Беларуска
37
НАБОР ДЛЯ СТРЫЖКІ
Прылада прызначана для стрыжкі валасоў.
АПІСАННЕ
1. Выключальнік сілкавання «ON/OFF»
2. Блок лёзаў
3. Насадка-грабянец
4. Індыкатар працы/зарадкі
5. Гняздо
падключэння
сеткавага
адаптара
6. Сеткавы адаптар
7. Грабянец
8. Нажніцы
9. Масла
10. Шчотачка для чысткі
ЎВАГА!
Не карыстайцеся дадзенай
прыладай у рэжыме зарадкі акумулятарнай
батарэі (АКБ) зблізку ёмістасцяў з вадой
(такіх як ванна, басейн і да т.п.).
•
Пасля зарадкі АКБ у ванным пакоі адразу
адключайце машынку ад электрычнай
сеткі, выняўшы вілку сеткавага адаптара
з электрычнай разеткі, бо блізкасць
вады можа ўяўляць небяспеку.
•
Для дадатковай абароны ў сетку
сілкавання мэтазгодна ўсталяваць
прыладу ахоўнага адключэння (ПАА) з
намінальным токам спрацоўвання, які
не перавышае 30 мА; пры ўсталёўцы
трэба звярнуцца да спецыяліста.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад
пачаткам
эксплуатацыі
электрапрыбора ўважліва прачытайце
сапраўдную інструкцыю па эксплуатацыі
і захавайце яе для выкарыстання ў якасці
даведкавага матэрыялу. Выкарыстоўвайце
прыладу толькі па яе прамым прызначэнні,
як выкладзена ў дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з прыладай можа
прывесці да яе паломкі, прычынення
шкоды карыстачу ці яго маёмасці.
•
Перад першым падключэннем прылады
да электрычнай сеткі для зарадкі
акумулятарнай батарэі пераканайцеся ў
тым, што напружанне электрычнай сеткі
адпавядае ўваходнаму напружанню
сеткавага адаптара.
•
Выкарыстоўвайце толькі тую насадку-
грабянец і той сеткавы адаптар, якія
ўваходзяць у камплект пастаўкі.
•
Выкарыстоўвайце
і
захоўвайце
машынку для стрыжкі пры тэмпературы
ад +5 да +35°С, у адваротным выпадку
ёмістасць акумулятарнай батарэі можа
значна зменшыцца.
•
Забараняецца
выкарыстоўваць
машынку пры наяўнасці пашкоджанняў
насадкі-грабянца ці пашкоджанняў
блока лёзаў.
•
Заўсёды сачыце за чысцінёй лёзаў і
наяўнасцю на іх масла.
•
Пасля кожнага выкарыстання чысціце
лёзы машынкі ад зрэзаных валасоў пры
дапамозе шчотачкі.
•
Ніколі не пакідайце працуючую прыладу
без нагляду.
•
Не пакідайце прыбор без нагляду,
калі ён уключаны ў сеткавую разетку.
Абавязкова вымайце сеткавы адаптар з
электрычнай разеткі пасля завяршэння
зарадкі акумулятарнай батарэі.
•
Выключайце машынку ў перапынках
у працы ці калі вы машынкай не
карыстаецеся.
•
Не выкарыстоўвайце машынку ў
памяшканнях з павышанай вільготнасцю
і тэмпературай, а таксама падчас
прыняцця ванны ці душа.
•
Не захоўвайце прыбор побач з ваннай
ці ракавінай, якая напоўнена вадой. Не
апускайце машынку ў ваду ці ў любую
іншую вадкасць, не прамывайце яе пад
струменем вады.
•
Калі падчас зарадкі АКБ прылада
звалілася ў ваду, неадкладна выцягніце
вілку сеткавага адаптара з электрычнай
разеткі, і толькі пасля гэтага можна
дастаць прыладу з вады.
MW-2109_105 x148.indd 37
15.01.2014 15:37:35