![Monitor Audio IA150-2 Скачать руководство пользователя страница 116](http://html1.mh-extra.com/html/monitor-audio/ia150-2/ia150-2_owners-manual_1827127116.webp)
Installation Amplifiers
114
ўзмацняльнік выйдзе з рэжыму чакання, калі атрымае
аўдыясігнал. Узмацняльнік пяройдзе ў рэжым чакання,
калі аўдыясігнал не будзе паступаць на працягу 10 хвілін. У
рэжыме «Выключана» (Off) ўзмацняльнік можна ўключаць
і выключаць толькі ўручную.
Пераключальнік моста
Толькі для IA150-2 і IA60-12.
Перамяшчайце пераключальнік моста ў пазіцыю «Укл.»
(On) ці «Выкл.» (Off). У пазіцыі «Укл.» (On) два выхады
аб'ядноўваюцца, каб забяспечыць большую выхадную
магутнасць.
Шына з уваходамі RCA
Толькі IA60-12.
Правы і левы стэрэаўваходы RCA для падключэння
аўдыякрыніц. У адрозненні ад раздымаў каналаў RCA,
шыны з уваходамі RCA могуць быць падключаны да
некалькіх выхадных каналаў.
Шына з выхадамі RCA
Толькі IA60-12.
Правы і левы стэрэараздымы RCA. Могуць
выкарыстоўвацца, калі вы хочаце падключыць шыны з
уваходным сігналам паслядоўна да знешніх прылад ці
дадатковых узмацняльнікаў.
Пераключальнік шыны
Толькі IA60-12.
Выберыце ўваход для аўдыякрыніцы для каналу на
ўзмацняльніку.
Блок раздымаў для дынамікаў
Дапускаецца выкарыстоўваць да 12 стандартных кабеляў
для падключэння дынамікаў. Гл. наступны слупок на гэтай
старонцы.
ІЧ уваход
Падключыце ІЧ рэсівер да гэтага ўваходу, каб кіраваць
узмацняльнікам з дапамогай дыстанцыйнага кіравання.
Каб знайсці боль інфармацыі пра коды Hex, гл. ст. 120.
ІЧ выхад
Для выкарыстання з ІЧ рэтранслятарам ці падключэння
да ІЧ увахода іншага ўзмацняльніка, каб некалькі прылад
атрымлівалі адны і тыя ж каманды дыстанцыйнага
кіравання. Напрыклад, адна каманда ўключэння/
выключэння можа выкарыстоўвацца для ўсёй стойкі
інтэграваных узмацняльнікаў, а не для кожнага паасобку.
Святлодыёдныя індыкатары
Індыкатар уключэння (аранжавы)
Прыглушаны аранжавы індыкатар – рэжым чакання
Яркі аранжавы індыкатар – прылада ўключана
Аранжавы індыкатар міргае – рэжым распазнавання ці
абнаўлення
Індыкатар каналу (аранжавы / белы падвойны
індыкатар)
Індыкатар выключаны – няма сігналу
Аранжавы індыкатар – сігнал ёсць
Белы індыкатар – перашкоды на канале ці ўзмацняльнік
перайшоў у рэжым абароны
Белы індыкатар міргае – абарона ад перагрэву
Пры ўзнікненні перашкод і пры абароне ад перагрэву
паменшыце гучнасць. Калі праблема застанецца, гл.
раздзел выпраўлення няспраўнасцей на ст. 12.
Падключэнне дынамікаў
Ва ўсіх узмацняльніках ёсць блок раздымаў для бяспечнага
падключэння дынамікаў. Для простага доступу гэтыя блокі
можна здымаць. Выкарыстоўваючы адвёртку з плоскім
канцом, аслабце галоўкі балтоў уверсе блоку дынамікаў
і ўстаўце кабель дынаміка да адзнакі 120 у раздым
спераду. Замацуйце галоўкі балтоў, каб зафіксаваць кабель
дынаміка.
Маставое падключэнне
УВАГА! Мінімальнае супраціўленне катушкі
дынаміка пры маставым падключэнні –
8 Ом. Не выкарыстоўвайце маставое
падключэнне для дынамікаў з намінальным
супраціўленнем катушкі, меншым за 8 Ом.
1.
Перавядзіце пераключальнік моста ў пазіцыю «Укл.»
(ON), гл. раздзел «Агляд раздымаў».
2. Падключыце провад дынаміка «+» да раздыму
левага канала, адзначанага «+», а провад дынаміка
«–» да раздыму левага канала, адзначанага «+».
Выхады «-» не выкарыстоўваюцца.
Содержание IA150-2
Страница 1: ...O w n e r s M a n u a l Installation Amplifiers...
Страница 2: ......
Страница 94: ...Installation Amplifiers 92 IP DHCP IP DHCP OFF IP IP DHCP IP DHCP OFF IP IP Web IP Web LED 0 20 2 12 0 5 0 5...
Страница 96: ...Installation Amplifiers 94 A B C D IA800 2C 70 1 1L 1R 2 2 1 MIX 1 2 MIX 1 2 1 DSP DSP 10 Web...
Страница 98: ...Installation Amplifiers 96 IR NEC monitoraudio com LED LED LED LED 3 monitoraudio com...
Страница 110: ...Installation Amplifiers 108 Connect Connect NEC monitoraudio com 99 Connect Monitor Audio p monitoraudio com E mail...
Страница 158: ...Installation Amplifiers 156 LED LED LED LED 147 Connect Monitor Audio Monitor Audio monitoraudio com...