![Vitek VT-2542 GY Manual Instruction Download Page 34](http://html1.mh-extra.com/html/vitek/vt-2542-gy/vt-2542-gy_manual-instruction_1035588034.webp)
34
Беларуская
–
Уключыце прыладу, націснуўшы кнопку (3),
пры гэтым загарыцца індыкатар (2) сіняга
колеру.
–
Завяршыце працу з прыладай, паўторна
націснуўшы кнопку (3).
Нататка:
Заўсёды выключайце машынку ў перапынках
падчас працы.
Перад заменай насадкі выключайце машынку
і, калі машынка працуе ад сеткі, вымайце
сеткавы адаптар з разеткі.
Cтрыжка валасоў
–
Валасы павінны быць чыстымі і сухімі.
–
Перад
пачаткам
стрыжкі
ўключыце
машынку кнопкай (3) і пераканайцеся,
што прылада працуе без збояў, а ход
лёзаў плаўны. Пры лішку на лёзах масла,
вытрыце яго пры дапамозе сухой тканіны.
–
Выключыце прыладу, націснуўшы кнопку
(3), затым устанавіце насадку-расчоску (6).
–
Пасадзіце чалавека такім чынам, каб
яго галава была прыкладна на ўзроўні
вашых вачэй, прычыніце плечы ручніком,
расчашыце валасы пры дапамозе расчоскі
(14).
–
Уключыце прыладу кнопкай (3).
Напамінак
•
Зразайце невялікую колькасць валасоў
за адзін праход, да ўжо падстрыжанага
ўчастку заўсёды можна вярнуцца і
дадаткова ўкараціць валасы.
•
Расчэсвайце валасы расчоскай (14) для
выяўлення няроўных пасмаў.
•
Для першага разу лепш пакінуць пасля
стрыжкі даўжэйшыя валасы.
•
Па меры асваення прылады Вы зможаце
самастойна мадэліраваць неабходныя
прычоскі.
Крок 1
Устанавіце насадку-расчоску (6) у становішча
«3» ці «6». Уключыце машынку кнопкай
(3). Трымайце машынку такім чынам, каб
лёзы былі накіраваныя ўгару. Пачынайце
стрыжку з ніжняй часткі галавы. Павольна
перамяшчайце машынку па кірунку ўгару.
Падстрыжыце ўсе валасы знізу задняй часткі
галавы і каля вушэй (мал. 1, 2, 3).
Крок 2
Адключыце машынку кнопкай (3), устанавіце
насадку ў становішча «9» ці «12», уключыце
машынку і працягвайце стрыгчы валасы
бліжэй да макушкі (мал.4).
Крок 3 - стрыжка ў вобласці скроняў
Адключыце машынку, устанавіце насадку ў
становішча «3» ці «6» і падстрыжыце валасы
на скронях. Затым устанавіце яе ў становішча
«9» ці «12» і працягвайце стрыжку ў кірунку да
макушкі.
Крок 4 - стрыжка ў вобласці цемені
Выкарыстоўваючы
насадку-расчоску
у
становішчы «9» ці «12», стрыжыце валасы па
кірунку ад макушкі да цемені, супраць кірунку
росту валасоў.
•
Валасы можна стрыгчы супраць кірунку
росту і па кірунку росту, але ўлічыце,
што валасы, падстрыжаныя супраць
кірунку росту, будуць карацей за валасы,
падстрыжаныя па кірунку росту.
•
Устанаўлівайце насадку-расчоску (6) у
становішча «3» і «6» для вельмі кароткай
стрыжкі. Каб пакінуць даўжэйшыя валасы,
выкарыстоўвайце насадку (7).
•
Каб
пакінуць
даўжэйшыя
валасы,
заціскайце пасмы валасоў паміж пальцамі
і састрыгайце іх машынкай (мал. 5).
•
Можна
выкарыстоўваць
расчоску
(14): прыўздымайце пасмы валасоў
і састрыгайце іх машынкай па-над
расчоскай (мал. 6).
•
Заўсёды пачынайце стрыжку з задняй
часткі галавы.
•
Расчэсвайце валасы расчоскай (14) для
выяўлення няроўных пасмаў.
•
Выкарыстоўвайце
нажніцы
для
падраўноўвання валасоў.
Крок 5 - заключная частка
У заключнай стадыі мадэліравання прычоскі
зніміце
насадку-расчоску,
разгарніце
машынку лёзамі ў бок валасоў і акуратна
падраўнуйце валасы на скронях і на шыі (мал.
7). Не націскайце моцна на машынку, пры
кантакце адкрытых лёзаў са скурай можна
нанесці сабе траўму ці парэзы.
Конусападобная стрыжка
Устанавіце неабходную насадку-расчоску
і пачніце стрыжку з задняй часткі галавы ў
кірунку да макушкі. Падстрыжыце валасы
VT-2542.indd 34
12.09.2013 17:09:35