![Monitor Audio IA150-2 Скачать руководство пользователя страница 120](http://html1.mh-extra.com/html/monitor-audio/ia150-2/ia150-2_owners-manual_1827127120.webp)
Installation Amplifiers
118
Кантрольная зона (Control Zone)
– выберыце A, B,
C, D, … (Колькасць груп = колькасць выхадных каналаў).
Аб'ядноўвае налады «Выхадная гучнасць» (Output Volume),
«Уключыць гучнасць» (Turn On Volume) і «Выключыць
гучнасць» (Mute) на розных каналах з аднолькавай
кантрольнай зонай. Для кіравання некалькімі каналамі як
адной зонай.
Рэжым узмацняльніка (Amp Mode)
– выберыце рэжым
«Стэрэа» (Stereo) ці «Маставое падключэнне» (Bridged). У
IA800-2C таксама выкарыстоўваецца 70-вольтны рэжым.
Выхадная гучнасць (Output Volume)
Канал (Channel)
– выберыце выхадны канал для
рэдагавання. Калі канал выбраны ў выпадным меню,
эквівалентны яму канал таксама будзе паказаны ў іншым
выпадным меню. Наступныя параметры кантралююць
выхад выбранага каналу:
- Выхадная гучнасць (Output Volume) – звязана з
рэгулятарам на пярэдняй панэлі. Змяненне палажэння
рэгулятара на пярэдняй панэлі змяняе значэнне на вэб-
старонцы (пасля абнаўлення). Палажэнне рэгулятара не
змяняецца, калі змены ўносяцца на вэб-старонцы.
- Уключыць гучнасць (Turn On Volume)
- Выключыць гучнасць (Mute)
Кантрольная зона (Control Zone)
– выберыце
кантрольную зону. Наступныя параметры кантралююць
выхад выбранай зоны:
- Максімальная гучнасць (Maximum Volume)
- Зрушэнне ўзмацнення (Gain Offset)
Выхадная крыніца (Output Source)
Канал (Channel)
– выберыце выхадны канал для
рэдагавання шляху. Калі канал выбраны ў выпадным меню,
эквівалентны яму канал таксама будзе паказаны ў іншым
выпадным меню.
Крыніца 1 (Source 1)
– выберыце першасную ўваходную
крыніцу для накіравання ў выбраны канал.
Першасная крыніца заўсёды падключана ў рэжыме
«Стэрэа» (Stereo), напрыклад, калі 1L выбрана для левага
канала, 1R будзе аўтаматычна выбрана для правага канала
Крыніца 2 (Source 2)
– выберыце другасную ўваходную
крыніцу для накіравання ў выбраны канал.
Другасная крыніца можа выбірацца асобна і не павінна
падключацца ў рэжыме «Стэрэа» (Stereo).
Выбар крыніцы (Source Select)
– выбар паміж
прыярытэтнай крыніцай 2 (Priority Source 2), толькі
крыніцай 1 (Source 1 Only) ці РАЗАМ (MIX).
Калі вы выбераце Крыніцу 1 (Source 1), Крыніцу 2 (Source 2)
ці РАЗАМ (MIX) (крыніцы 1 і 2), будзе выбраны адпаведны
выхадны канал. Стандартна: Крыніца 1.
Налады лічбавай апрацоўкі
сігналу (DSP Configuration)
Ва ўкладцы налад DSP можна выканаць фінальную
наладку гучання з дапамогай 10-палоснага эквалайзера.
Гэтыя налады можна захоўваць як папярэднія налады, якія
можна экспартаваць і імпартаваць.
ЗАЎВАГА! Некаторыя змены на сайце не
будуць адлюстроўвацца, пакуль вы не
абновіце старонку ўручную ці не
пяройдзеце на іншую старонку.
Содержание IA150-2
Страница 1: ...O w n e r s M a n u a l Installation Amplifiers...
Страница 2: ......
Страница 94: ...Installation Amplifiers 92 IP DHCP IP DHCP OFF IP IP DHCP IP DHCP OFF IP IP Web IP Web LED 0 20 2 12 0 5 0 5...
Страница 96: ...Installation Amplifiers 94 A B C D IA800 2C 70 1 1L 1R 2 2 1 MIX 1 2 MIX 1 2 1 DSP DSP 10 Web...
Страница 98: ...Installation Amplifiers 96 IR NEC monitoraudio com LED LED LED LED 3 monitoraudio com...
Страница 110: ...Installation Amplifiers 108 Connect Connect NEC monitoraudio com 99 Connect Monitor Audio p monitoraudio com E mail...
Страница 158: ...Installation Amplifiers 156 LED LED LED LED 147 Connect Monitor Audio Monitor Audio monitoraudio com...