WT2-M3011
19
BEL
I. ПЕРАД ПАЧАТКАМ ВЫКАРЫСТАННЯ
Акуратна дастаньце выраб і яго камплектуючыя са скрынкі. Выдаліце ўсе ўпаковачныя
матэрыялы і рэкламныя налепкі.
Абавязкова захавайце на месцы папераджальныя налепкі, налепкі-паказальнікі (пры
наяўнасці) і таблічку з серыйным нумарам вырабу на корпусе!
Пасля транспарціроўкі або захоўвання пры нізкіх тэмпературах неабходна вытры
-
маць прыбор пры пакаёвай тэмпературы не менш за 2 гадзіны перад уключэннем.
Цалкам разматайце шнур сілкавання. Працярыце прыладу і пульт сухой мяккай тканінай.
Зніміце крышку адсека для батарэй пульта дыстанцыйнага кіравання. Пераканайцеся, што
элементы сілкавання ўстаноўлены правільна. Калі элементы сілкавання не ўстаноўлены –
усталюйце іх с улікам палярнасці. Пасля ўстаноўкі зачыніце крышку адсека для батарэй.
Пры ўсталёўцы элементаў сілкавання рукі і пульт павінны быць сухімі.
Пульт дыстанцыйнага кіравання мае радыус дзеяння да 7 м ад лічбавага тэлевізійнага
прыёмніка пад катам да 60°.
Беражыце вочы ад ўздзеяння інфрачырвонага выпраменьвання. Ня накіроўвайце
выпраменьвальнік пульта дыстанцыйнага кіравання ў бок вачэй.
II. ЭКСПЛУАТАЦЫЯ ПРЫБОРА
Падрыхтоўка да працы
(схема A4 , стар. 3)
1. Падключыце прыбор да тэлевізара праз наяўныя парты.
2. Пры неабходнасці падключыце прыладу ўводу інфармацыі праз порт USB 2.0.
3. Падключыце сеткавы адаптар да раздыма сілкавання і электроразетцы.
4. Усталюйце прыбор на роўную цвёрдую гарызантальную паверхню. Пярэдняя панэль павінна
знаходзіцца ў зоне бачнасці, інакш прыбор можа не рэагаваць на каманды з пульта ДК.
5. Для ўключэння прыбора націсніце кнопку STANDBY на пульце ДК. Дачакайцеся закан-
чэння загрузкі стартавай АС. Па заканчэнні загрузкі на экране з'явіцца меню з пачатковымі
ўстаноўкамі. Для пераходу прыбора ў рэжым чакання паўторна націсніце кнопку STANDBY
на пульце ДК.
6. Для поўнага адключэння прыбора адлучыце яго ад электрасеткі.
Пачатковыя ўстаноўкі
Меню гіда па ўстаноўцы з'явіцца на экране, калі вы ўпершыню выкарыстоўваеце прыладу
або хочаце аднавіць завадскія налады па змаўчанні.
1. Уключыце электрасілкаванне DVB-T2 антэны, калі прымаеце сігнал з актыўнай антэны.
2. Абярыце мову экраннага меню, затым сваю краіну для вызначэння частотнай сеткі по-
шуку каналаў.
3. Усталюйце Тып пошуку – Усё і скарыстайцеся аўтапошукам, калі вам невядомая частата
вяшчання ў сваім рэгіёне. Як толькі пошук каналаў будзе завершаны, вы зможаце пачаць
прагляд ТБ-праграм.
УВАГА! Сігнал DVB-C дае магчымасць праглядаць толькі адкрытыя каналы, якія
трансліруюцца вашым кабельным аператарам. У кожным рэгіёне ёсць свой бяс-
платны доступ да адкрытых кабельных каналах. Закрытыя кабельныя каналы
маюць на ўвазе штомесячнае ўнясенне абаненцкай платы.
Галоўнае меню
У галоўным меню знаходзяцца значкі ўсіх раздзелаў для хуткага пераходу ў падменю і
прыкладанні. Раздзелы збудаваныя па прынцыпах элементарнай логікі, інтуітыўна зразу-
мелы Інтэрфэйс карыстальніка, прытрымлівайцеся падказак на экране.
Па змаўчанні паролі ўстаноўлены 000000, але пры неабходнасці іх можна змяніць.
Праграмнае забеспячэнне (ПЗ)
Лічбавыя тэлевізійныя прымачы WUNDERTECHNIK працуюць на прадусталяваным пра-
грамным забеспячэнні. Вы атрымаеце максімальны набор найноўшых функцый і дадатко-
выя магчымасці для свайго приемніка!
Інтэрнэт
Наладзьце прыбор на прыём сігналу Wi-Fi ад свайго хатняга роутера. Для падключэння
выкарыстоўвайце знешні USB Wi-Fi адаптар (не ўваходзіць у камплект) і настройце даныя
(увядзіце пароль маршрутызатара). Пасля гэтага вы зможаце выкарыстоўваць гэты прыёмнік
для прагляду сеткавых прыкладанняў IPTV, Megogo, YouTube.
УВАГА! Гэта мадэль не можа быць выкарыстана для паўнавартаснай працы ў інтэр
-
нэце або выконваць інтэрактыўныя функцыі OTT!
Некаторыя прылады USB могуць не распазнавацца. Для запісу тэлевізійных праграм
высокай выразнасці версія прылады USB павінна быць 2.0 або вышэй. У адваротным
выпадку прылада не зможа правільна запісаць праграмы HD.
Вытворца не можа гарантаваць сумяшчальнасць з усімі запамінальнымі прыладамі USB
і не нясе адказнасці за любую страту дадзеных, якая можа ўзнікнуць пры падключэнні
да гэтай прылады.
III. ДОГЛЯД ЗА ПРЫБОРАМ
Працірайце корпус прыбора сухой мяккай тканінай.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА змяшчаць корпус прыбора пад струмень вады або апускаць яго ў ваду.
Не выкарыстоўвайце абразіўныя і хімічна агрэсіўныя сродкі, губкі з цвёрдым пакрыццём
пры чыстцы прыбора.
Захоўваеце прыбор у сухім вентыляваным месцы удалечыні ад награвальных прыбораў і
трапляння прамых сонечных прамянёў.