45
Беларуская
– штодня змяняйце ваду ў рэзервуары для
вады (6).
Нататка:
– Не апускайце корпус прыбора ў ваду ці
любыя іншыя вадкасці.
Раз у тыдзень старанна прамывайце рэзервуар
для вады (6) і блок дыскавага фільтра (1)
растворам нейтральнага мыйнага сродку.
– Выміце рэзервуар для вады (6) (мал. 1).
– Зніміце вечка рэзервуара і прамыйце
рэзервуар цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам (мал. 2).
– Пацягніце блок дыскавага фільтра (1) і выміце
яго з корпуса прылады (мал. 3).
Нататка
:
– Выконвайце апісаную паслядоўнасць
дзеянняў, паколькі з устаноўленым
рэзервуарам для вады (6) выняць блок
дыскавага фільтра (1) з корпуса прыбора
немагчыма.
– Выміце дыскавы фільтр з блока фільтра (1)
(мал. 4).
– З корпуса блока фільтра (1) выміце
антыбактэрыйны фільтр-картрыдж (мал.
5). Корпус блока фільтра (1) прамыйце
растворам нейтральнага мыйнага сродку,
апаласніце чыстай вадой і прасушыце (мал.
6). Прамывайце фільтр-картрыдж праточнай
вадой адзін раз у 3-4 месяцы ці часцей, па
меры забруджвання. Устанавіце на месца
фільтр-картрыдж (мал. 5).
– Дыскавы фільтр (2) змясціце ў раствор
нейтральнага мыйнага сродку прыблізна
на 1 гадзіну (мал. 7). Разбярыце дыскавы
фільтр (2), зняўшы апорную ўтулку з аднаго
боку і прывадную шасцярню з іншага боку
(мал. 8). Раз’яднайце дыскавы фільтр (2) на
дзве палоўкі, ачысціце ўнутраную і вонкавую
паверхні фільтра (2) ад забруджванняў пры
дапамозе шчоткі. Збярыце дыскавы фільтр (2)
у зваротнай паслядоўнасці.
– Пры наяўнасці інтэнсіўных вапнавых адкладаў
выкарыстоўвайце для чысткі дыскавага фільтра
(2) раствор цытрынавай кіслаты. Растварыце 2
сталовыя лыжкі цытрынавай кіслаты ў 3 літрах
вады. Разбярыце дыскавы фільтр (2), і апусціце
дэталі ў раствор цытрынавай кіслаты прыблізна
на 1 гадзіну. Затым старанна прамыйце і
прасушыце дэталі дыскавага фільтра (2).
Збярыце дыскавы фільтр (2) (мал. 9).
– Устанавіце дыскавы фільтр (2) у корпус блока (1).
– Устанавіце блок фільтра (1) у корпус прыбора,
устанавіце рэзервуар для вады (6) на месца,
устанавіце на месца вечка (4).
Чыстка ўваходнага фільтра
Праводзьце чыстку фільтра штотыдзень.
– Зніміце рашотку ўваходнага фільтра (10)
(мал. 10).
– Зніміце ўваходны фільтр з унутранага боку
рашоткі (мал. 11).
– Ачысціце фільтр.
– Замацуйце фільтр на ўнутраным боку рашоткі
(10).
– Выступы рашоткі (10) устаўце ў пазы на
корпусе і ўстанавіце рашотку (10) да пстрычкі
фіксатара (мал. 12).
– Для чысткі рашоткі ўваходнага фільтра (10)
можна скарыстацца пыласосам з адпаведнай
насадкай.
ЗАХОЎВАННЕ
– Перад тым, як прыбраць прыбор на
захоўванне, зліце ваду з рэзервуара (6) і
блока дыскавага фільтра (1), пратрыце блок
фільтра (1) насуха.
– Забаронена захоўваць прыбор з вадой
у рэзервуары ці з рэшткамі вады ў блоку
дыскавага фільтра.
– Захоўвайце
ўвільгатняльнік
у
сухім
прахалодным месцы, недаступным для
дзяцей.
VT-1770_IM.indd 45
20.05.2013 14:16:26
Содержание VT-1770 W
Страница 1: ...1 VT 1770 W Humidifier air washer 4 9 15 21 26 32 37 42 47 VT 1770_IM indd 1 20 05 2013 14 16 21...
Страница 2: ...15 16 20 19 18 17 1 2 3 4 5 6 VT 1770_IM indd 2 20 05 2013 14 16 22...
Страница 3: ...7 8 9 10 11 12 VT 1770_IM indd 3 20 05 2013 14 16 22...
Страница 16: ...16 40 5 40 80 40 4 7 6 1 6 5 6 5 2 6 4 VT 1770_IM indd 16 20 05 2013 14 16 24...
Страница 19: ...19 10 10 11 10 10 10 12 10 6 1 1 1 8 12 1 2 2 2 30 2 VT 1770_IM indd 19 20 05 2013 14 16 24...
Страница 20: ...20 1 1 220 230 50 320 3 350 150 3 30 2 3 38 7 1070 VT 1770_IM indd 20 20 05 2013 14 16 24...
Страница 22: ...22 5 40 80 40 4 6 7 1 6 5 6 5 2 6 4 1 17 VT 1770_IM indd 22 20 05 2013 14 16 24...
Страница 38: ...38 5 40 80 40 4 7 6 1 6 5 6 5 2 6 4 1 17 12 9 17 VT 1770_IM indd 38 20 05 2013 14 16 25...
Страница 43: ...43 5 40 80 40 4 7 6 1 6 5 6 5 2 6 4 1 17 12 9 17 30 9 VT 1770_IM indd 43 20 05 2013 14 16 26...