![Vitek VT-3603 W Скачать руководство пользователя страница 34](http://html1.mh-extra.com/html/vitek/vt-3603-w/vt-3603-w_manual-instruction_1036080034.webp)
34
Беларуская
•
Устанаўлівайце нож рэжучым бокам у кірунку да
рашоткі. Калі нож будзе ўсталяваны няправільна,
ён не будзе выконваць функцыю рубкі.
•
Рашотка
з
буйнейшымі
адтулінамі
(11)
падыходзіць для перапрацоўкі сырога мяса,
гародніны, сухафруктаў, сыра, рыбы і т.п.
•
Рашотка з дробнымі адтулінамі (12)
падыходзіць для перапрацоўкі як сырога, так
і прыгатаванага мяса, рыбы і т.п.
4. На корпус галоўкі мясасечкі (3) усталюйце латок
для прадуктаў (2) (мал. 3).
5. Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
6. Уключыце прыладу, націснуўшы на кнопку (7).
7. Падчас працы карыстайцеся толькі штурхачом (1).
Заўвагі:
-Для паляпшэння працэсу перапрацоўкі мяса
наразайце яго палоскамі ці кубікамі. Замарожанае
мяса неабходна цалкам размарозіць.
- Падчас працы выкарыстоўвайце толькі той штурхач,
які ўваходзіць у камплект пастаўкі; забараняецца
выкарыстоўваць для праштурхоўвання мяса іншыя
прадметы, ні ў якім разе не прапіхвайце мяса рукамі.
8. Як толькі вы скончыце працу, выключце
мясасечку, націснуўшы на кнопку (7) , адключыце
прыладу ад электрычнай сеткі, і толькі пасля
гэтага можна прыступаць да разборкі мясасечкі.
9. Для здымання галоўкі мясасечкі націсніце на
кнопку фіксатара (4), павярніце галоўку мясасечкі
(3) па гадзіннікавай стрэлцы і зніміце яе.
10. Для разборкі галоўкі мясасечкі адкруціце гайку
(13) і дастаньце з корпуса галоўкі мясасечкі
ўстаноўленую рашотку (11 ці 12), нож (10) і шнэк
(9).
НАБІВАННЕ КАЛБАСАК
1. Прыгатуйце фарш.
2. Устанавіце шнэк (9) у корпус галоўкі мясасечкі (3),
устанавіце на шнэк (9) насадкі для падрыхтоўкі
каўбасак (14, 15); сачыце за тым, каб выступ на
насадцы (14) супал з пазай ў корпусе галоўкі
мясасечкі (3), і закруціце гайку (13) (мал. 4).
3. Усталюйце галоўку мясасечкі (3) і павярніце яе
супраць гадзіннікавай стрэлкі да фіксацыі (мал. 5).
4. Усталюйце латок для прадуктаў (2) (мал. 6).
5. Выкладзеце гатовы фарш на латок для прадуктаў
(2).
6. Для падрыхтоўкі каўбасак выкарыстоўвайце
натуральную абалонку, папярэдне змясціўшы яе
ў пасудзіну з цёплай вадой на 10 мінут.
7. Нацягніце размякчаную абалонку на насадку (15)
і завяжыце на канцы абалонкі вузел.
8. Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
9. Уключыце прыладу, націснуўшы на кнопку (7).
Для падачы гатовага фаршу выкарыстоўвайце
штурхач (1), па меры запаўнення абалонкі
зрушвайце яе з насадкі (15), па меры высыхання
абалонкі змочвайце яе вадой.
10. Як толькі вы скончыце працу, выключце
мясасечку, націснуўшы на кнопку (7), адключыце
прыладу ад электрычнай сеткі, і толькі пасля
гэтага можна прыступаць да разборкі мясасечкі.
11. Для здымання галоўкі мясасечкі націсніце на
кнопку фіксатара (4), павярніце галоўку мясасечкі
(3) па гадзіннікавай стрэлцы і зніміце яе.
12. Адкруціце гайку (13) і разбярыце галоўку
мясасечкі.
ВЫКАРЫСТАННЕ НАСАДКІ «КЕББЕ»
Кеббе - традыцыйная блізкаўсходняя страва, якую
гатуюць з мяса ягня, пшанічнай мукі і спецый, якія
сякуцца разам, каб атрымаць аснову для выраба
полых трубачак. Трубачкі напаўняюцца начыннем і
абсмажваюцца ў фрыцюры.
Эксперыментуючы з начыннем для трубачак, можна
гатаваць розныя дэлікатэсы.
1. Прыгатуйце аснову для абалонкі.
2. Устанавіце шнэк (9) у корпус галоўкі мясасечкі
(3), устанавіце на шнэк (9) насадкі «кеббе» (16,
17); сачыце за тым, каб выступ на насадцы (16)
супал з пазай ў корпусе галоўкі мясасечкі (3), і
закруціце гайку (13) (мал. 7).
3. Усталюйце галоўку мясасечкі (3) і павярніце яе
супраць гадзіннікавай стрэлкі да фіксацыі (мал.
8).
4. Усталюйце латок для прадуктаў (2) (мал. 9).
5. Выкладзіце гатовую аснову для абалонкі на латок
для прадуктаў (2).
6. Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
7. Уключыце прыладу, націснуўшы на кнопку (7).
Для
падачы
асновы
для
абалонкі
выкарыстоўвайце штурхач (1).
8. Адразайце гатовыя трубачкі неабходнай даўжыні.
9. Як толькі вы скончыце працу, выключце
мясасечку, націснуўшы на кнопку (7), адключыце
прыладу ад электрычнай сеткі, і толькі пасля
гэтага можна прыступаць да разборкі мясасечкі.
10. Для здымання галоўкі мясасечкі націсніце на
кнопку фіксатара (4), павярніце галоўку (3) па
гадзіннікавай стрэлцы і зніміце яе.
11. Адкруціце гайку (13) і разбярыце галоўку
мясасечкі.
РЭЦЭПТ
(Начынка)
Бараніна
100 г
Аліўкавы алей
1, 1/2 сталовай лыжкі
VT-3603 Bez_znahka.indd 34
21.11.2013 10:23:32