25
Беларуская
(100°С), сярэднюю (80°С) ці нізкую (60°С), пры
гэтым падсвятленне кнопкі (13) будзе міргаць.
–
Паслядоўна націскаючы ці ўтрымліваючы
кнопкі (11) «+/-», устанавіце працягласць
прыгатавання.
–
Націсніце на кнопку (16) , прылада пяройдзе
да прыгатавання: пачнецца зваротны адлік
часу прыгатавання, кнопка (16)
будзе
міргаць зялёным колерам, а на дысплеі (3)
з’явіцца знак .
–
Калі вы ўстанавілі нізкую тэмпературу нагрэву,
пасля канчатка прыгатавання прылада
пяройдзе ў рэжым чакання.
–
Калі прылада працавала ў рэжыме сярэдняй
ці высокай тэмпературы, пасля канчатка
прыгатавання прагучыць тры гукавых сігналу
і прылада аўтаматычна пяройдзе ў рэжым
падтрымання тэмпературы. Праз 25 хвілін
прылада пяройдзе ў рэжым чакання.
–
Каб
адключыць
рэжым
падтрымання
тэмпературы раней устаноўленага часу,
націсніце на кнопку (16)
.
Аўтаматычныя рэжымы (рэжым падтрымання
тэмпературы не прадугледжаны)
Рэжым «СУП»
Працягласць аўтаматычнага рэжыму «Суп»
з’яўляецца фіксаванай і складае 28 хвілін.
Прылада даводзіць вадкасць да кіпення і
падтрымлівае тэмпературу 100°С на працягу 1
хвіліны. Затым супаварка пераходзіць у рэжым
умеранага нагрэву (5 секунд награванне, 10
секунд паўза).
–
У рэжыме чакання націсніце на кнопку (17)
«Суп», падсвятленне кнопкі будзе міргаць, на
дысплеі будзе адлюстроўвацца працягласць
прыгатавання, устаноўленая па змоўчанню.
–
Націсніце на кнопку (16) , прылада пяройдзе
да прыгатавання: на дысплеі (3) будуць
адлюстроўвацца знак
і час працы, які
застаўся, кнопка
міргае зялёным колерам.
–
Перыядычна памешвайце суп. Для гэтага
націсніце і ўтрымлівайце кнопку (18)
«ПЕРАМЕШВАННЕ».
Рэжым «СУП-ПЮРЭ»
Працягласць аўтаматычнага рэжыму «Суп-пюрэ»
з’яўляецца фіксаванай і складае 25 хвілін. На
першым этапе прыгатавання прылада даводзіць
вадкасць да кіпення і падтрымлівае тэмпературу
100°С на працягу 1 хвіліны. Затым супаварка
пераходзіць у рэжым умеранага нагрэву (5
секунд награванне, 10 секунд паўза). Першы этап
прыгатавання працягваецца 17 хвілін. Другі этап
прыгатавання складаецца з 2 цыклаў «драбненне-
паўза-падаграванне» і працягваецца 7 хвілін,
трэці этап уяўляе сабою цыкл «драбненне-паўза-
драбненне» і працягваецца 1 хвіліну.
Увага! Забараняецца дабаўляць інгрэдыенты
падчас другога і трэцяга этапаў праграмы
«Суп-пюрэ»!
–
У рэжыме чакання націсніце на кнопку (15)
«СУП-ПЮРЭ», падсвятленне кнопкі будзе
міргаць, на дысплеі будзе адлюстроўвацца
працягласць прыгатавання па змоўчанню.
–
Націсніце на кнопку (16) , прылада пяройдзе
да прыгатавання: на дысплеі (3) будуць
адлюстроўвацца знак
і час працы, які
застаўся.
–
Падчас драбнення на дысплеі (3) з’яўляецца
знак .
Рэжым «Блэндар»
Рэжым «Блэндар» дазваляе здрабняць і
змешваць розныя прадукты. Прылада мае
чатыры хуткасці кручэння нажа (6), дзе «01» -
гэта мінімальная хуткасць, «04» - максімальная
хуткасць кручэння. Максімальная працягласць
працы складае 3 хвіліны.
Па змоўчанні прылада мае наступныя настройкі:
хуткасць кручэння - «03», працягласць працы -
2 хвіліны.
Перад пачаткам драбнення/змешвання:
•
Ачысціце садавіну ад лупіны, выдаліце
костачкі і парэжце прадукты кубікамі памерам
прыблізна 2х2 см.
•
Выдаліце косткі, жылы і храсткі з мяса.
•
Нарэжце мяса, цыбулю, часнок, моркву і
да т.п. кавалачкамі прыкладна аднолькавай
велічыні.
•
Перад драбненнем зеляніны выдаліце ў травы
сцеблы.
Нататка:
Каб не пашкодзіць нож (6), не
перапрацоўвайце занадта цвёрдыя прадукты,
такія як мяса, крупы, рыс, прыправы, кава, сыр.
–
У рэжыме чакання націсніце на кнопку (14)
«БЛЭНДАР», падсвятленне кнопкі (14) будзе
міргаць. На дысплеі будуць адлюстроўвацца
настройкі, устаноўленыя па змоўчанні, знак
«ОЗ» будзе міргаць.
–
Кнопкамі (11) «+/-» устанавіце хуткасць
кручэння нажа (6).
VT-2620.indd 25
20.06.2014 15:47:24