18
Уладкаваньне мадэлі
(схема A1 , стар. 2)
1. Корпус прыбора.
2. Вентыляцыйныя адтуліны.
3. Кабель RCA.
4. Сеткавы адаптар.
5. Пульт дыстанцыйнага кіравання (ПДК).
6. Элемент электрасілкавання ААА.
Панэлi
(схема A2 , стар. 2)
Пярэдняя
1. Порт USB 2.0 – можа выкарыстацца для пераўсталёўкі софту, падключэння вонкавага
дыска ці флэш-карты.
2. IR-сэнсар – прымае сігнал ад ПДК.
3. Дысплей. У працоўным рэжыме адлюстроўвае нумар канала, у рэжыме чакання – гадзіннік.
4. Кнопкі CH +/- – пераключэнне каналаў.
5. Кнопка POWER – уключэнне/выключэнне прыбора, пераход у рэжым чакання.
Задняя
1. ANT INT – уваходны антэнны раздым для падключэння антэннага кабелю.
2. Порт USB 2.0 – можа выкарыстоўвацца для пераўсталёўкі софту, падключэння вонкава-
га дыска ці флэш-карты.
3. HD OUT – порт для падключэння тэлевізара для прагляду каналаў у стандарце SD і HD.
4. VIDEO – відэавыхад для падключэння тэлевізара кабелем 3xRCA-3xRCA. Для прагляду
каналаў у стандарце SD.
5. L – аналагавы аўдыёвыхад левага канала.
6. R – аналагавы аўдыёвыхад правага канала.
7. Раз'ем сілкавання DC 5V – для падключэння адаптара электрасілкавання 5 В.
Уладкаваньне пульта
(схема A3 , стар. 3)
1. STANDBY – уключэнне/выключэнне прыбора, пераход у рэжым чакання.
2. Блок навучальных кнопак для кіравання тэлевізарам:
POWER – пастаянная падсвятленне гэтай кнопкі азначае пераход у рэжым праграмавання;
SET – устаноўка рэжыму праграмавання;
TV IN, VOL-, VOL+ – навучальныя кнопкi.
3. Каляровыя кнопкі (чырвоная, зялёная, жоўтая, сіняя) – дадатковыя функцыі ў розных
меню, значэння якіх адзначаны ўнізе экрана.
4. SUB-T – уключэнне субтытраў.
5. TT-X – уключэнне тэлетэксту.
6. FAV – спіс любімых каналаў. Пры паўторным націску адкрываюцца іншыя выбраныя спісы.
7. L/R – кнопка пераключэння рэжымаў каналаў.
8. – рэжым прайгравання / паўза.
9. – прыпынак прайгравання.
10. REC – запіс відэа.
11. GOTO – прайграванне ад зададзенага месца.
12.
– перамотка назад у рэжыме прайгравання мультымедыя.
13.
– перамотка наперад у рэжыме прайгравання мультымедыя.
14.
– пачаць запіс пры прайграванні канала з падлучанай USB-прыладай.
15.
– пераход да наступнага файла ў спісе.
16. MENU – адлюстраванне галоўнага меню на экране тэлевізара. Каб выйсці з меню,
націсніце кнопку яшчэ раз.
17. EXIT – выхад з раздзелу меню або адмена дзеяння.
18. OK – пацвердзіць устаноўку або адлюстраваць спіс каналаў у рэжыме меню.
19.
– навігацыйныя клавішы для перамяшчэння па меню.
20. EPG – электронная праграма перадач.
21. INFO – адлюстраванне інфармацыі аб бягучым канале пры яго прайграванні. У галоўным
меню пры націску INFO можна паглядзець від праграмнага забеспячэння прыёмніку.
22. VOL +/- – змена гучнасці.
23. BACK – пераход на папярэдні канал.
24. MEDIA – хуткі ўваход у рэжым медыя.
25. PAGE +/- – старонкі меню ўверх/ўніз.
26. 0-9 – кнопкі выбару нумару канала або ўводу тэксту.
27. – уключэнне і выключэнне гуку.
28. TV/RADIO – пераключэнне паміж ТБ- і радыёрэжымамі.
Навучанне пульта
Для навучання пульта спатрэбіцца арыгінальны пульт дыстанцыйнага кіравання тэлевіза-
рам. Праграмаваць можна толькі тры кнопкі (з блока навучэння кнопак).
1. Для пераходу ў рэжым праграмавання націсніце і ўтрымлівайце кнопку SET. Пастаянная
падсвятленне кнопкі POWER азначае пераход у рэжым праграмавання.
2. Далей націсніце адну з трох кнопак на блоку навучальных кнопак пульта прыёмніку,
якую неабходна навучыць. Накіруйце інфрачырвоны перадатчык арыгінальнага пульта ДК
тэлевізара на інфрачырвоны перадатчык на навучальным пульце і адначасова націсніце
тую кнопку, інфармацыю пра якую вы хочаце запомніць у навучальным пульце.
3. Для захавання параметраў яшчэ раз націсніце кнопку SET. Пульт пацвердзіць захаванне
кароткім мігценнем кнопкі POWER.
4. Для навучання іншых кнопак паўтарыце паслядоўнасць апісаных вышэй дзеянняў.