52
Беларуская
3. Пакладзіце прадукты у чару (3), паводле рэцэпту
(гл. кнігу рэцэптаў).
Нататка:
•
Сачыце за тым, каб інгрэдыенты і вадкасці,
пакладзеныя ў чару (3), не былі вышэй адзнакі
максімальнага ўзроўню «10» і не ніжэй адзнакі
мінімальнага ўзроўню «2».
•
Адзнака максімальнага ўзроўню для каш (акрамя
рысу) – «8».
Агульны прыклад закладкі прадуктаў і вады (у
якасці прыкладу разгледжаны рыс):
•
Адмерайце рыс мернай шкляначкай (19) (у адной
мернай шкляначцы прыблізна 160 гр. рысу),
прамыйце яго і засыпце ў чару (3).
•
Узровень вады, неабходны для вызначанай
колькасці рысу (вымеранага ў шкляначках
«CUP»), паказаны на шкале ўсярэдзіне чары (3).
•
Наліце ваду да адпаведнай адзнакі.
Прыклад:
•
Насыпаўшы чатыры мерных шкляначкі рысу, ваду
неабходна наліць да пазнакі «4 CUP».
•
Для вадкіх малочных каш рэкамендуем
выкарыстоўваць рыс і ваду ў прапорцыі 1:3.
4. Усталюйце чару (3) у працоўную камеру прылады.
Пераканайцеся ў тым, што знешняя паверхня
чары чыстая і сухая, а сама чара устаноўлена
без перакосаў і шчыльна датыкаецца да паверхні
награвальнага элемента (4).
Нататка:
•
Не выкарыстоўвайце чару (3) для мыцця
круп і не рэжце ў ёй прадукты, гэта можа
пашкодзіць антыпрыгарнае пакрыццё,
•
Пераканайцеся, што ў працоўнай камеры і
на дне чары (3) няма пабочных прадметаў,
забруджванняў або вільгаці,
•
Перад выкарыстаннем вытрыце вонкавую
паверхню і дно чары (3) насуха,
•
У сярэдзіне награвальнага элемента (4)
знаходзіцца датчык тэмпературы (5). Сачыце
за тым, каб вольнаму перамяшчэнню датчыка
нішто не замінала.
5. Калі Вы гатуеце прадукты на пары, наліце ваду
ў чару (3) так, каб кіпячая вада не дакраналася
дна латка (18). Змясціце прадукты ў латок (18) і
ўстанавіце яго ў чару (3).
6. Зачыніце вечка (10) да пстрычкі.
7. Устаўце раздым сеткавага шнура ў гняздо (12),
а вілку сеткавага шнура ўстаўце ў разетку. Пры
гэтым прагучыць гукавы сігнал, на дысплеі (15)
з’явяцца знакі «--:--».
Нататка:
•
Калі прылада не выкарыстоўваецца на працягу
30 секунд, то яна аўтаматычна пяройдзе ў
рэжым чакання, прагучыць гукавы сігнал,
знакі працоўных праграм згаснуць, на дысплеі
з’явяцца знакі «- -».
8. Усталюйце ручку блакіроўкі вечка (16) у
становішча .
9. Націсніце кнопку (29) «МЕНЮ», на дысплеі
адлюструецца знак праграмы прыгатавання
«Смажыць», які мігціць, і знакі часу «0:25».
10. Абярыце праграму прыгатавання, паслядоўна
націскаючы кнопку (29) «МЕНЮ» або з дапамогай
кнопак (27) «-» і (30) «+». Індыкатар адпаведнай
праграмы будзе міргаць, таксама на дысплеі
будзе адлюстроўвацца час працы праграмы,
усталяваны па змаўчанні і ціск, пры якім будзе
праходзіць прыгатаванне прадукта (гл. табліцу
«Праграмы прыгатавання»).
11. Час прыгатавання ў прапанаваных праграмах
усталяваны па змаўчанні, але можа вар’іравацца.
Для змены часу прыгатавання націсніце на
кнопку «Час» (25), на дысплеі з’явіцца індыкатар
« » і лічбавае значэнне гадзін будзе міргаць.
12. Усталюйце лічбавае значэнне гадзін з дапамогай
кнопак (27) «-» і (30) «+», для пацверджання
выбару націсніце на кнопку «Час» (25), затым
усталюйце лічбавае значэнне хвілін.
Нататка:
•
Налада часу прыгатавання не даступная для
праграм «Рыс» і «Плоў».
13. З дапамогай кнопкі «Ціск/Выпуск пары» (32) вы
можаце ўключыць або наадварот адключыць
функцыю прыгатавання пры павышаным ціску
(гл. табліцу «Праграмы прыгатавання»). Індыкатар
«
» сведчыць аб тым, што ўсярэдзіне працоўнай
камеры ёсць ціск.
14. Пры
неабходнасці
наладзьце
функцыю
адкладзенага старту. Для гэтага націсніце на кнопку
(24) «Адкладзены старт», пры гэтым на дысплеі
пачне міргаць індыкатар « » i лічбавае значэнне
гадзін. Кнопкамі (27) «-» і (30) «+» усталюйце
лічбавае значэнне гадзін, для пацверджання
выбару націсніце на кнопку (24) «Адкладзены
старт», затым усталюйце лічбавае значэнне хвілін.
15. Прапусціце дадзены крок, калі жадаеце пачаць
прыгатаванне неадкладна.
Нататка:
•
Функцыя адкладзенага старту не даступная для
праграм «Выпечка», «Смажыць» і «Разагрэў».
16. Для
ўключэння
праграмы
прыгатавання
прадуктаў націсніце кнопку (28) «СТАРТ». На
дысплеі (15) будзе адлюстроўвацца пакінуты час
працы і раздзяляльныя кропкі будуць міргаць.
17. Калі вы актывавалі функцыю адкладзенага старту,
на дысплеі (15) адлюструецца знак адкладзенага
старту «
», пасля ўключэння прылады ў рэжым
прыгатавання прадуктаў знак «
» пагасне.
Нататка:
•
Каб
выключыць
праграму
прыгатавання,
націсніце і ўтрымлівайце кнопку (31) «СТАРТ/
Падагрэў» на працягу 3-х секунд.
VT-4208.indd 52
24.12.2013 9:41:29