56
Беларускi
•
Не выкарыстоўвайце чару ў якасці ёмістасці для змешвання прадуктаў. Ніколі не здрабняйце
прадукты непасрэдна ў чары ў пазбяганне пашкоджанняў антыпрыгарнага пакрыцця.
•
Не пакідайце ў чары палавінік (15), лапатку (17) і іншыя прадметы.
•
Прадукты ў чары змешвайце толькі пластыкавым палавінікам (15) ці лапаткай (17), або
выкарыстоўвайце кухонныя аксэсуары, прызначаныя для выкарыстання з антыпрыгарным
пакрыццём.
•
Не стукаеце па ўнутранай паверхні чары.
•
Пасля прыгатавання страў з выкарыстаннем запраў і спецый неабходна адразу вымыць
чару (гл. частку «Чыстка і догляд»).
Перад першым выкарыстаннем
1.
Выміце прыладу з пакавання, выдаліце любыя налепкі і пакавальныя матэрыялы, якія
замінаюць працы прылады.
2.
Усталюйце прыладу на роўнай, сухой, цеплаўстойлівай паверхні ўдалечыні ад уздзеяння
вады, волкасці і адкрытага агню. Адлегласць да найбліжэйшых паверхняў павінна быць не
менш за 20 см.
Увага! Не мясцуйце прыладу зблізку ваннаў, ракавін ці іншых ёмістасцяў з вадой.
Нататка: У выпадку транспартавання ці захоўвання прылады пры паніжанай тэмпературы
неабходна вытрымаць яе пры пакаёвай тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
3.
Адкрыйце вечка мультываркі (5), націснуўшы на клавішу (11).
4.
Зніміце паравы клапан (6), а затым зніміце ахоўны экран (7), націснуўшы на фіксатары (8).
5.
Вымыйце ўсе здымныя дэталі (паравы клапан (6), ахоўны экран (7), чару (4), паддон для
гатавання на пару (19), палавінік (15), лапатку (17) і мерную шкляначку (16)) мяккай губкай з
нейтральным мыйным сродкам, апаласніце праточнай вадой і прасушыце.
6.
Корпус прылады пратрыце вільготнай тканінай. Дайце прыладзе высахнуць.
7.
Усталюйце ахоўны экран (7) і паравы клапан (6) на месца.
Выкарыстанне мультываркі
1.
Змесціце неабходныя інгрэдыенты ў чару.
Нататка:
Сачыце за тым, каб інгрэдыенты і вадкасці не перавышалі ўзроўня максімальнай
адзнакі. Адзнака максімуму для розных каш (акрамя рысу) - 3/4, адзнака максімальнага
ўзроўня для астатніх прадуктаў і вадкасцяў - «CUP».
2.
Усталюйце чару (4) у працоўную камеру прылады. Пераканайцеся, што чара (4) ўсталявана
без перакосаў і шчыльна датыкаецца з паверхняй награвальнага элемента (13).
Нататка:
Не выкарыстоўвайце чару (4) для мыцця круп і рэзання прадуктаў, гэта можа пашкодзіць
антыпрыгарнае пакрыццё.
Перад выкарыстаннем вытрыце вонкавую паверхню і дно чары (4) насуха. Пераканайцеся,
што ў працоўнай камеры і на дне чары (4) няма старонніх прадметаў, забруджванняў і вільгаці.
У сярэдзіне награвальнага элемента (13) знаходзіцца датчык тэмпературы (14). Сачыце за
тым, каб рух датчыка (14) не быў абмежаваны.
3.
Усталюйце паддон (19) з прадуктамі ў чару (4).
4.
Зачыніце вечка мультываркі (5) да пстрычкі.
5.
Падлучыце сеткавы шнур у раздым (10), а вілку сеткавага шнура (18) ўстаўце ў разетку.
6.
Для выбару аўтаматычнай праграмы прыгатавання паслядоўна націскайце кнопку (27)
«Меню» да з’яўлення на дысплеі (2) стрэлкі індыкатара насупраць неабходнай праграмы,
пры гэтым індыкатар уключэння/працы (30) будзе міргаць.
7.
Час прыгатавання ў прапанаваных праграмах усталяваны па змаўчанні, але можа вар’іравацца
ў рамках усталяванага дыяпазону. Для змены часу прыгатавання скарыстайцеся кнопкамі
(25) «Гадзіны» і (26) «Хвіліны» (гл. Табл. 2).
Нататка:
Час прыгатавання можна задаць уручную з дапамогай кнопак (25) «Гадзіны» і (26)
«Хвіліны» ва ўсіх рэжымах, акрамя рэжыму «Падсмажванне».
VT-4200.indd 56
27.08.2012 12:38:40