![Vitek Airo2 VT-2173 Скачать руководство пользователя страница 38](http://html1.mh-extra.com/html/vitek/airo2-vt-2173/airo2-vt-2173_manual-instruction_1035735038.webp)
БЕЛАРУСКI
38
два гукавых сігналы і індыкатар
уключэння (40) "ВКЛ" будзе міргаць.
Функцыі кнопак на панэлі кіравання
Заўвага:
Кнопкі на пульце
дыстанцыйнага кіравання цалкам
супадаюць з кнопкамі на панэлі кіравання.
Кожны націск кнопкі суправаджаецца
гукавым сігналам.
Кнопка "ВКЛ/ХУТКАСЦЬ"
Для ўключэння прылады націсніце
кнопку (22) "ВКЛ/ХУТКАСЦЬ", прагучыць
гукавы сігнал. Прылада ўключыцца ў
рэжым сярэдняй хуткасці паветранага
струменя, пры гэтым уключацца
наступныя светлавыя індыкатары:
індыкатар сярэдняй хуткасці паветранага
струменя (29) "СЕРАД", рэжыму іянізацыі
(27), рэжыму працы "ЗВЫЧАЙНЫ" (37)
і індыкатар уключэння (40) "ВКЛ". Праз
3 секунды прылада ўключыцца ў рэжым
мінімальнай хуткасці паветранага
струменя, пры гэтым загарыцца
індыкатар (28) "НІЗ".
Пры дапамозе кнопкі (22) "ВКЛ/
ХУТКАСЦЬ", вы можаце вылучыць
хуткасць паветранага струменя:
высокую ("
ВЫШ
"), сярэднюю ("СЕРАД")
або нізкую ("НІЗ"), пры гэтым на дысплеі
ўключыцца адпаведны індыкатар (28),
(29) або (30).
Кнопка "ВЫКЛ"
Пры націску кнопкі (26) "ВЫКЛ" прылада
пяройдзе ў рэжым чакання. Індыкатар
уключэння (40) "ВКЛ" пачне міргаць.
Заўвага: Пры націску кнопкі (26) "ВЫКЛ" у
рэжыме абагравання прылада пяройдзе
ў рэжым чакання прыблізна праз 10
секунд.
Кнопка "ПАВАРОТ ЖАЛЮЗІ"
Пры націску кнопкі (24) "ПАВАРОТ
ЖАЛЮЗІ" жалюзі пачнуць паварочвацца,
пры гэтым уключыцца індыкатар
павароту жалюзі (31). Для адключэння
функцыі павароту жалюзі націсніце
дадзеную кнопку яшчэ раз, індыкатар
(31) згасне.
Кнопка "АСТУДЖЭННЕ/
УВІЛЬГАТНЕННЕ"
Для ўключэння рэжыму астуджэння/
увільгатнення націсніце кнопку (19)
" А СТ УД ЖЭ Н Н Е / У В І Л Ь ГАТ Н Е Н Н Е " ,
пры гэтым прагучыць гукавы сігнал,
і ўключыцца адпаведны светлавы
індыкатар (32). Для адключэння
рэжыму астуджэння/увільгатнення
націсніце дадзеную кнопку яшчэ раз. У
выпадку недастатковай колькасці вады
ў рэзервуары (13), помпа выключыцца
прыблізна праз 40 секунд, і вы пачуеце
гукавы сігнал.
Кнопка "ТАЙМЕР"
Пры дапамозе кнопкі (20) "ТАЙМЕР"
вы можаце ўсталяваць час выключэння
прылады ў дыяпазоне ад 0,5 да 7, 5 гадзін
з інтэрвалам 0,5 гадзіны. Час выключэння
прылады будзе адлюстроўвацца пры
дапамозе светлавых індыкатараў (33).
Кнопка "НАГРЭЎ"
У рэжыме астуджэння праз 5 секунд
пасля націску кнопкі "НАГРЭЎ" (21)
уключыцца рэжым абагравання. Пры
дапамозе дадзенай кнопкі вы можаце
ўсталяваць адзін з двух рэжымаў
абагравання (1000Вт і 2000Вт), пры гэтым
уключыцца светлавы індыкатар таго або
іншага рэжыму (34), (36), або адключыць
абаграванне. Пры адключэнні рэжыму
абагравання прылада ўключыцца ў
рэжым астуджэння.
Заўвага:
У рэжыме абагравання кнопка
выбару рэжыму працы (25) "РЭЖЫМ"
і кнопка выбару хуткасці паветранага
струменя (22) "ВКЛ/ХУТКАСЦЬ" не
актыўныя.
2173.indd 38
2173.indd 38
17.07.2008 9:55:56
17.07.2008 9:55:56
Содержание Airo2 VT-2173
Страница 2: ...2 2173 indd 2 2173 indd 2 17 07 2008 9 55 54 17 07 2008 9 55 54...
Страница 13: ...13 16 13 17 2173 indd 13 2173 indd 13 17 07 2008 9 55 55 17 07 2008 9 55 55...
Страница 18: ...18 16 13 17 ON 7 40 2173 indd 18 2173 indd 18 17 07 2008 9 55 55 17 07 2008 9 55 55...
Страница 32: ...32 16 13 17 7 ON 40 2173 indd 32 2173 indd 32 17 07 2008 9 55 56 17 07 2008 9 55 56...
Страница 37: ...37 I 16 13 17 7 ON 2173 indd 37 2173 indd 37 17 07 2008 9 55 56 17 07 2008 9 55 56...
Страница 48: ...2173 indd 48 2173 indd 48 17 07 2008 9 55 56 17 07 2008 9 55 56...