31
БЕЛАРУСкI
Ультрагукавы ўвільгатняльнік паветра MW-3554
Апісанне
1. Вечка з соплам для выйсця пары
2. Рэзервуар для вады
3. Акно ўзроўня вады
4. Вечка рэзервуара для вады
5. Працоўная камера з распыляльнікам
6. Рэгулятар інтэнсіўнасці выйсця пары
7. Індыкатар сілкавання/адсутнасці вады
8. Выключальнік сілкавання «0/I»
9. Шчотачка для чысткі распыляльніка
МЕРЫ БЯСПЕкІ
Перад пачаткам эксплуатацыі прыбора ўважліва азнаёмцеся з сапраўднай інструкцыяй па
эксплуатацыі ўвільгатняльніка паветра і захоўвайце яе на працягу ўсяго тэрміна эксплуатацыі.
• Перад уключэннем пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае працоўнай
напрузе прылады.
• Усталёўвайце ўвільгатняльнік на роўнай, вільгацятрывалай паверхні. Адлегласць да сцен
павінна быць не меней 15 см.
• Не накіроўвайце сопла ўвільгатняльніка на мэблю, электрапрыборы, кнігі і на прадметы, якія
могуць быць пашкоджаны вільгаццю.
• Не размяшчайце ўвільгатняльнік у месцах, схільных уздзеянню прамых сонечных прамянёў,
высокіх тэмператур, а таксама зблізку кампутараў ці адчувальнай электроннай тэхнікі.
• Не пакідайце прыбор без нагляду ў зачыненым памяшканні, у адваротным выпадку на мэблі
і сценах можа ўтварыцца кандэнсат, таму дзверы ў памяшканне, дзе працуе ўвільгатняльнік,
рэкамендуецца трымаць прыадчыненымі.
• Забараняецца выкарыстоўваць увільгатняльнік па-за памяшканнямі.
• Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць увільгатняльнік у якасці цацкі.
• Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі
магчымасцямі. У вылучных выпадках асоба, якая адказвае за іх бяспеку, павінна даць ад-
паведныя і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне прылады і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
• Не ўключайце ўвільгатняльнік без вады, і адключыце яго, як толькі ў рэзервуары скончыцца вада.
• Не выкарыстоўвайце газаваную ваду і парфумерныя дадаткі.
• Перад здыманнем рэзервуара для вады не забудзьцеся адключыць прыбор ад сеткі.
• Не зачыняйце сопла (адтуліну) для выйсця пары і не дапушчайце траплення ў яго старонніх
прадметаў.
• Не апускайце корпус прыбора, сеткавы шнур ці вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя
вадкасці.
• Не перасоўвайце і не нахіляйце прыбор падчас працы.
• Заўсёды адключайце прыбор ад сеткі і вылівайце ваду з рэзервуара падчас чысткі ці калі вы
не карыстаецеся ўвільгатняльніком.
• Перш чым перанесці прыбор у іншае месца, адключыце яго ад сеткі.
• Не датыкайцеся да вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі.
• Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва агледзьце сеткавы шнур і пераканайцеся, што ён
не пашкоджаны. Не выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік пры пашкоджаным сеткавым шнуры.
• Не разбірайце прыбор самастойна, у выпадку выяўлення няспраўнасці звярніцеся ў
найблізкі аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
• Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора, не дапушчайце з'яўлення драпін на распыляльніку.
31
31
MW_3554_Instr.indd 31
30.01.2013 11:27:32