30
Беларусская
•
Не пакідайце прыладу без нагляду. Заўсёды
адключайце прыладу ад электрычнай
сеткі, калі вы ёй не карыстаецеся.
•
Каб пазбегнуць апёкаў, не нахіляйцеся
над адтулінай для выйсця пары. Будзьце
вельмі асцярожныя, адкрываючы вечка
мультываркі падчас і непасрэдна пасля
прыгатавання прадуктаў. Рызыка апёку
парай!
•
Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя
прылады без усталяванай чары, а таксама
без вадкасцяў і/ці прадуктаў у чары.
•
Строга выконвайце рэкамендацыі па
аб’ёме сухіх прадуктаў і вадкасцяў.
•
Не вымайце чару падчас працы прылады.
•
Не накрывайце прыладу.
•
Забараняецца
пераносіць
прыладу
падчас працы. Перад тым як перасоўваць
прыладу, адключыце яе ад сеткі і дайце
астыць.
•
Падчас працы корпус прылады і ўнутраныя
дэталі награваюцца. Не датыкайцеся да іх
голымі рукамі, выкарыстоўвайце кухонныя
рукавіцы.
•
Рэгулярна праводзьце чыстку прылады.
•
Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць
мультыварку ў якасці цацкі.
•
Дадзеная прылада не
прызначана
для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з
абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі
асобай, якая адказвае за іх бяспеку, ім
не дадзены адпаведныя і зразумелыя
ім інструкцыі пра бяспечнае карыстанне
прыладай
і
тых
небяспеках,
якія
могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
•
З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, што
выкарыстоўваліся ў якасці пакавання, без
нагляду.
•
Увага!
Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці пакавальнай
плёнкай.
Небяспека ўдушша!
•
Забараняецца выкарыстоўваць прыладу
па-за памяшканнямі.
•
Адключаючыце прыладу ад электрасеткі,
ніколі не цягніце за сеткавы шнур,
вазьміцеся за сеткавую вілку і акуратна
выцягніце яе з электрычнай разеткі.
•
Забараняецца выкарыстоўваць прыладу
пры наяўнасці пашкоджанняў сеткавай
вілкі ці электрычнага шнура, калі яна працуе
з перабоямі, а таксама пасля падзення
прылады. Не спрабуйце самастойна
рамантаваць прыладу. Па ўсіх пытаннях
рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
ПРЫЛАДА
ПРЫЗНАЧАНА
ТОЛЬКІ
ДЛЯ
ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Правіла карыстання чарай
•
Прыладу і яе дэталі выкарыстоўвайце
строга па прызначэнні. Забаронена
выкарыстоўваць
чару
з
іншымі
награвальнымі прыборамі ці паверхнямі.
•
Не замяняйце чару іншай ёмістасцю.
•
Сачыце за тым, каб паверхня награвальніка
і дно чары былі чыстымі і сухімі.
•
Не выкарыстоўвайце чару ў якасці
ёмістасці для змешвання прадуктаў.
Каб
пазбегнуць
пашкоджанняў
антыпрыгарнага пакрыцця, ніколі не
здрабняйце прадукты непасрэдна ў чары.
•
Не пакідайце ў чары лапатку (12), апалонік
(13) і іншыя прадметы.
•
Прадукты ў чары змешвайце толькі
пластыкавым
апалонікам
(13)
ці
лапаткай
(12),
або
карыстайцеся
кухоннымі аксэсуарамі, прызначаннымі
для выкарыстання з антыпрыгарным
пакрыццём.
•
Не стукайце па чары, асабліва па
ўнутранай паверхні.
•
Пасля
прыгатавання
страў
з
выкарыстаннем прыпраў і спецый
неабходна адразу вымыць чару (гл. частку
«Чыстка і догляд»).
Панэль кіравання
Кнопкі (18), (19), (20), (21), (22) і (23)
выкарыстоўваюцца
для
прыгатавання
прадуктаў у розных рэжымах: «Выпечка»
(18), «Каша» (19), «Ёгурт» (20), «Прыгатаваць
на пары» (21), «Тушэнне» (22) і «Суп» (23).
Падрабязнасці глядзіце ў «Кнізе рэцэптаў».
Кнопка (24) «Падтрыманне тэмпературы/
Выкл.»
Пасля канчатка праграмы прыгатавання
прадуктаў прылада аўтаматычна пераходзіць
у рэжым падтрымання тэмпературы. Вы
можаце самастойна актываваць функцыю
падтрымання тэмпературы. Для гэтага