![BRAYER BR3300 Instruction Manual Download Page 17](http://html.mh-extra.com/html/brayer/br3300/br3300_instruction-manual_2806038017.webp)
32
33
bY
bY
пашкоджання і вызваць кароткае замыканне.
• Не дакранайцеся да корпусу прылады, шнура
сілкавання і вілцы шнура сілкавання мокрымі
рукамі.
• Падчас працы прылады трымайце яе толькі ў зоне
ручкі, не дакранайцеся да працоўнай паверхні.
• Не дапушчайце судотыкі гарачых паверхняў
прылады з тварам, шыяй і іншымі часткамі цела.
Працоўная паверхня застаецца гарачай некаторы
час пасля адключэння прылады ад электрасеткі.
Будзьце асцярожныя!
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца ў
якасці пакавання, без нагляду.
УВаГа!
Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі
пакетамі ці пакавальнай плёнкай.
небяспека
удушша!
• Будзьце асабліва ўважлівымі, калі зблізку ад
прылады, якая працуе, знаходзяцца дзеці ці
асобы з абмежаванымі мажлівасцямі.
• Падчас працы і ў перапынках паміж працоўнымі
цыкламі трымайце прыладу ў месцах,
недасягальных для дзяцей.
• Прылада не прызначана для выкарыстання
асобамі (уключаючы дзяцей) з паніжанымі
фізічнымі, псіхічнымі або разумовымі
здольнасцямі або пры адсутнасці ў іх досведу і
ведаў, калі яны не знаходзяцца пад кантролем
або не праінструктаваны аб выкарыстанні
прылады асобай, якая адказвае за іх бяспеку.
• Перыядычна правярайце цэласнасць шнура
сілкавання.
• Пры пашкоджанні шнура сілкавання яго замену,
у пазбяганне небяспекі, павінны праводзіць
вытворца, сервісная служба ці падобны
кваліфікаваны персанал.
• Забараняецца самастойна рамантаваць прыладу.
Не разбірайце прыладу самастойна, пры
ўзнікненні любых няспраўнасцяў, а таксама пасля
падзення прылады выключыце яе з электрычнай
разеткі і звярніцеся ў сервісны цэнтр.
• Ў пазбяганне пашкоджанняў перавазіце прыладу ў
завадскім пакаванні.
• Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных для
дзяцей і людзей з абмежаванымі мажлівасцямі.
ПрЫЛада ПрЫЗнаЧана ТоЛЬКІ дЛЯ ПаБЫТа
-
ВаГа ВЫКарЫСТаннЯ
Перад ПерШЫМ ВЫКарЫСТаннеМ
Пасля транспартыроўкі ці захоўвання прылады
пры адмоўнай тэмпературы, распакуйце яе і
пачакайце 3 гадзіны перад выкарыстаннем.
• Распакуйце прыладу і выдаліце ўсе пакавальныя
матэрыялы.
• Зберажыце завадское пакаванне.
• Праверце камплектацыю.
• Азнаёмцеся з мерамі бяспекі і рэкамендацыямі па
эксплуатацыі.
• Аглядзіце прыладу на наяўнасць пашкоджанняў,
пры наяўнасці пашкоджанняў не ўключайце яе ў
сетку.
• Пераканайцеся, што параметры напругі прылады
адпавядаюць параметрам электрычнай сеткі.
Пры выкарыстанні прылады ў электрычнай сетцы
чашчынёй 60 Гц. ніякія дадатковая дзеянні не
патрабуюцца.
• Пратрыце прыладу чыстай, злёгку вільготнай
тканінай для выдалення пылу, пасля чаго
вытрыце насуха.
• Падчас эксплуатацыі прылады разматайце шнур
сілкавання на ўсю его даўжыню.
ВЫКарЫСТанне
• У камплект пастаўкі ўваходяць:
-
насадка — выпрамнік (1)
-
электраабцугі дыяметрам 19 мм (6)
-
электраабцугі ў форме «пясочны гадзіннік» (7)
-
электраабцугі конусныя (8)
• Абярыце неабходную насадку (1, 6, 7, 8) і
ўсталюйце яе ў корпус прылады да спрацоўвання
фіксатара (9), пераканайцеся, што насадка
надзейна зафіксавана.
• Каб зняць насадку (1, 6, 7, 8), націсніце і
ўтрымлівайце фіксатар (9), выміце насадку (1, 6,
7, 8) з корпуса прылады.
• Каб забяспечыць аптымальныя вынікі, вымыйце
валасы шампунем, вытрыце іх сухім ручніком,
прасушыце фенам і расчашыце. Затым
прыступіце да ўкладкі.
наСадКа-ВЫПраМнІК ВаЛаСоў (1)
• Выкарыстоўвайце насадку (1) для выпрамлення
здаровых, нефарбаваных і не завітых хімічным
спосабам валасоў.
• Калі валасы ўжо пафарбаваныя ці падвяргаліся
хімічнай завіўцы, карыстацца выпрамніком
рэкамендуецца толькі зрэдку.
• Для атрымання найлепшага выніку валасы
павінны быць чыстымі і сухімі.
• Электраабцугі не прызначаны для выкарыстання
дзецьмі.
• Здзяйсняйце нагляд за дзецьмі каб не дапусціць
выкарыстання прылады ў якасці цацкі.
• Не дзваляйце дзецям дакранацца да працоўнай
паверхні, корпуса прылады, шнура сілкавання ці
вілцы шнура сілкавання падчас працы прылады.
Summary of Contents for BR3300
Page 20: ......
Page 21: ...brayer su ...