4
BE
Устаноўка
•
Не ўстанаўлівайце кандыцыянер на няўстойлівай паверхні або
ў месцы, дзе існуе небяспека яго падзення.
•
Пры ўстаноўцы або перамяшчэнні кандыцыянера звярніцеся ў
аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
•
Трывала ўстанавіце панэль і накрыўку блока кіравання.
•
Не ўстанаўлівайце кандыцыянер у месцах захоўвання
лёгкаўзгаральных вадкасцей або газаў, напрыклад бензіну,
прапану, растваральніку і г.д.
•
Пераканайцеся, што падчас устаноўкі кандыцыянера трубка і
кабель сілкавання, якія злучаюць унутраны і вонкавы блокі, не
былі нацягнуты занадта туга.
•
Выкарыстоўвайце стандартны аўтаматычны выключальнік і
засцерагальнік, якія адпавядаюць класу кандыцыянера.
•
Нельга ўводзіць паветра або газ у сістэму без дабаўлення
пэўнага холадагенту.
•
Выкарыстоўвайце негаручы газ (азот), каб праверыць ўцечкі і
ачысціць паветра. Карыстанне сціснутым паветрам або
гаручым газам можа прывесці да пажару або выбуху.
•
Моцна замацуйце кабелі ў месцах унутранага і вонкавага
падлучэнняў, пралажыце кабель так, каб нацяжэнне не
адключыла яго ад злучальных клем. Няправільнае або
няшчыльнае падлучэнне можа прывесці да перагрэву або
ўзгарання.