
32
33
by
by
МерЫ БЯСПеКІ І рЭКаМендаЦЫІ Па ЭКСПЛУаТаЦЫІ
Перад выкарыстаннем электрычнага чайніка ўважліва азнаёмцеся з кіраўніцтвам па эксплуатацыі і
захавайце яго для выкарыстання ў будучыні.
• Выкарыстоўвайце электрычны чайнік толькі па яго
прамым прызначэнні, як вызначана ў дадзенай
інструкцыі.
• Няправільнае выкарыстанне чайніка можа
прывесці да яго паломкі, прычынення шкоды
карыстальніку ці яго маёмасці і не з’яўляецца
гарантыйным выпадкам.
• Чайнік прызначаны толькі для падагрэву і
кіпячэння пітнай вады, забаронена падаграваць ці
кіпяціць любыя іншыя вадкасці.
• Пераканайцеся, што працоўная напруга элек
-
трычнага чайніка, якая паказана на этыкетцы,
адпавядае напруге электрасеткі.
• Вілка шнура сілкавання мае кантакт зазямлення,
устаўляйце яе ў электрычную разетку,
• якая мае надзейны кантакт зазямлення. Пры
кароткім замыканні зазямленне паніжае рызыку
паражэння электрычным токам.
• Звярніцеся да спецыяліста-электрыка, калі вы
не ўпэўнены ў тым, што вашы разеткі правільна
ўсталяваны ці заземлены.
• Каб пазбегнуць узнікнення пажару, забараняецца
выкарыстоўваць «перахаднікі», прызначаныя для
падлучэння сеткавай вілкі да электрычнай разеткі,
якая не мае кантакта зазямлення.
• Пры іскрэнні ў электрычнай разетцы і наяўнасці
паху гару, выміце вілку шнура сілкавання з разеткі
і звярніцеся ў арганізацыю, якая абслугоўвае
вашу хатнюю электрычную сетку.
• Пры з’яўленні дыму з корпусу чайніка, віміце вілку
шнура сілкавання з электрычнай разеткі і прыміце
меры да нераспаўсюджання агню.
• Забаранаяецца выкарыстоўваць электрычны
чайнік па-за памяшканнямі.
• Не рэкамендуецца выкарыстоўваць прыладу
падчас навальніцы.
• Не стаўце на колбу чайніка староннія прадметы.
• Аберагайце прыладу ад удараў, падзенняў, вібра
-
цый і іншых механічных уздзеянняў.
• Не астаўляйце электрычны чайнік, які ўключаны у
сетку, без нагляду.
• Не выкарыстоўвайце электрычны чайнік зблізку
ад кухоннай ракавіны, ў ванных памяшканнях,
каля басейнаў ці іншых ёмістасцяў, якія напоўне
-
ны вадой.
• Не выкарыстоўвайце электрычны чайнік у
непасрэднай блізкасці ад награвальных прылад,
крыніц цяпла ці адкрытага полымя.
• Забараняецца выкарыстоўваць электрычны чайнік
ў месцах, дзе выкарыстоўваюцца ці распыляюцца
аэразолі, а таксама зблізку ад лёгкаўзгаральных
вадкасцяў.
• Усталёўвайце электрычны чайнік на роўную і
ўстойлівую паверхню, не стаўце яго на край стала.
Не дапушчайце, каб шнур сілкавання звешваўся
са стала, а таксама сачыце, каб ён не дакранаўся
да гарачых паверхняў і вострых кромак мэблі.
• Не накіроўвайце носік чайніка на драўляную
мэблю, кнігі, на рэчы, якія могуць папсавацца ад
вільгаці ці гарачай пары.
• Забараняецца дакранацца да шнура сілкавання і
вілкі шнура сілкавання мокрымі рукамі.
• Не ўключайце чайнік без вады, пасля напаўнення
чайніка шчыльна зачыняйце вечка.
• Сачыце, каб узровень вады ў чайніку быў не
вышэй, чем максімальная адмеціна «MAX». Калі
ўзровень вады будзе вышэй, чым максімальная
адмеціна, кіпячая вада можа выплюхнуцца з
чайніка падчас кіпячэння.
• Каб пазбегнуць атрымання апёка гарачай парай,
не нахінайцеся над носікам чайніка.
• Забараняецца адкрываць вечку чайніка падчас
кіпячэння вады.
• Паверхня колбы чайніка і награвальнага элемента
можа мець дастаткова высокую тэмпературу.
Будзьце асцярожнымі і акуратнымі пры кантакце
з нагрэтымі паверхнямі чайніка. Бярыце чайнік за
ручку.
• Будзьце асцярожнымі падчас пераносу чайніка,
які напоўнены кіпенем. Асцярожна выліваючы
ваду з чайніка, не нахіляйце чайнік рэзка, пры
неакуратным выкарыстанні чайніка вы можаце
атрымаць апёк гарачай вадой.
• Адключайце чайнік ад электрычнай сеткі перед
чысткай ці ў тым выпадку, калі вы ім не кары
-
стаецеся. Падчас адключэння прылады ад сеткі
трымайцеся толькі за вілку шнура сілкавання і
акуратна вымайце яе з электрычнай разеткі, не
цягніце за шнур сілкавання — гэта можа прывесці
да пашкоджання шнура сілкавання ці разеткі і
вызваць кароткае замыканне.
• Каб пазбегнуць удара электрычным токам не
апускайце электрычны чайнік у ваду ці любыя
іншыя вадкасці.
• Забараняецца памяшчаць электрычны чайнік ў
пасудамыйную машыну.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца ў
якасці пакавання, без нагляду.
УВаГа!
Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі
пакетамі ці пакавальнай плёнкай.
небяспека
удушша!
• Электрычны чайнік не прызначаны для выкары
-
стання дзецьмі.
Содержание BR2800YE
Страница 21: ...brayer su ...