![Vitek VT-1689 SR Скачать руководство пользователя страница 66](http://html1.mh-extra.com/html/vitek/vt-1689-sr/vt-1689-sr_manual-instruction_1036146066.webp)
66
Беларуская
тэрмін службы прыбора i прывесці да ўзнікнення
небяспечнай сітуацыі.
Дадзены прыбор прызначаны для выкарыстання
ў бытавых і аналагічных умовах, напрыклад, у
сталовых для супрацоўнікаў, у крамах, офісах і іншых
службовых памяшканнях, а таксама ў загарадных
хатах; прыбор можа таксама выкарыстоўвацца
кліентамі ў пансіянатах, матэлях і ў іншых месцах,
звязаных з пражываннем, напрыклад, у гасцініцах з
умовамі пражывання тыпу «ложак і сняданак».
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора
ўважліва прачытайце дадзеную інструкцыю па
эксплуатацыі і захавайце яе для выкарыстання ў
якасці даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым
прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з прыладай можа прывесці да яе
паломкі, прычыніць шкоду карыстачу ці яго маёмасці.
Каб пазбегнуць апёкаў, паражэння электрычным
токам, пажару, уздзеяння ўцечкі мікрахвалевага
выпраменьвання і прычынення шкоды здароўю,
неабходна выконваць прыведзеныя ніжэй меры
бяспекі.
•
Перад першым уключэннем печы пераканайцеся
ў тым, што напружанне ў электрычнай сетцы
адпавядае напружанню, паказанаму на корпусе
прылады.
•
Выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ толькі па яе
прамым прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай
інструкцыі.
•
Мікрахвалевая печ прызначана для прыгатавання
ежы і разагравання гатовых страў.
•
Не ўключайце печ без прадуктаў.
У пазбяганне рызыкі ўзгарання ў працоўнай
камеры печы:
–
пры разаграванні ежы ў пластыкавым ці
папяровым пакаванні сачыце за працэсам
разагравання, каб не дапусціць узгарання
пакавання;
–
перш, чым змясціць у печ папяровыя ці
пластыкавыя пакеты, выдаліце з іх драцяныя
закруткі (фіксатары);
–
калі адбылося ўзгаранне ўсярэдзіне печы,
неадкладна выключыце яе, адлучыце ад сеткі і
пакіньце дзверцу зачыненай, каб не даць агню
распаўсюдзіцца;
–
не выкарыстоўвайце працоўную камеру печы для
захоўвання якіх-небудзь прадметаў, не пакідайце
ў ёй паперу ці прадукты.
•
Прылада не прызначана для ўключэння вонкавым
таймерам ці асобнай сістэмай дыстанцыйнага
кіравання.
•
Посуд папярэдне праверце на прыдатнасць для
выкарыстання ў мікрахвалевай печы.
•
Посуд можа моцна награвацца, атрымліваючы
цяпло ад прадуктаў, якія гатуюцца, таму неабходна
карыстацца кухоннымі рукавіцамі ці прыхваткамі.
•
Будзьце асцярожныя, калі вымаеце посуд з печы,
бо бурнае закіпанне вадкасцяў можа адбывацца
ўжо пасля завяршэння іх разагравання ў
мікрахвалевай печы.
•
Прылада прызначана для разагравання прадуктаў
і напояў. Сушка ежы ці адзення, падагрэў грэлак,
шлапакі, губак, вільготнай тканіны і падобных
прадметаў можа прывесці да рызыкі пашкоджанні,
ўзгарання або пажару.
•
Забараняецца гатаваць і разаграваць у
мікрахвалевай печы яйка ў шкарлупіне і яйкі,
звараныя ўкрутую, бо яны могуць падарвацца
з-за павышэння ўнутранага ціску.
•
Бутэлечкі для кармлення і банкі з дзіцячым
харчаваннем варта змяшчаць у печ без вечкаў і
сосак. Змесціва трэба змешваць ці перыядычна
падтрасаць.
Перад
кармленнем
дзіцяці
неабходна праверыць тэмпературу змесціва
баначкі ці бутэлечкі, каб не дапусціць апёкаў.
