42
BE
Інструкцыя па эксплуатацыі
дакранайцеся да іх, пакуль яны не астудзяцца.
Усталяванне шліфавальнага/адразнога дыска (8)
Зважайце на памеры шліфавальнага дыска (8).
Унутраны дыяметр дыска павінны адпавядаць
памерам унутранага фланца (7), без наяўнасці
зазораў. Не выкарыстоўвайце памяньшальныя
перахаднікі ці адаптары. Пры выкарыстанні
адразнога дыска неабходна пераканацца ў тым,
каб кірунак стрэлкі кручэння на адразным дыску і
кірунак кручэння машыны (кірунак стрэлкі кручэння
на шпіндзельнай галоўцы) паказвалі ў адным кірунку.
∙
Заціснуць шпіндзель націскам пімпкі заціску
шпіндзеля (3) (толькі пасля поўнага спынення
прылады!).
∙
Адшрубаваць вонкавы фланец (9).
∙
Усталяваць дыск (8) на ўнутраны фланец (7).
∙
Нашрубаваць вонкавы фланец (9) і зацягнуць з
дапамогай ключа для круглых гаек з адтулінамі (16).
[F3]
Перад уключэннем пераканайцеся ў тым, што
шліфавальны дыск дакладна ўсталяваны і можа
вольна круціцца.
УКЛЮЧЭННЕ/ВЫКЛЮЧЭННЕ [F4]
Машына абсталявана пімпкай блакавання (1) для
выключэння выпадковага запуску.
Уключэнне
Для ўключэння машыны націснуць пімпку блакавання
(1) і выключальнік «уключана/выключана» (5).
Выключэнне
Адпусціць выключальнік «уключана/выключана» (5).
ДАПАМОЖНІК ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
Шліфаванне [F5]
Найлепшыя вынікі дасягаюцца пры шліфаванні
пад вуглом ад 30° да 40°. Перасоўвайце машыну
ўзад ды ўперад з лёгкім націскам. Такім чынам,
загатоўка не нагрэецца занадта, абескаляроўванне
не адбудзецца і разоры ня ўзнікнуць.
Адразны дыск не павінны выкарыстоўвацца для
чарнавой апрацоўкі ні ў якім разе.
Рэзанне [F6]
Падчас рэзання не націскаць, не нахіляць і не
разгойдваць. Працаваць з ўмеранай хуткасцю
падачы, адпаведнай матэрыялуб які апрацоўваецца.
Істотным
з’яўляецца
кірунак,
у
якім
ажыццяўляецца рэзанне.
Кручэнне машыны заўсёды павінна ажыццяўляцца
ў напрамку, які адваротным кірунку руху, таму ніколі
не рухайце машыну ў зваротны бок. У адваротным
выпадку існуе небяспека некантралюемага выкіду з
разрэзу.
Пры рэзанні профіляў ці простакутных труб лепш
пачынаць з найменшага сячэння.
АБСЛУГОЎВАННЕ І ЗАХАВАННЕ
АСЦЯРОЖНА! Перш чым пачаць
працу з інструментам, дастаньце
сеткавай штэпсель.
∙
Утрымоўвайце прыбор і вентыляцыйныя адтуліны
(ёсць у наяўнасці) ў чысціні. Рэгулярная ачыстка і
абслугоўванне гарантуюць высокую эфектыўнасць і
працяглую эксплуатацыю iнструмента.
∙
У выпадку выхаду з ладу, нягледзячы на
здзейсненыя ўмовы вытворчасці і выпрабаванняў,
рамонт павінен выконвацца ў афіцыйным сэрвісным
цэнтры IVT.
∙
Усе гайкі, ніты і шрубы павінны быць шчыльна
зацягнуты.
∙
Замяніце пашкоджаныя ці зношаныя дэталі.
∙
Захоўваеце інструмент у сухім недаступным
для дзяцей месцы, на бяспечнай адлегласці ад
лёгкаўзгаральных матэрыялаў.
∙
Пазбягайце траплення вады на інструмент!
Указанні па чыстцы
Тэхнічнае абслугоўванне складаецца з чысткі
машыны ад забруджвання ды пылу напрыканцы
працы, а таксама замену зношаных карбонавых
шчотак.
∙
Ачысціць корпус вільготнай тканінай і даць
прыладзе высахнуць. Забараняецца выкарыстанне
растваральнікаў і іншых агрэсіўных рэчываў.
АХОВА НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ
Другаснае выкарыстанне сыравіны
замест выкідвання яго ў смецце!
Інструмент, дадатковыя прылады і ўпакоўка
падлягаюць экалагічна чыстай утылізацыі.
Пластыкавыя
элементы
адпраўляюцца
на
класіфікаваную перапрацоўку.
Данае кіраўніцтва па эксплуатацыі надрукавана на
другаснай паперы, якая не змяшчае хлор.
Summary of Contents for AG-230-RC
Page 6: ...6 AG 230 RC 5 1 2 10 3 6 4 8 ...
Page 7: ...7 F2 F4 F3 F6 F5 F1 4 12 11 6 7 9 4 11 12 8 14 5 1 ...
Page 106: ......
Page 107: ......