33
БЕЛАРУСКI
вада цвёрдая, то рэкамендуецца змешваць
яе з дыстыляванай вадой у суадносінах 1:1,
пры вельмі цвёрдай вадзе змешвайце яе
з дыстыляванай вадой у суадносінах 1:2 ці
выкарыстоўвайце толькі дыстыляваную ваду.
Заўвага
Забараняецца заліваць у рэзервуар для
вады (11) араматызаваныя вадкасці, воцат,
раствор крухмалу, рэагенты для выдалення
накіпу, хімічныя рэчывы і г.д.
НАПАЎНЕННЕ РЭЗЕРВУАРА ДЛЯ ВАДЫ
(мал. 1, 2)
Перш чым заліць ваду ў прас, пераканайцеся,
што ён адключаны ад сеткі.
• Усталюйце рэгулятар пастаяннай падачы
пары (3) у становішча “падача пары
выключана”.
• Адкрыйце накрыўку залівальнай адтуліны
(2).
• Заліце ваду, выкарыстоўваючы ёмістасць
для залівання вады (15), шчыльна зачыніце
накрыўку (2).
Заўвагі:
• Не налівайце ваду вышэй адзнакі MAX.
• Калі падчас прасавання неабходна даліць
ваду, то адключыце прас і выміце сеткавую
вілку з разеткі.
• Пасля таго як вы скончыце гладзіць,
выключыце прас, дачакайцеся яго поўнага
астывання, пасля чаго адкрыйце накрыўку
залівальнай адтуліны (2), перавярніце прас
і зліце рэшткі вады (мал.8).
ТЭМПЕРАТУРА ПРАСАВАННЯ
Перад пачаткам эксплуатацыі пратэстуйце
нагрэты прас на кавалачку тканіны, каб
пераканацца ў тым, што падэшва праса (12) і
рэзервуар для вады (11) чыстыя.
•
Заўсёды перад прасаванняў рэчаў
глядзіце на цэтлік выраба, дзе паказана
рэкамендуемая тэмпература прасавання.
• Калі цэтлік з указаннямі па прасаванню
адсутнічае, але вы ведаеце тып матэрыялу,
то для выбару тэмпературы прасоўкі
глядзіце табліцу.
Абазначэнні
Тып тканіны
(тэмпература)
•
Сінтэтыка, нейлон,
акрыл, поліэстэр (нізкая
тэмпература)
••
Шоўк/шэрсць (сярэдняя
тэмпература)
•••
Бавоўна/лён (высокая
тэмпература)
• Табліца падыходзіць толькі для гладкіх
матэрыялаў. Калі матэрыял іншага тыпу
(гафраваны, рэльефны і г.д.), то лепш за ўсё
яго гладзіць пры нізкай тэмпературы.
• Спачатку адсартуйце рэчы па тэмпературы
прасавання: сінтэтыку - да сінтэтыкі,шэрсць
да шэрсці, бавоўна да бавоўны і г.д.
• Прас награваецца хутчэй, чым астывае.
Таму спачатку рэкамендуецца гладзіць
рэчы пры нізкай тэмпературы (напрыклад,
сінтэтычныя тканіны).
• Пасля чаго пераходзьце на прасавання
пры больш высокіх тэмпературах (шоўк,
шэрсць). Вырабы з бавоўны і лёну гладзьце
ў апошнюю чаргу.
• Калі ў склад тканіны ўваходзяць смесавые
валокны, то неабходна ўсталяваць
тэмпературу прасавання самую нізкую
(напрыклад, калі выраб складаецца на 60%
з поліэстэру і на 40% з бавоўны, то яго варта
гладзіць пры тэмпературы, падыходнай для
поліэстэру “•”).
• Калі вы не можаце вызначыць склад тканіны,
то знайдзіце на вырабе месца, якое не
прыкметна пры нашэнні, і доследным
шляхам абярыце тэмпературу прасавання
(заўсёды пачынайце з самай нізкай
тэмпературы і паступова павялічвайце яе,
пакуль не дасягнеце жаданага выніку.).
• Вельветавыя і іншыя тканіны, якія хутка
пачынаюць ільсніцца, варта гладзіць строга
ў адным кірунку (у кірунку ворса) з невялікім
націскам.
• Каб пазбегнуць з'яўлення ільсняных плям на
сінтэтычных і шаўковых тканінах, гладзьце іх
са сподняга боку.
УСТАЛЁЎКА ТЭМПЕРАТУРЫ ПРАСОЎКІ
• Пастаўце прас на аснову (8).
• Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
• Паваротам рэгулятара (10) усталюйце
патрэбную тэмпературу прасавання: “•”,
«••», «•••» ці “МАХ” (у залежнасці ад тыпу
тканіны), пры гэтым загарыцца індыкатар (9)
(мал. 3).
• Калі тэмпература падэшвы праса (12)
дасягне ўсталяванай тэмпературы,
індыкатар (9) згасне, можна прыступаць да
прасавання.
1256.indd 33
1256.indd 33
25.03.2010 11:37:22
25.03.2010 11:37:22