•
Ніколі не пакідайце працуючую прыладу без
нагляду.
•
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваліся ў
якасці пакавання, без нагляду.
•
Ўвага!
Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці пакавальнай
плёнкай.
Небяспека ўдушша!
•
Будзьце асабліва ўважлівыя, калі побач з
прыладай, якая працуе, знаходзяцца дзеці ці
асобы з абмежаванымі магчымасцямі.
•
Не зачыняйце вентыляцыйныя адтуліны на
корпусе мікрахвалевай печы.
•
Не размяшчайце прыладу ў шафе.
•
Не апускайце сеткавы шнур і вілку сеткавага
шнура ў ваду ці ў любыя іншыя вадкасці.
•
Пазбягайце кантакту сеткавага шнура і вілкі
сеткавага шнура з гарачымі паверхнямі і вострымі
краямі мэблі.
•
Пры адключэнні вілкі сеткавага шнура ад
электрычнай разеткі трымайцеся за вілку
сеткавага шнура, а не за сеткавы шнур.
•
Не бярыцеся за вілку сеткавага шнура мокрымі
рукамі, гэта можа прывесці да паражэння
электрычным токам.
•
Не выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ, калі
пашкоджаны сеткавы шнур ці вілка сеткавага
шнура, калі печ працуе з перабоямі, а таксама
пасля яе падзення.
•
Каб пазбегнуць паражэння электрычным
токам, забараняецца самастойна разбіраць і
рамантаваць печ, пры выяўленні няспраўнасці
звяртайцеся
толькі
ў
аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
УКАЗАННІ ПА ЗАЗЯМЛЕННЮ ПЕЧЫ
Мікрахвалевая печ павінна мець надзейнае
зазямленне. У выпадку якога-небудзь ўнутранаго
замыкання зазямленне змяншае рызыку ўдару
VT-1689_IM_Bel.indd 66
21.06.2013 11:19:20
Содержание VT-1689 SR
Страница 1: ...1 VT 1689 SR Microwave oven 3 12 23 34 44 54 65 75 VT 1689_IM_Bel indd 1 21 06 2013 11 19 12...
Страница 24: ...24 VT 1689_IM_Bel indd 24 21 06 2013 11 19 16...
Страница 25: ...25 3 VT 1689_IM_Bel indd 25 21 06 2013 11 19 16...
Страница 26: ...26 5 VT 1689_IM_Bel indd 26 21 06 2013 11 19 16...
Страница 33: ...33 1 1 1 1 1 1 1 1 1 5 VT 1689_IM_Bel indd 33 21 06 2013 11 19 17...
Страница 35: ...35 VT 1689_IM_Bel indd 35 21 06 2013 11 19 17...
Страница 36: ...36 3 1 1 VT 1689_IM_Bel indd 36 21 06 2013 11 19 17...
Страница 37: ...37 5 VT 1689_IM_Bel indd 37 21 06 2013 11 19 17...
Страница 42: ...42 2 3 100 50 10 12 2 3 1 2 G 16 10 29 16 29 10 VT 1689_IM_Bel indd 42 21 06 2013 11 19 18...
Страница 55: ...55 VT 1689_IM_Bel indd 55 21 06 2013 11 19 19...
Страница 56: ...56 3 I 1 1 VT 1689_IM_Bel indd 56 21 06 2013 11 19 19...
Страница 57: ...57 5 VT 1689_IM_Bel indd 57 21 06 2013 11 19 19...
Страница 64: ...64 1 1 1 1 1 1 1 1 1 5 VT 1689_IM_Bel indd 64 21 06 2013 11 19 20...
Страница 66: ...66 i VT 1689_IM_Bel indd 66 21 06 2013 11 19 20...
Страница 67: ...67 3 1 1 VT 1689_IM_Bel indd 67 21 06 2013 11 19 20...
Страница 68: ...68 5 VT 1689_IM_Bel indd 68 21 06 2013 11 19 20...
Страница 73: ...73 12 2 3 1 2 G 16 10 i 29 16 29 i i 10 VT 1689_IM_Bel indd 73 21 06 2013 11 19 21...