65
БЕЛАРУСКI
ПЕРАСЦЯРОГА
Параза электрычным токам
Дакрананне да элементаў электрычнай схемы мікрахвалевай печы можа прывесці
да сур’ёзных траўмаў і паразы электрычным токам. Не разбірайце самастойна
мікрахвалевую печ.
Зазямленне мікрахвалевай печы
Мікрахвалевая печ павінна быць надзейна заземлена. У выпадку якога-небудзь
замыкання зазямленне змяншае рызыку ўдару электратокам, бо адбудзецца адток
току па зазямляльным провадзе.
У прыборы выкарыстоўваецца сеткавы кабель з зазямляльным провадам і сеткавая
вілка з кантактам зазямлення. Вілка павінна падлучацца да разеткі, якая мае кантакт
зазямлення.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: выкарыстанне вілкі з кантактам зазямлення, уключанай у разетку
без зазямлення, можа прывесці да рызыкі ўдару электратокам.
Пракансультуйцеся з кваліфікаваным электрыкам, калі вам не ясныя інструкцыі па
зазямленні ці існуюць сумневы ў надзейным зазямленні мікрахвалевай печы.
• У мэтах прадухілення заблытвання сеткавага кабеля мікрахвалевая печ
забяспечана кароткім сеткавым кабелем.
• Пры неабходнасці выкарыстання падаўжальніка выкарыстоўвайце толькі 3-
правадны падаўжальнік з кантактам зазямлення на сеткавай вілцы і разетцы.
• Маркіроўка перасеку правадоў сеткавага кабеля мікрахвалевай печы і маркіроўка
на кабелі падаўжальніка павінны супадаць.
• Сеткавы кабель падаўжальніка павінен быць пракладзены так, каб ён не звісаў з
краёў стала, дзе за яго могуць пацягнуць дзеці, таксама неабходна выключыць
магчымасць хадні па кабелі.
Посуд для мікрахвалевай печы
АСЦЯРОЖНА!
• Шчыльна зачыненыя ёмістасці, змешчаныя ў мікрахвалевую печ, могуць быць
выбуханебяспечнымі.
• Зачыненыя ёмістасці павінны быць адкрыты, а ў пластыкавых пакетах неабходна
зрабіць некалькі адтулін для выйсця пары перад памяшчэннем іх у мікрахвалевую
печ.
• Калі ў вас узнікаюць сумневы па выкарыстанні посуду ў мікрахвалевай печы, то
правядзіце праверку.
Праверка посуду перад выкарыстаннем у мікрахвалевай печы:
• Усталюйце падыспытны посуд (напрыклад, талерку) у працоўную камеру печы,
пастаўце на яе шкляную шклянку з халоднай вадой.
• Уключыце мікрахвалевую печ на максімальную магутнасць і ўсталюйце час працы
не больш за адну хвіліну.
• Акуратна дакраніцеся да падыспытнага посуду, калі ён нагрэўся, а вада ў
шклянцы халодная, то выкарыстоўваць такі посуд для падрыхтоўкі прадуктаў у
мікрахвалевай печы нельга.
• Пазбягайце перавышэнні часу выпрабавання больш адной хвіліны.
1683.indd 65
1683.indd 65
12.04.2010 10:21:42
12.04.2010 10:21:42
Downloaded From Microwave-Manual.com Manuals