БЕЛАРУСКI
34
Заўвага: Пры паравым прасаванні
неабходна ўсталёўваць тэмпературу
прасавання ў зоне працы з парай, “•••” ці
“МАХ”.
РАСПЫРСКВАЛЬНІК ВАДЫ
• Вы можаце завільгатніць тканіну,
націснуўшы некалькі разоў на кнопку
распырсквальніка (4) (мал.4).
• Пераканайцеся, што ў рэзервуары (11)
дастаткова воды.
СУХОЕ ПРАСАВАННЕ
• Пастаўце прас на аснову (8).
• Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
• Паваротам рэгулятара (10) усталюйце
патрэбную тэмпературу прасавання: “•”,
«••», «•••» ці “МАХ” (у залежнасці ад тыпу
тканіны), пры гэтым загарыцца індыкатар (9)
(мал. 3).
• Калі тэмпература падэшвы праса (12)
дасягне ўсталяванай тэмпературы,
індыкатар (9) згасне, можна прыступаць да
прасавання.
• Пасля выкарыстання праса ўсталюйце
рэгулятар тэмпературы (10) у становішча
“MIN”.
• Выміце вілку сеткавага шнура з разеткі і
дачакайцеся поўнага астывання праса.
ПАРАВОЕ ПРАСАВАННЕ
Пры паравым прасаванні неабходна
ўсталёўваць тэмпературу прасавання ў зоне
працы з парай, “•••” ці “МАХ”.
Прас забяспечаны супрацькропельным
клапанам, які перакрывае падачу вады, пры
вельмі нізкай тэмпературы падэшвы праса,
гэта прадухіляе з’яўленне кропель з адтулін
падэшвы праса (12).
Пры награванні і астыванні падэшвы праса (12),
вы пачуеце характэрныя шчаўчкі адчынення/
зачынення супрацькропельнага клапана, што
сведчыць пра яго нармальную працу.
• Пастаўце прас на аснову (8).
• Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
• Пераканайцеся, што ў рэзервуары (11)
дастаткова воды, індыкатар (9) не гарыць.
• Паваротам рэгулятара (10) усталюйце
патрэбную тэмпературу прасавання: у зоне
працы з парай, “•••” ці “МАХ”, пры гэтым
загарыцца індыкатар (9) (мал. 3).
• Калі тэмпература падэшвы праса (12)
дасягне ўсталяванай тэмпературы,
індыкатар (9) згасне, можна прыступаць да
прасавання.
• Рэгулятарам пастаяннай падачы пары
(3) усталюйце неабходную інтэнсіўнасць
параўтварэння, пара пачне выходзіць з
адтулін падэшвы праса (12).
• Пасля выкарыстання праса ўсталюйце
рэгулятар тэмпературы (10) у становішча
“MIN”, а рэгулятар пастаяннай падачы пары
(3) у становішча “падача пары выключана”.
• Выміце вілку сеткавага шнура з разеткі і
дачакайцеся поўнага астывання праса.
УВАГА!
Калі падчас працы не адбываецца пастаяннай
падачы пары, праверце правільнасць
становішча рэгулятара тэмпературы (10) і
наяўнасць вады ў рэзервуары.
ДАДАТКОВАЯ ПАДАЧА ПАРЫ
Функцыя дадатковай падачы пары карысная
пры разгладжванні зморшчын і можа быць
скарыстана толькі пры высокатэмпературным
рэжыме прасавання (рэгулятар тэмпературы
(10) у становішчы “•••” ці “МАХ”).
Пры націску кнопкі дадатковай падачы пары (5)
пара з падэшвы праса будзе выходзіць больш
інтэнсіўна (мал.5).
Заўвага: У пазбяганні выцякання вады
з паравых адтулін націскайце кнопку
дадатковай падачы пары (5) з інтэрвалам у
4-5 секунд.
ВЕРТЫКАЛЬНАЕ АДПАРВАННЯ
Функцыя вертыкальнага адпарвання можа быць
скарыстана толькі пры высокатэмпературным
рэжыме прасавання (рэгулятар тэмпературы
(10) у становішчы “•••” ці “МАХ”).
Трымайце прас вертыкальна на адлегласці 15-
30 см ад адзежы і націскайце кнопку дадатковай
падачы пары (5) з інтэрвалам у 4-5 секунд, пара
будзе выходзіць з падэшвы праса (12) (мал. 6).
Важная інфармацыя:
- Не рэкамендуецца выконваць вертыкальнае
адпарванне сінтэтычных тканін.
- Пры адпарванні не датыкайцеся падэшвай
праса да матэрыялу, каб пазбегнуць яго
аплаўлення.
- Ніколі не адпарвайце адзежу, апранутую на
чалавека, бо тэмпература выходзячай пары
вельмі высокая, карыстайцеся плечкамі ці
вешалкай.
1256.indd 34
1256.indd 34
25.03.2010 11:37:22
25.03.2010 11:37:22