55
Беларускi
•
Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя
вадкасці.
•
У выпадку падзення прылады ў ваду, яе варта неадкладна адключыць ад сеткі. Пры гэтым
ні ў якім разе не апускайце ў ваду рукі. Па пытанні далейшага выкарыстання прылады
звернецеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
•
Не ўстаўляйце староннія прадметы, у тым ліку металічныя дэталі, такія як шпількі ці іголкі, у
адтуліны ці любыя іншыя месцы прылады.
•
Не пакідайце прыладу без нагляду. Заўсёды адключайце прыладу ад сеткі, калі вы ёй не
карыстаецеся.
•
У пазбяганне апёкаў не нахіляйцеся над адтулінай для выйсця пары. Захоўвайце крайнюю
асцярожнасць, адкрываючы вечка мультываркі падчас і непасрэдна пасля прыгатавання
прадуктаў. Рызыка апёку парай!
•
Пры працы прылады ў праграме «Падсмажванне», у пазбяганне апёку гарачым маслам не
нахіляйцеся над прыладай.
•
Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя прылады без усталяванай чары, а таксама без
вадкасцяў і/ці прадуктаў у чары.
•
Строга выконвайце рэкамендацыі па аб’ёме сухіх прадуктаў і вадкасцяў.
•
Не вымайце чару падчас працы прылады.
•
Не накрывайце прыладу.
•
Забараняецца пераносіць прыладу падчас працы. Выкарыстоўвайце ручку для пераноскі,
папярэдне адключыўшы прыладу ад сеткі і даўшы ёй астыць.
•
Падчас працы корпус прылады і ўнутраныя дэталі награваюцца. Не датыкайцеся да іх
неабароненымі рукамі, выкарыстоўвайце кухонныя рукавіцы.
•
Рэгулярна праводзіце чыстку прылады.
•
Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць мультыварку ў якасці цацкі.
•
Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі
магчымасцямі, калі толькі асобай, якая адказвае за іх бяспеку, ім не дадзены адпаведныя
і зразумелыя ім інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне прылады і тых небяспеках, якія
могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
•
Дзеці і людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць карыстацца прыладай толькі пад
назіраннем сталых.
•
Забараняецца выкарыстоўваць прыладу па-за памяшканнямі.
•
Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся за
сеткавую вілку і акуратна выміце яе з разеткі.
•
Забараняецца выкарыстоўваць прыладу пры пашкоджанні сеткавай вілкі ці шнура, калі яна
працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення. Не спрабуйце самастойна рамантаваць
прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны
цэнтр.
•
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца
ў якасці пакавання, без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі ці пакавальнай плёнкай.
Небяспека ўдушша!
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Правіла карыстання чарай
•
Прыладу і яе дэталі выкарыстоўвайце строга па прызначэнні. Забаронена выкарыстоўваць
чару з іншымі награвальнымі прыборамі ці паверхнямі.
•
Не замяняйце чару іншай ёмістасцю.
•
Сачыце за тым, каб паверхня награвальніка і дно чары былі чыстымі і сухімі.
VT-4200.indd 55
27.08.2012 12:38:40