22
БЕЛАрусскАЯ
•
Не карыстайцеся прыладай пасля яе падзення, пры
наяўнасці бачных пашкоджанняў ці ў выпадку працякання
вады.
•
Стаўце прыладу на падстаўку на роўнай устойлівай
цеплаўстойлівай паверхні.
•
Не выкарыстоўвайце прыладу з пашкоджаннямі сеткавай
вілкі ці сеткавага шнура, а таксама з любымі іншымі
няспраўнасцямі.
•
Кожны раз перад напаўненнем рэзервуара вадой
абавязкова выцягвайце вілку сеткавага шнура з
электрычнай разеткі.
•
Корак залівачнай адтуліны павінен быць устаноўлен
падчас выкарыстання прылады.
•
Увага! Паверхні прылады награваюцца падчас працы.
Каб пазбегнуць апёкаў не дакранайцеся да гарачых
паверхняў і не размяшчайце адкрытыя ўчасткі цела
побач з адтулінамі выхада пары.
•
Не накіроўвайце пару, якая выходзе, на людзей, жывёл
і прадметы інтэр’еру, якія могуць быць пашкоджаны
гарачай парай.
•
Злівайце рэшткі вады з рэзервуара толькі пасля
адключэння прылады ад электрычнай сеткі.
•
Не пакідайце падлучаны да электрычнай сеткі прыбор
без нагляду.
•
Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання
дзецьмі, малодшымі за 8 гадоў.
•
Устанаўлівайце прыладу падчас працы і астывання ў
месцах, недаступных для дзяцей, малодшых за 8 гадоў.
•
Дзеці, старэйшыя за 8 гадоў, і людзі з абмежаванымі
магчымасцямі могуць карыстацца прыладай, толькі
ў тым выпадку, калі яны знаходзяцца пад наглядам
асобы, якая адказвае за іх бяспеку, пры ўмове, што ім
былі дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі пра
бяспечнае карыстанне прыладай і тых небяспеках, якія
могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
MW-3708.indd 22
03.04.2014 11:30:43