49
Беларуская
МУЛЬТЫВАРКА
Асноўнае прызначэнне мультываркі - хуткае і
якаснае прыгатаванне ежы.
Апісанне
1. Корпус мультываркі
2. Клавіша адкрыцця вечка
3. Чара для прыгатавання прадуктаў
4. Награвальны элемент
5. Датчык тэмпературы
6. Клапан з сістэмай блакіроўкі вечка
7. Клапан рэгуліроўкі ціску
8. Фіксатар ахоўнага экрана
9. Ахоўны экран
10. Вечка мультываркі
11. Ручка для пераноскі
12. Раздым для падлучэння сеткавага шнура
13. Ёмістасць для збору кандэнсату
14. Панэль кіравання
15. Дысплей
16. Ручка блакіроўкі вечка
17. Паравы клапан
18. Латок для прыгатавання на пары
19. Мерная шклянка
20. Палоўнік
21. Лапатка
22. Сеткавы шнур
23. Шкляначкі для ёгурта
Панэль кіравання
24. Кнопка «Адкладзены старт»
25. Кнопка «Час»
26. Кнопка «Мультыповар»
27. Кнопка «–»
28. Кнопка «Старт»
29. Кнопка «Меню»
30. Кнопка «+»
31. Кнопка «Стоп/Падагрэў»
32. Кнопка «Ціск/Выпуск пары»
ЎВАГА!
Для дадатковай абароны ў сетку сілкавання мэтазгодна
ўсталяваць прыладу ахоўнага адключэння (ПАА) з
намінальным токам спрацоўвання, які не перавышае
30 мА, для ўсталёўкі ПАА звярніцеся да адмыслоўца.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора
ўважліва прачытайце сапраўднае кіраўніцтва па
эксплуатацыі і захавайце яго для выкарыстання ў
якасці даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым
прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з прыладай можа прывесці
да яе паломкі, прычыніць шкоду карыстачу ці яго
маёмасці.
•
Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва
агледзьце сеткавы шнур і раздым для
падключэння сеткавага шнура, размешчаны
на корпусе прыбора, пераканайцеся, што яны
не маюць пашкоджанняў. Не выкарыстоўвайце
прыладу пры наяўнасці пашкоджанняў сеткавага
шнура ці раздыма сеткавага шнура.
•
Перад уключэннем прылады пераканайцеся, што
напруга электрычнай сеткі адпавядае працоўнай
напрузе прылады.
•
Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
уключайце яе ў разетку, якая мае надзейны
кантакт зазямлення.
•
Пры падлучэнні прылады да сеткі, не
выкарыстоўвайце перахаднікі.
•
Сачыце за тым, каб сеткавы шнур быў шчыльна
ўстаўлены ў раздым на корпусе прылады і ў
сеткавую разетку.
•
Выкарыстоўвайце толькі сеткавы шнур з
камплекта пастаўкі і не выкарыстоўвайце сеткавы
шнур ад іншых прылад.
•
У пазбяганне пажару не выкарыстоўвайце
перахаднікі пры падлучэнні прылады да
электрычнай разеткі.
•
Размяшчайце
прыладу
на
роўнай
цеплаўстойлівай паверхні воддаль ад крыніц
вільгаці, цеплыні і адкрытага агню.
•
Усталёўвайце прыладу так, каб доступ да
сеткавай разеткі быў вольным.
•
Выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з добрай
вентыляцыяй.
•
Не падвяргайце прыладу ўздзеянню прамых
сонечных промняў.
•
Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай
блізкасці ад сцяны і мэблі. Адлегласць ад корпуса
мультываркі да сцяны або да прадметаў мэблі
павінна быць не меней 20 см, вольная прастора
над мультываркай павінна быць не меней 30-40 см.
•
Не дапушчайце судатыкненння сеткавага шнура
з гарачымі паверхнямі і вострымі краямі мэблі.
Не дапушчайце пашкоджання ізаляцыі сеткавага
шнура.
•
Забараняецца брацца за сеткавы шнур і вілку
сеткавага шнура мокрымі рукамі.
•
Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не
тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся за сеткавую
вілку і акуратна выміце яе з разеткі.
•
Не выкарыстоўвайце прыладу зблізку ёмістасцяў
з вадой, у непасрэднай блізкасці ад кухоннай
ракавіны, у сырых падвальных памяшканнях ці
побач з басейнам.
•
Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку
сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя вадкасці.
•
У выпадку падзення прыбора ў ваду, неадкладна
адключыце яго ад сеткі, выняўшы вілку сеткавага
шнура з разеткі. Пры гэтым ні ў якім разе не
VT-4208.indd 49
24.12.2013 9:41:29