63
БЕЛАРУСКI
• Бутэлечкі для кармлення і слоікі з дзіцячым сілкаваннем варта змяшчаць у печ
без вечкаў і сосак. Змесціва трэба змешваць ці перыядычна падтрасаць. Перад
кармленнем неабходна праверыць тэмпературу змесціва, каб не дапусціць
апёкаў.
Важная інфармацыя
• АБАВЯЗКОВА праверце, ці не гарачая ежа, перш чым даваць яе дзіцяці.
Рэкамендуем узбаўтаць змесціва слоіка ці бутэлькі, каб раўнамерна размеркаваць
цяпло па ўсім аб’ёме.
• Не дапушчаецца варыць яйкі ў шкарлупіне ці падаграваць звараныя ўкрутую яйкі
ў МІКРАХВАЛЕВЫМ рэжыме, бо яны лопнуць з-за падвышэння ўнутранага ціску.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
1. Усталюйце печ на роўную, устойлівую паверхню. Абярыце такое месца, якое было
б не даступнае для маленькіх дзяцей.
2. Усталюйце печ так, каб ад сцяны да задняй і бакавых сценак печы заставалася
адлегласць не меней 7-8 см, а вольная прастора над печчу складала не меней 30
см.
3. Дзверцы мікрахвалевай печы забяспечаны сістэмай блакавання, якая служыць
для адключэння сілкавання пры яе адкрыцці. Не ўнасіце змен у працу схемы
блакавання дзверцаў.
4. Не ўключайце мікрахвалевую печ без прадуктаў, праца печы без прадуктаў можа
прывесці да выйсця яе з ладу.
5. Падрыхтоўка прадуктаў з вельмі нізкім утрыманнем вільгаці можа прывесці да іх
падгарання ці ўзгарання.
Калі ўзгаранне адбылося:
• Не адкрывайце дзверцы.
• Выключыце мікрахвалевую печ і выміце сеткавую вілку з разеткі.
6. Пры падрыхтоўцы бекону не кладзіце яго непасрэдна на шкляны паддон, мясцовы
перагрэў шклянога паддона можа прывесці да з’яўлення ў ім расколін.
7. Не спрабуйце прыгатаваць прадукты ў мікрахвалевай печы да стану поўнай
пражарвання.
8. Не дазваляецца падаграваць вадкасць у пасудзінах з вузкімі горлачкамі.
9. Не выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ для хатняга кансервавання, паколькі
няма ўпэўненасці ў тым, што змесціва слоікаў дасягнула тэмпературы кіпення.
10.У пазбяганне працяглага бурнага кіпення вадкіх прадуктаў і напояў, а таксама
ў пазбяганне атрымання апёкаў рэкамендуецца перамешванне прадуктаў
напачатку і ў сярэдзіне працэдуры гатавання. Для гэтага выключыце нагрэў,
пачакайце некаторы час, выміце посуд з прадуктамі, перамяшайце і пастаўце
назад ў мікрахвалевую печ для працягу працэсу падрыхтоўкі.
11.Рэгулярна чысціце мікрахвалевую печ. Нерэгулярны догляд за печчу можа прывесці
да пагаршэння яе вонкавага выгляду, адмоўна адбіцца на яе працаздольнасці, а
таксама прывесці да небяспекі ў далейшай эксплуатацыі.
Правілы, пра якія заўсёды варта памятаць
1. Не перавышайце час падрыхтоўкі прадуктаў у мікрахвалевай печы. Заўсёды
1683.indd 63
1683.indd 63
12.04.2010 10:21:41
12.04.2010 10:21:41
Downloaded From Microwave-Manual.com Manuals