
214
Гэты халадзільнік змяшчае лёгка-ўзгаральны
■
ахаладжальнік (R600a: ізабутан) і ізаляцыйны газ
(цыклапентан). Выконвайце наступныя правілы для
прадухілення ўзгарання і выбуху.
Сістэма ахаладжэння ззаду і ўнутры халадзільніка
•
змяшчае ахаладжальнік. Не дапускайце кантактаў
любых вострых прадметаў з халадзільнай сістэмай.
Не выкарыстоўвайце механічныя прылады або іншыя
•
сродкі для паскарэння працэсу размарожвання.
(Гэты халадзільнік мае аўтаматычную сістэму
размарожвання.)
Не выкарыстоўвайце электрычныя прыборы ўнутры
•
халадзільніка.
Выкарыстоўвайце толькі спецыяльную лямпу для
•
халадзільнай камеры.
Не закрывайце адтуліны па баках халадзільніка.
•
Не выкарыстоўвайце лёгкаўзгаральныя
•
распыляльнікі, напрыклад, распыляльнік з фарбай
побач з халадзільнікам, т.к. гэта можа прывесці да
выбуху або пажару.
Калі халадзільная сістэма пашкодзілася, не
•
дакранайцеся да разеткі і не запальвайце агонь.
Адчыніце акно і праветрыце пакой, затым звярніцеся
да ўпаўнаважанага агента SHARP за дапамогай.
Гэты халадзільнік трэба ўтылізаваць належным
•
чынам у спецыяльных установах па перапрацоўцы
для лёгка-ўзгаральных ахаладжальнікаў і
ізаляцыйных газаў.
Высокалятучыя і лёгкаўзгаральныя рэчывы, такія,
■
як эфір, бензін, газ прапан, клей, чысты спірт,
аэразольныя балончыкі і г.д., могуць выбухнуць, таму
не захоўвайце гэтыя рэчывы ў халадзільніку.
Бруд на разетцы і штэпселі можа выклікаць пажар.
■
Чысціце іх з асцярогай.
Не спрабуйце змяніць або мадыфікаваць гэты
■
халадзільнік. Гэта можа прывесці да пажару,
пашкоджання электрычным токам або траўмы.
Пераканайцеся, што захаваны для ўтылізацыі
■
халадзільнік не ўяўляе небяспекі для дзяцей
(напрыклад, здыміце магнітныя дзвярныя ўшчыльнікі
для прадухілення траўміравання дзяцей.)
ПАПЯРЭДЖАННЕ
УВАГА
Не дакранайцеся да кампрэсарнай устаноўкі або
■
яе перыферыйных частак, паколькі яны становяцца
вельмі гарачымі падчас эксплуатацыі, і металічны край
можа прывесці да траўм.
Не чапайце прадукты або металічныя кантэйнеры
■
ў маразільнай камеры мокрымі рукамі. Гэта можа
выклікаць абмарожанне.
Не выкарыстоўвайце падаўжальнік або адаптар для
■
падключэння халадзільніка да электрычнай сеткі.
Не кладзіце бутэлькі і кансерваваныя напоі ў
■
лядоўню, паколькі ў замарожаным стане яны могуць
патрэскацца.
Пераканайцеся, што шнур сілкавання не быў
■
пашкоджаны падчас устаноўкі або перамяшчэння. Калі
штэпсель шнура сілкавання хістаецца, не ўстаўляйце
яго ў разетку: гэта можа прывесці да пашкоджання
электрычным токам або ўзгарання.
Адключайце халадзільнік ад электрасеткі трымаючыся
■
за штэпсель. Ніколі не цягніце за сеткавы шнур: гэта
можа прывесці да пашкоджання электрычным токам
або ўзгарання.
Калі гнуткі шнур сілкавання пашкоджаны, ён мусіць
■
быць заменены толькі на спецыяльны прыдатны шнур
упаўнаважаным агентам SHARP.
У выпадку ўцечкі газу, праветрыце памяшканне,
■
адкрыўшы вокны і г.д., не дакранаючыся да
халадзільніка або разеткі.
Не змяшчайце ніякіх прадметаў, якія змяшчаюць
■
вадкасці або іншыя нетрывалыя аб'екты на паверхні
халадзільніка.
Гэты халадзільнік не прызначаны для выкарыстання
■
асобамі (у тым ліку дзецьмі) з абмежаванымі фізічнымі,
сэнсарнымі або псіхічнымі здольнасцямі, або пры
адсутнасці вопыту і ведаў, за выключэннем выпадкаў,
калі яны атрымалі адпаведныя інструкцыі адносна
карыстання халадзільнікам або карыстаюцца ім пад
кантролем асобы, адказнай за іх бяспеку. Малыя
дзеці павінны знаходзіцца пад наглядам і не ўжываць
халадзільнік як цацку.
Інфармацыя для карыстальнікаў (прыватныя хатнія гаспадаркі)
1. У Еўрапейскім Саюзе
Увага: Для ўтылізацыі халадзільніка, калі ласка, не выкарыстоўвайце звычайныя
смеццевыя чопы!
Скарыстанае электрычнае і электроннае абсталяванне павінна быць утылізавана
асобна і ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое патрабуе належнай апрацоўкі,
аднаўлення і перапрацоўкі такога абсталявання.
У адпаведнасці з прынятым дзяржавамі-членамі заканадаўствам, прыватныя хатнія
гаспадаркі ў дзяржавах ЕС могуць вярнуць скарыстанае электрычнае і электроннае
абсталяванне ў адмыслова прызначаныя для гэтага месцы бясплатна*. У некаторых
краінах* мясцовае прадстаўніцтва вытворцы можа прыняць скарыстаны прадукт
бясплатна, калі Вы набываеце аналагічны новы.
*) Калі ласка, звяжыцеся з мясцовым органам улады для больш дакладнай
інфармацыі.
Калі Ваша скарыстанае электрычнае або электроннае абсталяванне мае батарэі
або акумулятары, калі ласка, утылізуйце іх асобна ў адпаведнасці з мясцовымі
патрабаваннямі.
Правільна ўтылізуючы гэты выраб, Вы дапаможаце забяспечыць неабходную
апрацоўку, аднаўленне і пераапрацоўку адходаў і тым самым прадухіліць патэнцыйнае
адмоўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і здароўе людзей, якія маглі б
узнікнуць з-за няправільнага абыходжання з адходамі.
2. У краінах за межамі ЕС
Калі Вы жадаеце ўтылізаваць гэты прадукт, калі ласка, звяжыцеся з мясцовымі
ўладамі і запытайцеся аб правільных спосабах утылізацыі.
Для Швейцарыі: Скарыстанае электрычнае або электроннае абсталяванне можа быць
звернута бясплатна дылеру, нават калі Вы не набываеце новы прадукт. Пункты збору
пералічаны на www.swico.ch або www.sens.ch.
Увага:
Гэты прадукт
маркіраваны
дадзеным сімвалам.
Гэта азначае,
што электрычныя
і электронныя
вырабы не павінны
ўтылізавацца са
звычайнымі бытавымі
адходамі. Існуе
асобная сістэма збору
дадзеных прадуктаў.
(B144)-East.indb 2
2011/01/31 15:34:06