ВАЖНЫЯ ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ
3
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
• Для правядзення электратэхнічных работ неабходна звярнуцца да дылера, пра-
даўца, кваліфікаванага электрыка ці ў аўтарызаваны цэнтр абслугоўвання. За-
баронена праводзіць дэмантаж ці рамонт прылады самастойна. Існуе рызыка
ўзнікнення пажару ці атрымання электрычнага ўдару.
• Неабходна заўсёды зазямляць прыладу ў адпаведнасці з прынцыповай элек-
трычнай схемай. Не падлучайце дрот зазямлення да трубапровадаў газу ці вад-
касці, громаадводу ці кабелю зазямлення тэлефону. Існуе рызыка ўзнікнення
пажару ці атрымання электрычнага ўдару.
• Надзейна ўсталёўвайце панэль і накрыўку блока кіравання. Існуе рызыка ўзнік-
нення пажару ці атрымання электрычнага ўдару з-за наяўнасці пылу, вады і інш.
• Неабходна ўжываць аўтаматычны выключальнік ці плаўкі засцерагальнік не-
абходнага наміналу. Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці атрымання электрычнага
ўдару.
• Забаронена змяняць канструкцыю кабелю сілкавання ці падаўжаць яго. Калі на
сілавым кабелі або провадзе з’явяцца расколіны, пашкоджанне ці адрыў ізаля-
цыі, яго трэба замяніць. Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці атрымання электрыч-
нага ўдару.
• Для мантажу, дэмантажу ці паўторнага ўсталявання неабходна заўсёды звяр-
тацца ў аўтарызаваны цэнтр абслугоўвання. Існуе рызыка ўзнікнення пажару, ат-
рымання электрычнага ўдару, выбуху ці нанясення траўмы.
• Не ўсталёўвайце прыладу на пашкоджанай апоры. Пераканайцеся, што зона
ўсталявання не разбураецца з часам. Існуе рызыка падзення прылады.
• Забаронена ўсталяванне прылады на рухомай платформе ці ў месцы, з якога
яна можа паваліцца. Падзенне знешняга блока можа прывесці да атрымання па-
шкоджання, траўмы ці нават смерці людзей.
• Кандэнсатар у знешнім блоку падае электрычнасць з высокім напружаннем да
электрычных кампанентаў. Да правядзення рамонтных работ неабходна цалкам
разрадзіць кандэнсатар. Зараджаны кандэнсатар можа выклікаць электрычны ўдар.
• Падчас усталявання блока неабходна карыстацца камплектам для мантажу, па-
стаўляемым з прыладай. У адваротным выпадку магчымае падзенне прылады і
атрыманне сур'ёзных траўмаў.
• Неабходна надзейна зацягваць унутраныя і знешнія злучэнні, належным чынам
праводзіць кабель, каб пазбегнуць гвалтоўнага выцягвання кабелю са спалучэн-
няў. Няправільныя ці незацягнутыя спалучэнні могуць выклікаць вылучэнне
цяпла ці пажар.
• Неабходна ўтылізаваць матэрыялы пакунку бяспечным для асяроддзя споса-
бам. Напрыклад, шрубы, цвікі, батарэі, зламаныя рэчы і інш., пасля ўсталявання
ці абслугоўвання пластыкавыя пакункі патрэбна разарваць і выкінуць. Дзеці мо-
гуць пачаць гуляць з імі і атрымаць траўмы.
Содержание MU2R15
Страница 26: ...FUNCTION 26 14 16 1Ø kBtu h 1Ø kBtu h 27 30 18 21 24 1Ø kBtu h DIPSW1 5 DIPSW1 5 DIPSW1 5 ENGLISH ...
Страница 122: ...FONCTION 25 FRANÇAIS 14 16 1Ø kBtu h 40 1Ø kBtu h 27 30 1Ø kBtu h DIP SW 18 21 24 1Ø kBtu h SW01N DIP_SW01D 5 DIP_SW1 5 ...
Страница 154: ...FUNKTION 25 DEUTSCH 14 16 1Ø kBtu h 40 1Ø kBtu h 27 30 1Ø kBtu h DIP SW 18 21 24 1Ø kBtu h SW01N DIP_SW01D 5 DIP_SW1 5 ...
Страница 218: ...FUNKCE 25 ČEŠTINA 14 16 1Ø kBtu h 40 1Ø kBtu h 27 30 1Ø kBtu h DIP SW 18 21 24 1Ø kBtu h SW01N DIP_SW01D 5 DIP_SW1 5 ...
Страница 282: ...FUNKCJA 25 POLSKI 14 16 1Ø kBtu h 40 1Ø kBtu h 27 30 1Ø kBtu h DIP SW 18 21 24 1Ø kBtu h SW01N DIP_SW01D 5 DIP_SW1 5 ...
Страница 482: ......