды адключайце прыбор ад сеткі, калі Вы ім не
карыстаецеся.
• У пазбяганне апёкаў не нахіляйцеся над вечкам параадвода. Захоўвайце крайнюю асця-
рожнасць, адкрываючы вечка мультываркі падчас і непасрэдна пасля прыгатавання
прадуктаў. Рызыка апёку парай!
• Пры працы прылады ў праграме «Запяканне», у пазбяганне апёку гарачым алеям не
нахіляйцеся над прыборам.
• Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя прыбора без усталяванай чары, а таксама без
вадкасцяў і/ці прадуктаў у чары.
• Строга выконвайце рэкамендацыі па аб’ёме сухіх прадуктаў і вадкасцяў.
• Не вымайце чару падчас працы прылады.
• Не накрывайце прыладу.
• Забараняецца пераносіць прыладу падчас працы. Выкарыстоўвайце ручку для пераноскі,
папярэдне адключыўшы прыладу ад сеткі і даўшы ёй астыць.
• Падчас працы корпус прылады і ўнутраныя дэталі награваюцца. Не датыкайцеся да іх
неабароненымі рукамі, выкарыстоўвайце кухонныя рукавіцы.
• Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора.
• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць прыбор у якасці цацкі.
• Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі
магчымасцямі, калі толькі асобай, якая адказвае за іх бяспеку, ім не дадзены адпавед-
ныя і зразумелыя ім інструкцыі пра бяспечнае карыстанне прыладай і тых небяспеках, якія
могуць узнікаць пры яе няправільным карыстанні.
• Дзеці і людзі з абмежаванымі магчымасцямі павінны карыстацца прыборам толькі пад
назіраннем дарослых.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыбор па-за памяшканнямі.
mw-3801.indd 31
01.02.2013 10:22:57