27
Беларуская
МУЛЬТЫВАРКА
Асноўнае прызначэнне мультываркі – хуткае і
якаснае прыгатаванне прадуктаў.
АПІСАННЕ
1. Корпус
2. Панэль кіравання
3. Дысплей
4. Вечка
5. Кнопка адкрыцця вечка
6. Ручка для пераноскі
7. Адтуліны для выйсця пары
8. Ёмістасць для збору кандэнсату
9. Гняздо для падключэння сеткавага шнура
10. Награвальны элемент
11. Датчык тэмпературы
12. Чара
13. Латок для прыгатавання на пары
14. Апалонік
15. Лапатка
16. Мерная шкляначка
Дысплей і панэль кіравання
17. Кнопкі выбару праграм прыгатавання з
індыкатарамі
18. Кнопкі часу прыгатавання/адкладзенага старту
«-/+»
19. Кнопка «ПАДТРЫМАННЕ t°/ВЫКЛЮЧЭННЕ»
20. Кнопка «МУЛЬТЫПОВАР»
21. Кнопка «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ»
22. Індыкатары налады праграм «ТУШЭННЕ» і «НА
ПАРЫ»
Дадатковыя аксэсуары
23. Шкляначкі для ёгурта
24. Вечкі
ЎВАГА!
Для дадатковай аховы мэтазгодна ў ланцугі
сілкавання ўстанавіць прыладу ахоўнага адключэння
(ПАА) з намінальным токам спрацоўвання, які не
перавышае 30 мА, для ўстаноўкі ПАА звярніцеся да
спецыяліста.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора
ўважліва прачытайце сапраўдную інструкцыю па
эксплуатацыі і захавайце яе для выкарыстання ў
якасці даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым
прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з прыборам можа прывесці да
яго паломкі, прычынення шкоды карыстачу ці яго
маёмасці.
•
Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва
агледзьце сеткавы шнур і раздым для
падключэння сеткавага шнура, які размешчаны
на
корпусе
прыбора,
пераканайцеся
ў
тым, што яны не маюць пашкоджанняў. Не
выкарыстоўвайце прыбор пры пашкоджаным
сеткавым шнуры ці раздыме сеткавага шнура.
•
Перад уключэннем прылады пераканайцеся
ў тым, што напружанне электрычнай сеткі
адпавядае працоўнаму напружанню прылады.
•
Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
уключайце яе ў электрычную разетку, якая мае
надзейны кантакт зазямлення.
•
Пры падключэнні прылады да электрычнай сеткі
не выкарыстоўвайце перахаднікі.
•
Сачыце за тым, каб сеткавы шнур быў шчыльна
ўстаўлены ў раздым на корпусе прылады і ў
сеткавую разетку.
•
Выкарыстоўвайце толькі той сеткавы шнур,
які ўваходзіць у камплект пастаўкі, і не
выкарыстоўвайце сеткавы шнур ад іншай
прылады.
•
Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі,
якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
•
Размяшчайце
прыладу
на
роўнай
цеплаўстойлівай паверхні, удалечыні ад крыніц
вільгаці, цяпла і адкрытага агню.
•
Устанаўлівайце прыладу так, каб доступ да
электрычнай разеткі быў заўсёды свабодным.
•
Выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з добрай
вентыляцыяй.
•
Не дапускайце ўздзеяння на прыбор прамых
сонечных прамянёў.
•
Не размяшчайце прыбор у непасрэднай
блізкасці ад сцяны і сценак мэблі.
•
Не дапушчайце судатыкненння сеткавага шнура
з гарачымі паверхнямі і вострымі краямі мэблі.
Пазбягайце пашкоджання ізаляцыі сеткавага
шнура.
•
Забараняецца брацца за сеткавы шнур і вілку
сеткавага шнура мокрымі рукамі.
•
Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку
сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя вадкасці.
•
У выпадку падзення прыбора ў ваду неадкладна
адключыце яго ад электрычнай сеткі, выняўшы
вілку сеткавага шнура з электрычнай разеткі.
Пры гэтым ні ў якім разе не апускайце ў ваду рукі.
•
Па пытанні далейшага выкарыстання прыбора
звярніцеся ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
•
Не ўстаўляйце староннія прадметы ў адтуліны ці
ў прастору паміж дэталямі прылады.
•
Сачыце за тым, каб краі адзежы ці староннія
прадметы не патрапілі паміж вечкам і корпусам
прыбора.
•
Не пакідайце прыладу без нагляду, калі вы не
карыстаецеся прыборам, выключайце прыбор і
адключайце яго ад электрычнай сеткі.
•
Ка пазбегнуць апёкаў, не нахіляйцеся над
адтулінай для выхаду пары. Захоўвайце крайнюю
асцярожнасць, адкрываючы вечка мультываркі
падчас і непасрэдна пасля прыгатавання
прадуктаў.
Рызыка апёку парай!
•
Пры працы прылады ў праграме «Смажанне»,
каб пазбегнуць апёку пырскамі гарачага алею, не
нахіляйцеся над чарай мультываркі.
•
Не пакідайце адкрытым вечка мультываркi
падчас працы прылады акрамя праграмы
«Смажанне».
VT-4219.indd 27
09.04.2014 16:50:32
Summary of Contents for VT-4219 W
Page 1: ...1 Мультиварка VT 4219 W Multicooker 4 9 15 21 27 33 VT 4219 indd 1 09 04 2014 16 50 25 ...
Page 2: ...VT 4219 indd 2 09 04 2014 16 50 28 ...
Page 3: ...VT 4219 indd 3 09 04 2014 16 50 29 ...
Page 16: ...16 i 8 8 8 8 12 12 12 12 12 12 12 12 14 15 12 12 12 12 2 VT 4219 indd 16 09 04 2014 16 50 31 ...
Page 38: ...VT 4219 indd 38 09 04 2014 16 50 33 ...
Page 40: ... ООО ГОЛДЕР ЭЛЕКТРОНИКС 2014 GOLDER ELECTRONICS LLC 2014 VT 4219 indd 40 09 04 2014 16 50 33 ...