43
Беларуская
увільгатняльнік на мяккія паверхні, напрыклад
на ложак, у пазбяганне блакавання
паветраных адтулін прылады і ўзнікненні
пажару.
•
Не апускайце корпус прыбора, сеткавы шнур
ці вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў іншыя
вадкасці.
•
Не выкарыстоўвайце прыбор у ванных пакоях
ці ў месцах з падвышанай
•
вільготнасцю.
•
Не перасоўвайце і не нахіляйце прыбор
падчас працы.
•
Заўсёды адключайце прыбор ад электрычнай
сеткі і злівайце ваду з рэзервуара і блока
дыскавага фільтра перад чысткай, ці калі вы
не карыстаецеся ўвільгатняльнікам.
•
Перш чым перанесці прыбор у іншае месца,
адключыце яго ад электрычнай сеткі і зліце
ваду з рэзервуара для вады і блока дыскавага
фільтра. Пры пераносцы прылады трымайце яе
абедзвума рукамі за аснову.
•
Не датыкайцеся да вілкі сеткавага шнура
мокрымі рукамі.
•
Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва
агледзьце сеткавы шнур і пераканайцеся
ў тым, што ён не пашкоджаны. Не
выкарыстоўвайце прыбор пры наяўнасці
пашкоджанняў сеткавага шнура.
•
Забараняецца ўключаць і выкарыстоўваць
прыбор, калі вілка сеткавага шнура ці
сам сеткавы шнур няспраўныя, калі
увільгатняльнік працуе з перабоямі, упаў ці
быў пашкоджаны. У гэтым выпадку звярніцеся
ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр для праверкі і
рамонту прылады.
•
Не разбірайце прыбор самастойна, у
выпадку выяўлення няспраўнасці звярніцеся
ў найблізкі аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр.
•
Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора.
•
Захоўвайце прыбор у недаступных для
дзяцей месцах.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады пры паніжанай тэмпературы
неабходна вытрымаць яе пры пакаёвай
тэмпературы не меней дзвюх гадзін
.
– Вызваліце прыбор ад упакоўкі і зніміце
ўпаковачныя матэрыялы і любыя наклейкі,
якія замінаюць працы прылады. Агледзьце
прыбор на прадмет наяўнасці пашкоджанняў.
Пры выяўленні пашкоджанняў не ўключайце
прыбор.
Нататкі:
– Выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік пры
тэмпературы ў памяшканні ад +5 да +40°С
і адноснай вільготнасці меней 80%.
– Тэмперат ура
вады,
якая
выкарыстоўваецца, не павінна быць
вышэй за +40°С.
– Перад уключэннем увільгатняльніка ў
сетку пераканайцеся, што напружанне ў
электрычнай сетцы адпавядае працоўнаму
напружанню прыбора.
ЭКСПЛУАТАЦЫЯ
Дадзены тып прылады ўвільгатняе і чысціць
паветра шляхам абдзімання вільготнага
дыскавага фільтра струменем гарачага паветра,
пры гэтым часціцы пылу асядаюць ў вадзе і на
дысках фільтра.
– Зніміце вечка (4), ссунуўшы яго ў бок.
– Вазьміцеся за ручку (7) рэзервуара для вады
(6) і выміце яго з корпуса (мал. 1).
– Перавярніце рэзервуар (6), адкруціце вечка
(5), паварочваючы яго супраць гадзіннікавай
стрэлкі. Напоўніце рэзервуар (6) неабходнай
колькасцю вады і закруціце вечка (5),
паварочваючы яго па гадзіннікавай стрэлцы
(мал. 2).
– Усталюйце напоўнены рэзервуар (6) на месца,
зачыніце вечка (4). Пачакайце некаторы час,
неабходны для запаўнення блока дыскавага
фільтра (1) вадой.
– Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку, пры гэтым прагучыць гукавы сігнал.
– Уключыце прыладу, націснуўшы на кнопку
(17) «УКЛ./ВЫКЛ.». Прагучыць гукавы сігнал,
загарыцца індыкатар стандартнага рэжыму
працы (12) і індыкатар (9), што паказвае
ўзровень адноснай вільготнасці ў памяшканні.
– Па завяршэнні працы выключыце прыбор,
націснуўшы кнопку (17) «УКЛ./ВЫКЛ.».
– Дачакайцеся поўнага выключэння прылады
(электраматор вентылятара выключыцца
прыблізна праз 30 секунд), затым выміце
вілку сеткавага шнура з разеткі.
Нататкі:
– Кожны націск кнопак пацвярджаецца
гукавым сігналам.
– Узровень
вільготнасці,
паказаны
індыкатарам (9), можа адрознівацца ад
паказанняў іншага гігрометра.
– Паказанні ўзроўню вільготнасці залежаць
ад тэмпературы ў памяшканні.
VT-1770_IM.indd 43
20.05.2013 14:16:26
Содержание VT-1770 W
Страница 1: ...1 VT 1770 W Humidifier air washer 4 9 15 21 26 32 37 42 47 VT 1770_IM indd 1 20 05 2013 14 16 21...
Страница 2: ...15 16 20 19 18 17 1 2 3 4 5 6 VT 1770_IM indd 2 20 05 2013 14 16 22...
Страница 3: ...7 8 9 10 11 12 VT 1770_IM indd 3 20 05 2013 14 16 22...
Страница 16: ...16 40 5 40 80 40 4 7 6 1 6 5 6 5 2 6 4 VT 1770_IM indd 16 20 05 2013 14 16 24...
Страница 19: ...19 10 10 11 10 10 10 12 10 6 1 1 1 8 12 1 2 2 2 30 2 VT 1770_IM indd 19 20 05 2013 14 16 24...
Страница 20: ...20 1 1 220 230 50 320 3 350 150 3 30 2 3 38 7 1070 VT 1770_IM indd 20 20 05 2013 14 16 24...
Страница 22: ...22 5 40 80 40 4 6 7 1 6 5 6 5 2 6 4 1 17 VT 1770_IM indd 22 20 05 2013 14 16 24...
Страница 38: ...38 5 40 80 40 4 7 6 1 6 5 6 5 2 6 4 1 17 12 9 17 VT 1770_IM indd 38 20 05 2013 14 16 25...
Страница 43: ...43 5 40 80 40 4 7 6 1 6 5 6 5 2 6 4 1 17 12 9 17 30 9 VT 1770_IM indd 43 20 05 2013 14 16 26...