БЕЛАРУСКI
66
Матэрыялы, і посуд прыдатныя для выкарыстання ў мікрахвалевай печы
Алюмініевая фальга
Фальгу можна выкарыстоўваць толькі ў рэжыме працы грылю.
Адлегласць паміж фальгой і сценкамі мікрахвалевай печы
павінна складаць, не меней 2,5 см. Маленькія кавалачкі фальгі
можна выкарыстоўваць для прыкрыцця тонкіх кавалачкаў мяса
ці птушкі, каб пазбегнуць іх перасмажвання.
У мікрахвалевым рэжыме, калі фальга размешчана
заблізка да сценак печы, то можа адбыцца іскрэнне,
прагаранне экраніруючай рашоткі на дзверцах і выйсце
печы з ладу. У гэтым выпадку Вы пазбаўляецеся права
правядзення бясплатнага гарантыйнага абслугоўвання і
рамонту.
Посуд для смажання
Выконвайце ўказанні вытворцы.
Дно посуду для смажання павінна быць на 5 мм таўсцей, чым
у шклянога круцельнага паддона. Няправільнае выкарыстанне
посуду для смажання можа прывесці да з’яўлення расколін у
самім посудзе і ў шкляным паддоне.
Абедзенны посуд
Толькі тая, якая прызначана для выкарыстання ў мікрахвалевай
печы.
Выконвайце ўказанні вытворцы посуду. Не выкарыстоўвайце
посуд з расколінамі ці сколамі.
Шкляныя ёмістасці
Толькі ёмістасці, вырабленыя з гарачатрывалага шкла і
прызначаныя для выкарыстання ў мікрахвалевай печы.
Пераканайцеся ў адсутнасці металічных абадкоў. Не
выкарыстоўвайце ёмістасці з расколінамі ці сколамі.
Шклопосуд
Толькі посуд, выраблены з гарачатрывалага шкла і прызначаны
для выкарыстання ў мікрахвалевай печы. Пераканаецеся ў
адсутнасці металічных абадкоў. Не выкарыстоўвайце посуд з
расколінамі ці сколамі.
Працэс прыгатавання
ў мікрахвалевай печы
з выкарыстаннем
адмысловых мяшкоў
Выконвайце ўказанні вытворцы. Не зачыняйце мяшкі,
выкарыстоўваючы металічныя закруткі ці перацяжкі. У мяшках
неабходна зрабіць адно ці некалькі адтулін для выйсця пары.
Папяровыя талеркі і кубкі
Выкарыстоўвайце толькі для кароткачасовага прыгатавання/
разагравання. Не пакідайце мікрахвалевую печ без нагляду
падчас прыгатавання/разагравання прадуктаў у такім посудзе.
Папяровыя ручнікі
Можна накрыць прыгатаваныя прадукты для ўтрымання цяпла ў
іх і для прадухілення распырсквання тлушчу. Выкарыстоўвайце
толькі пры сталым кантролі і толькі для кароткачасовага
прыгатавання/разагравання.
Пергаментная папера
Выкарыстоўвайце ў мэтах прадухілення распырсквання тлушчу
ці ў якасці абгорткі. Выкарыстоўвайце толькі пры сталым кантролі
і толькі для кароткачасовага прыгатавання/разагравання.
Пластык
Толькі тыя вырабы з пластыка, якія маюць адпаведную
маркіроўку “Прыдатна для мікрахвалевай печы”. Выконвайце
ўказанні вытворцы.
Некаторыя пластыкавыя ёмістасці могуць размягчацца ў выніку
нагрэву змешчаных ў іх прадуктаў.
Герметычна зачыненыя пластыкавыя пакеты неабходна
пракалоць ці праразаць, як паказана на саміх пакаваннях.
66
1683.indd 66
1683.indd 66
12.04.2010 10:21:42
12.04.2010 10:21:42
Downloaded From Microwave-Manual.com Manuals