24
Беларуская
рэжымаў «Суп» і «Суп-пюрэ», актывуецца
функцыя памяці працягласцю да 20 хвілін.
–
Калі электрасілкаванне было адноўлена
на працягу 20 хвілін, прылада працягвае
выкананне зададзенай праграмы з моманту,
на якім яна была прыпынена.
–
У выпадку адсутнасці электрасілкавання
больш 20 хвілін неабходна занава зрабіць
праграмаванне прылады.
Рэжым чакання, спячы рэжым і функцыя
аўтаадключэння
–
Калі прылада знаходзіцца ў рэжыме чакання,
яна гатова да выкарыстання. У рэжыме
чакання гарыць падсвятленне дысплея (3),
падсвятленне кнопак кіравання, а кнопка (16)
міргае чырвоным колерам.
–
Калі прылада знаходзіцца ў рэжыме чакання,
пры гэтым вы не дакранаецеся да кнопак
панэлі кіравання (2) на працягу 1 хвіліны,
прылада пераходзіць у спячы рэжым.
–
У спячым рэжыме адсутнічае падсвятленне
дысплея (3), а кнопка (16) міргае чырвоным
колерам. Каб перайсці да настройкі прылады,
націсніце на кнопку (16)
адзін раз.
–
Праз 3 хвіліны ў спячым рэжыме (падсвятленне
дысплея загасла) прылада адключаецца,
падсвятленне кнопак і дысплея адсутнічае.
Каб перавесці прыладу ў рэжым чакання,
націскніце на кнопку (16)
2 разы.
Індыкатары рэжымаў
Знак
на дысплеі (3) паказвае на тое, што
прылада знаходзіцца ў рэжыме нагрэву. Знак
з’яўляецца на дысплеі ў рэжыме драбнення.
АГУЛЬНЫЯ
РЭКАМЕНДАЦЫІ
ПА
ВЫКАРЫСТАННІ
–
Устанавіце маторны блок (1) на роўнай
устойлівай паверхні, удалечыні ад крыніц
вільгаці, цяпла і прамога сонечнага святла.
–
Устанавіце чару (4) на маторны блок (1) і
змясціце ў яе прадукты (гл. Кнігу рэцэптаў).
–
Устанавіце вечка (8) на чару (4) так, каб
фіксатар (7) размяшчаўся злева ад носіка
чары, затым павярніце вечка па гадзіннікавай
стрэлцы да ўпора.
–
Устаўце мерную шкляначку (9) ў адтуліну вечка
(8), сумясціўшы выступы на шкляначцы з
пазамі ў адтуліне. Затым павярніце шкляначку
па гадзіннікавай стрэлцы да ўпора.
–
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку, прагучыць гукавы сігнал, міргне
падсвятленне дысплея (3), а падсвятленне
кнопкі (16)
будзе міргаць чырвоным
колерам (прылада знаходзіцца ў спячым
рэжыме).
–
Націсніце на кнопку (16)
, каб перавесці
прыладу са спячага рэжыму ў рэжым чакання,
падсвятленне дысплея (3) будзе гарэць.
–
Зрабіце настройку прылады (гл. частку
«РЭЖЫМЫ ПРАЦЫ»).
–
Уключыце
прыгатаванне/драбненне,
націснуўшы на кнопку (16)
, падсвятленне
кнопкі памяняе колер з чырвонага на зялёны.
–
Калі завершыцца прыгатаванне/драбненне,
прагучаць 4 гукавых сігналу.
–
Каб
прыпыніць
выкананне
рэжыму
прыгатаванне/драбненне, націсніце на кнопку
(16)
.
Увага!
•
Забараняецца здымаць чару (4) з маторнага
блока (1) падчас працы.
•
Падчас прыгатавання супу і супу-пюрэ
пара можа выходзіць з-пад вечка (8), гэта
дапушчальна і не з’яўляецца няспраўнасцю.
•
Чара (4), вечка (8) і мерная шкляначка (9)
награваюцца падчас прыгатавання супу і
супу-пюрэ, не дакранайцеся да гарачых
паверхняў неабароненымі часткамі цела і не
нахіляйцеся над прыладай.
•
Мыйце чару (4) адразу пасля таго, як
прыгатавалі страву з вялікай колькасцю
прыпраў і спецый.
•
Каб не пашкодзіць пакрыццё чары (4), не
змяшчайце чару (4) пад халодную ваду адразу
пасля прыгатавання, дайце ёй спачатку
астыць.
•
Чара (4) не прыстасавана для мыцця ў
посудамыйнай машыне.
РЭЖЫМЫ ПРАЦЫ
Устаноўка тэмпературы нагрэву і працягласці
прыгатавання
Вы можаце выкарыстоўваць прыладу для варэння
супаў, устанавіўшы тэмпературу награвальнага
элемента (5) і працягласць прыгатавання ад 1 да
90 хвілін. Завяршыўшы працу ў рэжыме сярэдняй
ці высокай тэмпературы, прылада пераходзіць у
рэжым падтрымання тэмпературы (60°С). Рэжым
падтрымання тэмпературы працягваецца 25
хвілін.
–
У рэжыме чакання націсніце на кнопку (13),
каб выбраць тэмпературу нагрэву - высокую
VT-2620.indd 24
20.06.2014 15:47:23