65
Беларуская
ЎВАГА!
Пры працы печы ў камбінаваным рэжыме
ці ў рэжыме грылю, не дапушчайце дзяцей
блізка да печы без нагляду дарослых!
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі печы ўважліва
прачытайце дадзеную інструкцыю па эксплуатацыі і
захавайце яе для выкарыстання ў якасці даведкавага
матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым
прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з прыладай можа прывесці да яе
паломкі, прычыніць шкоду карыстачу ці яго маёмасці.
Каб пазбегнуць апёкаў, паражэння электрычным
токам, пажару, уздзеяння ўцечкі мікрахвалевага
выпраменьвання і прычынення шкоды здароўю
выконвайце наступныя рэкамендацыі:
•
Перад першым уключэннем печы пераканайцеся
ў тым, што напружанне ў электрычнай сетцы
адпавядае напружанню, паказанаму на корпусе
прылады.
•
Выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ толькі
па яе прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі.
•
Мікрахвалевая печ прызначана для прыгатавання
ежы і разагравання гатовых страў.
•
Не ўключайце печ без прадуктаў.
У пазбяганне рызыкі ўзгарання ў працоўнай
камеры печы выконвайце наступныя правілы:
•
Пры разаграванні ежы ў пластыкавым ці
папяровым пакаванні сачыце за працэсам
разагравання, каб не дапусціць узгарання
пакавання;
•
Перш, чым змясціць у печ папяровыя ці
пластыкавыя пакеты, выдаліце з іх драцяныя
закруткі (фіксатары).
•
Калі адбылося ўзгаранне ўсярэдзіне печы,
неадкладна выключыце яе, адлучыце ад
электрычнай сеткі і пакіньце дзверцу зачыненай,
каб не даць агню распаўсюдзіцца;
•
Не выкарыстоўвайце працоўную камеру печы
для захоўвання якіх-небудзь прадметаў, не
пакідайце ў ёй паперу ці прадукты.
•
Прылада не прызначана для ўключэння вонкавым
таймерам ці асобнай сістэмай дыстанцыйнага
кіравання.
•
Посуд папярэдне праверце на прыдатнасць для
выкарыстання ў мікрахвалевай печы.
•
Посуд можа моцна награвацца, атрымліваючы
цяпло ад прадуктаў, якія гатуюцца, таму
неабходна карыстацца кухоннымі рукавіцамі ці
прыхваткамі.
•
Будзьце асцярожныя, калі вымаеце посуд з печы,
бо бурнае закіпанне вадкасцяў можа адбывацца
ўжо пасля завяршэння іх разагравання ў
мікрахвалевай печы.
•
Прылада прызначана толькі для прыгатавання/
разагравання прадуктаў і напояў. Сушка
адзежы ці падагрэў розных прадметаў бытавога
прызначэння можа прывесці да пашкоджання
печы, узгарання размешчаных ў печы прадметаў
і да пажару.
•
Забараняецца гатаваць і разаграваць у
мікрахвалевай печы яйка ў шкарлупіне і яйкі,
звараныя ўкрутую, бо яны могуць падарвацца
з-за павышэння ўнутранага ціску.
•
Бутэлечкі для кармлення і банкі з дзіцячым
харчаваннем варта змяшчаць у печ без вечкаў і
сосак. Змесціва трэба змешваць ці перыядычна
падтрасаць.
Перад
кармленнем
дзіцяці
неабходна праверыць тэмпературу змесціва
баначкі ці бутэлечкі, каб не дапусціць апёкаў.
•
Ніколі не пакідайце працуючую прыладу без
нагляду.
•
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваліся ў
якасці пакавання, без нагляду.
•
Ўвага!
Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці пакавальнай
плёнкай.
Небяспека ўдушша!
•
Будзьце асабліва ўважлівыя, калі побач з
прыладай, якая працуе, знаходзяцца дзеці ці
асобы з абмежаванымі магчымасцямі.
•
Прылада не прызначана для выкарыстання
дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.
У выключных сітуацыях асоба, якая адказвае за іх
бяспеку, павінна даць адпаведныя і зразумелыя
інструкцыі пра бяспечнае карыстанне прыладай
і тых небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным выкарыстанні.
•
Не зачыняйце вентыляцыйныя адтуліны на
корпусе мікрахвалевай печы.
•
Не ўсталёўвайце мікрахвалевую печ ўнутр
кухонных скрынь, шафаў і на паліцы, якія не
забяспечваюць добрую вентыляцыю.
•
Не апускайце сеткавы шнур і вілку сеткавага
шнура ў ваду ці ў любыя іншыя вадкасці.
•
Пазбягайце кантакту сеткавага шнура і вілкі
сеткавага шнура з гарачымі паверхнямі і
вострымі краямі мэблі.
•
Пры адключэнні вілкі сеткавага шнура ад
электрычнай разеткі трымайцеся за вілку
сеткавага шнура, а не за сеткавы шнур.
•
Не бярыцеся за вілку сеткавага шнура мокрымі
рукамі, гэта можа прывесці да паражэння
электрычным токам.
•
Не выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ, калі
пашкоджаны сеткавы шнур ці вілка сеткавага
шнура, калі печ працуе з перабоямі, а таксама
пасля яе падзення.
•
Каб пазбегнуць паражэння электрычным
токам, забараняецца самастойна разбіраць і
рамантаваць печ, пры выяўленні няспраўнасці
звяртайцеся
толькі
ў
аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
VT-1695_IM_rus.indd 65
08.07.2013 17:38:35
Summary of Contents for VT-1695 BK
Page 1: ...1 VT 1695_IM_rus indd 1 08 07 2013 17 38 29...
Page 2: ...15 16 17 18 19 20 21 22 23 25 24 26 27 28 29 30 31 VT 1695_IM_rus indd 2 08 07 2013 17 38 30...
Page 24: ...24 VT 1695_IM_rus indd 24 08 07 2013 17 38 32...
Page 25: ...25 3 VT 1695_IM_rus indd 25 08 07 2013 17 38 32...
Page 26: ...26 5 VT 1695_IM_rus indd 26 08 07 2013 17 38 32...
Page 33: ...33 1 1 1 1 1 1 1 1 1 5 VT 1695_IM_rus indd 33 08 07 2013 17 38 33...
Page 35: ...35 VT 1695_IM_rus indd 35 08 07 2013 17 38 33...
Page 36: ...36 3 1 1 2 VT 1695_IM_rus indd 36 08 07 2013 17 38 33...
Page 37: ...37 5 VT 1695_IM_rus indd 37 08 07 2013 17 38 33...
Page 55: ...55 VT 1695_IM_rus indd 55 08 07 2013 17 38 35...
Page 56: ...56 3 I 1 1 VT 1695_IM_rus indd 56 08 07 2013 17 38 35...
Page 57: ...57 5 VT 1695_IM_rus indd 57 08 07 2013 17 38 35...
Page 62: ...62 14 10 2 3 I I I 15 OFF 15 OFF 10 VT 1695_IM_rus indd 62 08 07 2013 17 38 35...
Page 65: ...65 VT 1695_IM_rus indd 65 08 07 2013 17 38 35...
Page 66: ...66 3 1 1 VT 1695_IM_rus indd 66 08 07 2013 17 38 36...
Page 67: ...67 5 VT 1695_IM_rus indd 67 08 07 2013 17 38 36...
Page 74: ...74 1 1 1 1 1 1 1 1 1 5 VT 1695_IM_rus indd 74 08 07 2013 17 38 36...