34
Беларуская
на 180°, ізноў устанавіце іх у ёмістасці (8) (мал. 1)
і накрыйце вечкамі (9), прыблізна праз 15 хвілін
сыроватка з тварагу сцячэ ў ёмістасць (8).
–
Зліце сыроватку з ёмістасці (8).
Нататка:
Калі вы жадаеце атрымаць больш густы
тварог, павялічце час адстойвання да 2-4 гадзін, калі
ў далейшым вы збіраецеся выкарыстоўваць тварог
для прыгатавання хатняга сыра, то час адстойвання
павінен быць ад 12 да 24 гадзін.
–
Зліце сыроватку з ёмістасцяў (8), перавярніце
зліўныя латкі (10) так, каб латкі (10) знаходзіліся
на дне ёмістасці для прыгатавання тварагу (8).
–
Ёмістасці з тварагом (8) пастаўце ў халадзільнік
на 2-4 гадзіны, каб спыніць рост бактэрый.
Нататка:
Не змяшчайце ёмістасці (8) у маразільную
камеру.
–
У прыгатаваны тварог можна дадаць варэнне,
садавіну, мёд, мюслі і т.п.
–
Захоўвайце прыгатаваны тварог у халадзільніку
не больш за 7 сутак.
ПрЫгатаваннЕ ХатнЯга СЫру
–
Пасля завяршэння праграмы прыгатавання
тварагу дастаньце зліўныя латкі (10), павярніце
іх на 180°, ізноў устанавіце іх у ёмістасці (8) (мал.
1) і накрыйце вечкамі (9), пастаўце ёмістасці
(8) у халадзільнік прыблізна на 12-24 гадзіны
для сцякання сыроваткі, перыядычна злівайце
сыроватку, якая ўтвараецца, з ёмістасці (8).
Нататкі:
•
Для паскарэння працэсу аддзялення сыроваткі
акуратна разрэжце на некалькі частак тварожную
масу, сцеражыцеся пашкоджання сценак зліўных
латкоў (10).
•
Пры
жаданні
можна
злёгку
пасаліць
прыгатаваную тварожную масу. Звярніце
ўвагу на тое, што даданне солі прыводзіць
да павялічвання колькасці сыроваткі, якая
адлучаецца.
–
Атрыманы прадукт вы можаце адразу ўжыць у
ежу ці выкарыстоўваць як аснову для вырабу
іншых хатніх сыроў.
Нататка:
Якасць атрыманага сыра залежыць ад тыпу
і якасці малака і ферментаў, якія выкарыстоўваюцца,
ад умоў памяшкання, у якім адбываецца працэс
паспявання сыра.
ЧЫСтКа І ДогЛЯД
–
Перад чысткай адключыце прыладу ад сеткі і
дайце ёй астыць.
–
Забараняецца апускаць прыладу, сеткавы шнур
і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў любыя іншыя
вадкасці.
–
Забараняецца выкарыстоўваць для чысткі
прылады мыйныя і абразіўныя сродкі, а таксама
якія-небудзь растваральнікі.
–
Пратрыце корпус злёгку вільготнай тканінай,
затым вытрыце насуха.
–
Вечкі (6, 9), слоічкі (7), ёмістасці (8) і зліўныя латкі
(10) прамыйце цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам, апаласніце і старанна
прасушыце.
Увага!
Будзьце асцярожныя пры працы са шклянымі
слоічкамі (7)! Не падвяргайце іх уздзеянню
рэзкага перападу тэмператур, бо гэта можа
прывесці да пашкоджання шкла!
ЗаХоЎваннЕ
–
Перад тым як прыбраць прыладу на захоўванне,
пераканайцеся ў тым, што корпус прылады і ўсе
ёмістасці чыстыя і сухія.
–
Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
КаМПЛЕКтацЫЯ
1. Ёгуртніца- 1 шт.
2. Шкляныя слоічкі - 6 шт.
3. Вечкі для слоічкаў - 6 шт.
4. Ёмістасці для прыгатавання тварагу - 2 шт.
5. Вечкі ёмістасцяў - 2 шт.
6. Зліўныя латкі - 2 шт.
7. Інструкцыя - 1 шт.
тЭХнІЧнЫЯ ХараКтарЫСтЫКІ
Электрасілкаванне: 220-240 В ~50 Гц
Максімальная спажываная магутнасць: 12 Вт
Вытворца пакідае за сабой права змяняць
характарыстыкі
прылад
без
папярэдняга
апавяшчэння.
Тэрмін службы прылады - 3 гады
гарантыя
Падрабязнае
апісанне
умоў
гарантыйнага
абслугоўвання могут быць атрыманы у таго дылера,
ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце за
гарантыйным абслугоўваннем абавязкова павінна
быць прад’яўлена купчая альбо квітанцыя аб аплаце.
Дадзены выраб адпавядае патрабаванням
ЕМС, якiя выказаны ў дырэктыве 2004/108/ЕС, i
палажэнням закона аб прытрымлiваннi напружання
(2006/95/ЕС).
VT-2603.indd 34
13.08.2013 14:16:00
Содержание VT-2603 W
Страница 2: ...Рис 1 VT 2603 indd 2 13 08 2013 14 15 57 ...
Страница 40: ...VT 2603 indd 40 13 08 2013 14 16 00 ...